Дубровенские автомобили обслуживает единственная в районе частная станция «Демати»

Дубровно, Дубровенский район, станция техобслуживания, автомобиль, легковой, микроавтобус, Демати, шиномонтаж, автомойка, магазин, детали, эвакуация, пограничье, механик

Тры гады назад на тэрыторыі былога камбіната прамысловых тавараў пачала дзейнічаць першая і пакуль адзіная ў раёне легальная прыватная станцыя тэхнічнага абслугоўвання і рамонту легкавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў ТДА “Дземаці”. З цягам часу да яго былі прыбудаваны яшчэ два памяшканні, добраўпарадкавана прылягаючая тэрыторыя

Сёння па асноўных параметрах СТА адпавядае свайму прызначэнню. У галоўным цэху, дзе вядзецца рамонт аўтамабіляў, устаноўлена неабходнае для гэтага абсталяванне: тры гідраўлічныя аўтападымальнікі, станкі для шынамантажу і балансіроўкі колаў, стэнд для рэгуліроўкі развала-сходжання пярэдніх колаў, прыборы для кантролю і рэгуліроўкі шкодных выкідаў з выхлапнымі газамі аўтамабіля, у суседнім прыбудаваным памяшканні знаходзіцца ўстаноўка для замены масла ў агрэгатах аўтамабіляў.

Нядаўна мне давялося пабываць на гэтым малым прыватным прадпрыемстве, пагутарыць з яго гаспадаром, прадпрымальнікам Аляксеем Цітавічам ДЗЕМЯНКОВЫМ.

—Дзякуючы наяўнасці добрага абсталявання наша станцыя аказвае шырокі спектр паслуг па абслугоўванню і рамонту легкавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў любых марак, — расказвае А.Ц.Дземянкоў. — Мы праводзім рамонт і замену зношаных дэталяў, вузлоў і агрэгатаў. Пры неабходнасці робім камп’ютарную дыягностыку электроннага абсталявання аўтамабіляў. Выконваем работы па мантажу, балансіроўцы і рамонту шын, рэгулюем развал-схаджэнне пярэдніх колаў, мяняем масла і фільтры ў агрэгатах аўтамабіляў і рамяні газаразмеркавальных механізмаў.

Акрамя таго, па заяўках кліентаў праводзім эвакуацыю няспраўных аўтамабіляў з любой кропкі Беларусі і, нават, з блізкага замежжа.

Нядаўна на станцыі адкрыта першая ў нашым горадзе аўтамойка, якая абсталявана згодна з правіламі экалагічнай бяспекі. Памяшканне аўтамойкі прасторнае. Акрамя знешняй мойкі аўтамабіля, праводзім хімчыстку і ўборку салона.

Характэрна, што ўсе гэтыя віды паслуг мы аказваем як фізічным, так і юрыдычным асобам.

Дубровно, Дубровенский район, станция техобслуживания, автомобиль, легковой, микроавтобус, Демати, шиномонтаж, автомойка, магазин, детали, эвакуация, пограничье, механик

? —Пры ўзнікшай неабходнасці замены няспраўных дэталяў аўтаўладальнікі павінны самі паклапаціцца аб набыцці новых запчастак ці яны ёсць у наяўнасці на станцыі тэхабслугоўвання?

—На станцыі ёсць рэзерв запчастак для легкавых аўтамабіляў розных марак, а таксама машыннае масла, іншыя тэхналагічныя вадкасці і шыны. Калі ж неабходнай дэталі ў нас не акажацца, то па заяўцы кліента на працягу сутак мы яе завозім. Я не супраць таго, каб для замены зношаных дэталяў аўтамабілісты прыязджалі са сваімі запчасткамі.

Бываюць выпадкі, калі аўтаўладальнік дакладна не ведае, якая з дэталяў падвескі хадавой часткі, ці ў маторы прыйшла ў непрыгоднасць, і купляе новую дэталь наўзгад. У такіх выпадках я раю кліентам перш, чым купляць запчастку, трэба прыехаць на нашу станцыю, дзе мы правядзем дыягностыку, дакладна ўстановім, якая дэталь выйшла са строю і правядзем яе замену.

Дубровно, Дубровенский район, станция техобслуживания, автомобиль, легковой, микроавтобус, Демати, шиномонтаж, автомойка, магазин, детали, эвакуация, пограничье, механик

? —Днямі ў маіх “жыгулях” пацякла адна з тармазных трубак. У вас ёсць усе віды тармазных трубак?

—Мы іх вырабляем самі на станцыі з меднай трубкі адпаведнага сячэння, якая лёгка гнецца і прымае неабходную канфігурацыю. Завальцоўваем канцы і неабходная трубка гатова. У адрозненне ад жалезных, якія ўстаноўлены на аўтамабілі, нашы трубкі даўгавечныя.

? —Рухавікі, каробкі перадач вы рамантуеце?

—Капітальным рамонтам рухавікоў і каробак перадач мы не займаемся. Хаця рамонт асобных дэталяў у рухавіках, напрыклад, замену рамянёў газаразмеркавальнага механізма, мы праводзім.

Дубровно, Дубровенский район, станция техобслуживания, автомобиль, легковой, микроавтобус, Демати, шиномонтаж, автомойка, магазин, детали, эвакуация, пограничье, механик

? —Рамонт кузава аўтамабіля, зварачныя работы вы выконваеце?

—Пакуль такія работы не выконваем, хаця неабходнае абсталяванне для гэтага ёсць. Праблематычна падабраць высакакласнага спецыяліста — электразваршчыка. Сёння на станцыі ёсць вакансіі аўтаслесараў, мыйшчыкаў аўтамабіляў. Пры неабходнасці магчыма падрыхтоўка гэтых спецыялістаў непасрэдна на станцыі. Галоўнае патрабаванне да чалавека, які прыйшоў да нас уладкоўвацца на працу, каб у яго была цяга да тэхнікі, не меў шкодных звычак, а ўсё іншае, як кажуць, прыкладзецца.

Андрэй КВІР
Фота аўтара

Дубровенские автомобили обслуживает единственная в районе частная станция «Демати»: 8 комментариев

  • 18.05.2012 в 9:50 дп
    Permalink

    На СТО постоянная текучка кадров, набирают людей с улицы, не факт, что сделают машину так, как надо. Магазин то открыт, то закрыт. Мойка работает день, пять не работает. Причем по той же причине — некому работать!!!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 18.05.2012 в 9:53 дп
    Permalink

    Во-во, не сервис, а черт знает что!!! Менял подшипник, это ужас, полдня, за так называемыми «спецами» нужен глаз да глаз, работают не пойми кто, не знают с какой стороны подходить к машине. Какое начальство — такие и рабочие!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 18.05.2012 в 9:57 дп
    Permalink

    Иногда от безысходности, что больше некуда ехать, приезжаю в Демати. Ребят, нет слов, ну как так можно ??? Такое оборудование, а итог??? Мойку ждали в Дубровно- в итоге постоянно закрыта? Каждая 10 мойка бесплатна, а приезжаешь помыть авто — она закрыта… Так лучше в Оршу съездить, чем к ним….. Нет, в этом СТО ничего хорошего и никого хорошего.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 19.05.2012 в 5:59 пп
    Permalink

    Земляки-дубровенцы! Ну зачем же вы так жестоко! А вот мой сын обращался в Дубровно именно к этим специалистам в эту компанию и, вы не поверите, а зря-ОН ОСТАЛСЯ ОЧЕНЬ ДОВОЛЕН ТЕМ, КАК ОБСЛУЖИЛИ. СПАСИБО БОЛЬШОЕ!Вполне нормальные люди там работают.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 21.05.2012 в 8:51 пп
    Permalink

    Нет, что есть, то есть, точнее нет… Нет сервиса, нет качества, нет специалистов…
    С другой стороны откуда всему этому взяться, для хорошего специалиста нужна хорошая оплата, а для хорошей оплаты нужна клиенская база, а у нас большенство автовладельцев скорее вручат свое авто кустарным-подпольным мастерским, которых полно или, что касается мойки, зачем платить, если можно поехать на берег водоема или к ближайшей колонке и помыть за бесплатно — минталитет. А влить безмерные деньги в бизнес и ждать пока люди променяют меньшую цену на качество это тоже как-то не очень. Вот и получаем, что имеем — спецов, знающих в большестве как выглядит гайка и неболее того и мойку закрытую из-за невостребованности…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 22.05.2012 в 2:59 пп
    Permalink

    Алена, которая довольна СТО: смотрите, чтобы где-нибудь когда-нибудь вы не стали после хваленого СТО..

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 30.12.2012 в 10:50 дп
    Permalink

    поменять грм можно у Домася на хате а переобуться у Ждана

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 31.12.2012 в 11:03 дп
    Permalink

    Я после праздников поеду именно к ним, НЕ-ДАЙ-БОГ чё нить запорят

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *