В Витебской области не допустят наездов на пешеходов и велосипедистов

Дубровно, фликер, пешеход, ГАИ, ДТП, детиЗ 11 па 19 кастрычніка на тэрыторыі Віцебскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.

Неабходнасць правядзення такіх мерапрыемстваў выклікана тым, што, нягледзячы на прынятыя работнікамі Дзяржаўтаінспекцыі меры па забеспячэнню бяспекі дарожнага руху, абстаноўка на дарогах па-ранейшаму застаецца напружанай.

Асаблівую заклапочанасць выклікае стан дарожна-транспартнага траўматызму, звязанага з наездамі транспарт-ных сродкаў на пешаходаў і веласіпедыстаў у цёмны час сутак. З удзелам гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху за 9 месяцаў гэтага года на тэрыторыі вобласці здзейснена 210 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 40 чалавек загінулі, 177 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 116 дарожна-транспартных здарэнняў адбыліся па віне пешаходаў.

З наступленнем асенне-зімовага перыяду абстаноўка на дарогах толькі ўскладняецца. Як паказвае аналіз статыстычных даных, штогод у кастрычніку колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў нязменна павялічваецца. Так, у кастрычніку гэтага года з удзелам пешаходаў адбылося 57 дарожна-транспарт-ных здарэнняў, у якіх 12 чалавек загінулі, 46 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 30 ДТЗ адбыліся па віне пешаходаў.

У ходзе правядзення мерапрыемстваў па папярэджванню аварый на дарогах з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў работнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць удзяляць асаблівую ўвагу захаванню пешаходамі і веласіпедыстамі правілаў дарожнага руху, у якіх прадугледжана абавязковае выкарыстанне пешаходамі, веласіпедыстамі і фурманамі гужавых павозак святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак пры руху па краю праезнай часткі дарогі, а таксама пры пераходзе праезнай часткі дарогі ў непрадугледжаных для гэтага месцах.

Паважаныя пешаходы і веласіпедысты! Памятайце, што ў цёмны час сутак бачнасць на дарогах пагаршаецца, і калі вы не абазначыце сябе святлоадбівальнымі элементамі, то вы падвяргаеце свае жыццё і здароўе рызыцы, вадзіцелі транспартных сродкаў заўважаць вас на дарозе вельмі позна, што можа прывесці да трагедыі. Строга выконвайце правілы дарожнага руху.

Дзмітрый ГАРЭЛАЎ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС, капітан міліцыі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *