Какие тайны хранит редчайший советский орден «Победа»?

Дубровно, СССР, Великая Отечественная война, награда, Победа, орден, рубин, площадь Победы, кавалер, маршал

Аднойчы падчас суседскай размовы…

У многіх краінах свету сёння адзначаецца 67-я гадавіна заканчэння другой сусветнай вайны і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супраць гітлераўскай Германіі.

Гэта падзея і гэта свята для мяне таксама шмат чаго значыць. Па-першае, мой бацька з 1939 па 1947 гады знаходзіўся ў дзеючай арміі, прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Маці і цётка пад час знаходжання на часова акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі знаходзіліся ў партрызанскім атрадзе.

Многія мае суседзі, што пражывалі па вуліцах Бярозкаўская (цяпер Нікандравай), Максіма Горкага, Горацкім завулку (зараз Гарулёва), Садовым завулку, вуліцах Горацкая і Садовая таксама прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ў складзе розных часцей і злучэнняў.

Калі мне і маім аднагодкам было гадоў па 10-15 мы з вялікай ахвотай і задавальненнем, раскрыўшы рты да вушэй, уважліва слухалі ўспаміны былых франтавікоў пра вайну.

Пасля дэманстрацыі і мітынга на цэнтральнай плошчы Дуброўна, нашы дзяды і бацькі, старэйшыя браты, збіраліся ля якога-небудзь дома франтавіка і прыгадвалі эпізоды з франтавога жыцця, дзяліліся тым, за што яны атрымалі тую ці іншую медаль альбо ордэн.

З дрыжыкамі ў пальцах рук мы, малыя і падлеткі, асцярожна дакраналіся да баявых узнагарод франтавікоў і ў чарговы раз прасілі Макея Тарасенку, Сямёна Шабуню, Антона Трутку, Ціхана Цынгалёва, Осіпа Матузкова, Васіля Дударава і іншых, яшчэ раз расказаць, за што яны атрымалі ордэн ці медаль. І слухалі, слухалі…

Нярэдка франтавікі гаварылі нам, дзецям, што самай высокай узнагародай перыяду апошняй вайны, з’яўляецца ордэн “Победа”, якім адзначаны подзвігі і заслугі ваеначальнікаў Чырвонай Арміі і, у прыватнасці, Маршалаў Савецкага Саюза Сталіна, Жукава, Маліноўскага, Конева і інш.

Нам вельмі хацелася пабачыць той ордэн, даведацца з чаго ён зроблены і за якія заслугі ім адзначаны ваеначальнікі. Але ў тыя далёкія гады — пяцідзесятыя-шасцідзесятыя гады ХХ стагоддзя — пра гэта мала пісалі. Вельмі рэдкімі былі і агітацыйныя плакаты з адлюстраваннем ордэна “Победа”.

Пазней, знаходзячыся ў радах Савецкай Арміі пра узнагароды часоў Вялікай Айчыннай вайны даведаўся больш. А яшчэ пазней, працуючы на раённым радыё, а потым у рэдакцыі раённай газеты, пачаў збіраць матэрыялы аб гісторыі стварэння тых ці іншых баявых узнагарод, шукаў інфармацыю, за якія баявыя подзвігі салдаты, сяржанты, афіцэры і ваеначальнікі ўзнагароджваліся імі.

Як на свет з’явіўся ордэн «Победа»?

…Адна з галоўных і найпрыгажэйшых плошчаў сталіцы нашай суверэннай Беларусі горада-героя Мінска называецца плошчай Перамогі. У самым цэнтры яе ўстаноўлены велічны абеліск, а ля падножжа — Вечны агонь у памяць пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах, у партызанскіх злучэннях і ў падполлі. На самай макаўцы абеліску — макет велічнага ордэна “Победа”. Мне здаецца, што гісторыя гэтай узнагароды будзе цікавай і сучаснай моладзі, школьнікам.

Вядомы прафесар-гісторык Альберт Багдасараў у адной са сваіх публікацый расказваў, што ў канцы 1943 года на Маскоўскую ювелірную фабрыку паступіў заказ на выраб ордэна “Победа”, падпісаны Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброеных Сіл СССР І.В.Сталіным, які ў вельмі катэгарычнай форме загадваў вырабіць ордэн толькі з айчынных прыродных матэрыялаў.

У выніку на выраб гэтага ордэна пайшло каштоўных металаў, брыльянтаў і рубінаў на суму 6,5 мільёна рублёў ваеннага часу. Па саракавых гадах гэта была астранамічная сума.

У стварэнні ордэна ўдзельнічалі шмат людзей пад кіраўніцтвам вядомага ювеліра-мастака, майстра вышэйшай кваліфікацыі І.Ф.Казённага. З усёй краіны збіраліся неабходныя матэрыялы, але з рубінамі выйшла “асечка” — не тое, што пяці-шасці, нават двух аднолькавых па колеру і празрыстасці камянёў падабраць не ўдавалася. Такія ўжо прыродныя асаблівасці гэтага матэрыялу.

Час быў складаны, а таму невыкананне ў тэрмін дзяржзаказу на ордэн пагражала самымі сур’ёзнымі наступствамі. І вось тут мастак прымае адзіна правільнае і ў той жа час даволі рызыкоўнае рашэнне — выкарыстаць сінтэтычныя рубіны, вытворчасць якіх у тыя гады была наладжана ў СССР, і з якіх можна было вырабіць любую колькасць аднолькавых загатовак.

Унікальны заказ быў выкананы ў назначаныя тэрміны, а ювеліра-мастака І.Ф.Казённага прадставілі да дзяржаўнай узнагароды. Тут трэба адзначыць, што сваю тайну ювелір-мастак захоўваў усё жыццё і толькі перад самай смерцю ў 1969 годзе ён адкрыў “рубиновый секрет» ордэна “Победа” аднаму са сваіх вучняў.

Калі хто з дубровенцаў будзе ў Маскве і знойдзе магчымасць наведаць Алмазны фонд Маскоўскага Крамля, то на адным са стэндаў можна палюбавацца ордэнам “Победа”. Ім узнагароджваліся асобы вышэйшага каманднага саставу за паспяховае выкананне баявых аперацый, у корані мяняўшых абстаноўку на франтах.

Ордэн “Победа” быў зацверджаны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР 8 лістапада 1943 года, ён прадстаўляў сабой выпуклую пяціканечную зорку з сінтэтычных, а не прыродных рубінаў, акружаную брыльянтамі. Разыходзячыеся промні ў прамежках паміж канцамі зоркі таксама ўсеяны брыльянтамі, агульная вага якіх складае 16 каратаў (1 карат — 0,2 грама).

Ордэн “Победа” лічыцца самым прыгожым і самым вялікім па размеры ордэнам СССР — 72 на 31 мм і вагой 78 грамаў. Аснова ордэна — зорка з разыходзячыміся промнямі, выканана з плаціны. Для вырабу ордэна таксама выкарыстана золата, серабро, эмаль, пяць штучных рубінаў у промнях зоркі і 174 дробных брыльянты. У ордэне ўтрымліваецца 47 грамаў плаціны, 2 грамы золата, 19 грамаў серабра.

У цэнтры зоркі — блакітны эмалевы круг з залатым адлюстраваннем Спаскай вежы, будынка Сената і маўзалея У.І.Леніна, а таксама лаўравай і дубовай галінак. У зорку Спаскай вежы ўстаўлены рубін, паміж лісцем галінак — дробныя брыльянты. У ніжняй часці круга — чырвоная эмалевая стужка з надпісам “Победа”, у верхняй частцы круга — надпіс “СССР”, выраблены надпісы белымі эмалевымі літарамі. Ордэн “Победа” стаў адзіным з усіх айчынных узнагарод, вырабленых не на Манетным двары, а на маскоўскай ювелірнай фабрыцы.

Ордэн “Победа” насілі на левым, а не на правым баку грудзі, як усе ордэны са штыфтавым мацаваннем. Планку з лентай ордэна “Победа” насілі на мундзіры на 1 см вышэй усіх астатніх узнагарод. Штамп на ордэн “Победа” не існуе, яго выраблялі ўручную.

Самая прэстыжная ўзнагарода для эліты

Да будучых кавалераў ордэна “Победа” была пастаўлена вельмі высокая планка патрабаванняў, а таму першага ўладальніка ўнікальнай узнагароды давялося чакаць пяць месяцаў. 10 красавіка 1944 года гэтай узнагародай была адзначана перамога ў адной з самых буйнамаштабных аперацый Чырвонай Арміі — вызваленне праваўзбярэжжа Украіны. Упаўне заслужана ордэн № 1 быў уручаны Маршалу Савецкага Саюза Георгію Жукаву, які камандаваў 1-м Украінскім фронтам. У той жа дзень, але другім ордэнам па ліку, узнагароду атрымаў начальнік Генеральнага штаба РККА Аляксандр Васілеўскі. У 1944 годзе яшчэ адзін такі ордэн атрымаў і таксама за вызваленне правабярэжжа Украіны Вярхоўны Галоўнакамандуючы Іосіф Сталін.

Дубровно, СССР, Великая Отечественная война, награда, Победа, орден, рубин, площадь Победы, кавалер, маршал

У 1945 годзе кавалерамі ордэна “Победа” сталі:

30 сакавіка 1945 года за вызваленне Польшчы і фарсіраванне р.Одэр двойчы Герой Савецкага Саюза, Маршал Савецкага Саюза Конеў Іван Сцяпанавіч і Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі.

26 красавіка 1945 года за вызваленне Венгрыі і Аўстрыі — Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза Маліноўскі Радзівон Якаўлевіч і Маршал Савецкага Саюза, Герой Савецкага Саюза Талбухін Фёдар Іванавіч.

31 мая 1945 года — за вызваленне Эстоніі Маршал Савецкага Саюза, Герой Савецкага Саюза Говараў Леанід Аляксандравіч і за ўзяцце горада-крэпасці Кенігсберга быў узнагароджаны Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза Васілеўскі Аляксандр Міхайлавіч (другі раз запар).

31 мая 1945 года ордэнам “Победа” за ўзяцце Берліна другі раз запар быў адзначаны Маршал Савецкага Саюза, твойчы Герой Савецкага Саюза (пад той час) Жукаў Георгій Канстанцінавіч. Увогуле Г.К.Жукаў чатыры разы ўдастоены звання Героя.

4 чэрвеня 1945 года ордэнам “Победа” быў узнагароджаны начальнік Генеральнага штаба, генерал арміі (адзіны не маршал) Антонаў Аляксей Інакенцьевіч. Дарэчы, генерал арміі А.І.Антонаў родам з Беларусі, ён нарадзіўся ў 1896 горадзе ў Гродна.

4 чэрвеня 1945 года прадстаўнік Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза Цімашэнка Сямён Канстанцінавіч таксама ўдастоены ордэна “Победы”. Сярод кавалераў ордэна “Победа” у 1945 годзе сталі Маршал Польшчы М.Роля-Жымерскі, кароль Румыніі Міхай І, Маршал Югаславіі Іосіф Броз Ціта, генерал арміі, будучы прэзідэнт ЗША Эйзенхаўэр Дуайт Дэйвід, англійскі фельдмаршал Мантгомеры Аламейскі Бернард.

5 верасня 1945 года за вынікі вайны з Японіяй ордэна “Победа” быў удастоены Маршал Савецкага Саюза, Герой Савецкага Саюза Мерацкоў Кірыл Апанасавіч.

20 лютага 1978 года высокай узнагароды ордэна “Победа” быў удастоены тагачасны Генеральны Сакратар ЦК КПСС Брэжнеў Леанід Ільіч.

Дубровно, СССР, Великая Отечественная война, награда, Победа, орден, рубин, площадь Победы, кавалер, маршал

Не менш цікавы далейшы лёс самага ганаровага ордэна СССР часоў мінулай вайны. А яна, гісторыя ордэнаў “Победа” такая. Усе ордэны, уручаныя савецкім ваеначальнікам, а таксама маршалу Польшчы М.Роля-Жымерскаму, знаходзяцца ў Расіі. У Цэнтральным музеі Узброеных Сіл знаходзяцца 5 ордэнаў “Победа” : два — Г.К.Жукава, два — А.М.Васілеўскага і ордэн Р.Я.Маліноўскага. У зале Перамогі гэтага музея выстаўлены копіі ордэнаў, арыгіналы саміх жа ордэнаў “Победа” захоўваюцца ў Гохране (ордэны К.К.Ракасоўскага і М.Роля-Жымерскага у Алмазным фондзе).

Ордэн “Победа” генерала арміі ЗСШ Д.Д.Эйзенхаўэра захоўваецца ў мемарыяльнай бібліятэцы 34-га прэзідэнта ЗША у яго родным горадзе Абіліі (штат Канзас). Узнагарода маршала Югаславіі Іосіфа Броз Ціта экспанавалася ў музеі 25 мая у Белградзе.

Што датычыць ордэна “Победа”, якім быў узнагароджаны фельдмаршал Англіі А.Б.Мантгомеры, то ўзнагарода экспануецца ў Імператарскім музеі ў Лондане. Недакладны лёс ордэна “Победа”, якога быў удастоены кароль Румыніі Міхай І. Паводле адных звестак ён знаходзіцца ў прыватнай калекцыі (прададзены з аукцыёна ці то кімсьці са сваякоў Н.Чэушэску, ці то самім каралём Міхаем). Па афіцыйнай жа версіі, ордэн “Победа” знаходзіцца ў маёнтку караля Міхая І у мястэчку Версуа (Швейцарыя). І вось яшчэ адзін цікавы факт. Былы кароль Румыніі Міхай І — самы малады з усіх уладальнікаў ордэна “Победа” (і адзіны, хто зараз яшчэ жывы). Гэты кавалер вышэйшага савецкага ордэна ў 2010 годзе наведаў Маскву і прысутнічаў на Чырвонай Плошчы на парадзе ў гонар чарговай гадавіны Перамогі. Прозвішча Міхая І у ліку тых, высечаных на мемарыяльнай дошцы ў гонар кавалераў ордэна “Победа”, устаноўленай у Вялікім Крамлёўскім Палацы.

Вось, калі коратка, аб вышэйшай узнагародзе СССР часоў Вялікай Айчыннай вайны. Ордэн “Победа” быў ахутаны таямніцай, так і непераўзыйдзенай славай знакамітых савецкіх ваеначальнікаў, калі не лічыць былога Генеральнага Сакратара ЦК КПСС Л.І.Брэжнева, які хоць і прымаў удзел у мінулай вайне, і закончыў яе ў званні палкоўніка, але ў лік відных ваеначальнікаў таго часу не ўваходзіў.

Гісторыяй ордэна зацікавіўся Леанід ДУДАРАЎ

Крыніцы фота:
http://artofwar.ru/c/chekmarew_w_a/19451020.shtml
http://all-pages.com/city_photo/1/7/9/287/101.html

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *