Дубровенский райисполком: «Работа с людьми ведётся постоянно!»

Дубровно, власть и люди, райисполком, идеалогия, проблемы и решения

Як мы ўжо паведамлялі ў сваёй раённай газеце, з 15 верасня па 15 кастрычніка 2010 года на Дубровеншчыне праводзіўся месячнік па рабоце з насельніцтвам, у адпаведнасці з якім раённае кіраўніцтва правяло шмат сустрэч з людзьмі ў працоўных калектывах і па месцы пражывання, вывучала іх праблемы сацыяльнай накіраванасці, старалася дапамагчы аператыўна іх вырашыць.

У рамках месячніка па рабоце з насельніцтвам таксама праводзілася шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на вывучэнне пытанняў, звязаных з жыццядзейнасцю насельніцтва раёна, яго бяспекай. Аб гэтым апавядае начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Ірына Сяргееўна КАНТРОЎСКАЯ .

—Распараджэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 13 верасня 2010 года № 779 з 15 верасня па 15 кастрычніка 2010 года ў Віцебскай вобласці праводзіўся месячнік работы з насельніцтвам, — гаворыць Ірына Сяргееўна. — Адказныя работнікі райвыканкама на чале з яго старшынёй Анатолем Іванавічам Лукашовым за гэты час пабывалі ў працоўных калектывах 32 арганізацый раёна, сустрэліся з людзьмі па месцы жыхарства. Было наладжана шырокае апавяшчэнне людзей аб праводзімых сустрэчах у адпаведнасці з распрацаваным графікам. У гэты час таксама праводзіліся шматлікія “Прамыя лініі”. Дыялог з людзьмі па тэлефоне вялі старшыня райвыканкама Анатолій Іванавіч Лукашоў і яго намеснікі Віктар Мікалаевіч Прымак, Мікалай Мікалаевіч Рандарэвіч, Святлана Валер’еўна Рыжанская, Аляксандр Аляксеевіч Шатраўка. У ходзе “Прамых ліній”, а таксама сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах паступіла 64 звароты. Найбольш востра падымалі людзі пытанні, звязаныя з работай службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што ўпаўне заканамерна, паколькі наступае зімовы перыяд, у кватэры і дамы жыхароў падаюцца цяпло, гарачая вада, а ў гэтай справе не ўсё яшчэ даведзена да ладу. Пытанні цепла- і водазабеспячэння стаяць на асобым кантролі ў старшыні райвыканкама, з іх абмеркавання ён пачынае ўсе нарады са службамі, якія адказваюць за іх вырашэнне, строга спытвае з вінаватых, якія дапускаюць промахі ў гэтай рабоце.

На другім месцы сярод зваротаў людзей стаяць пытанні рамонту і ўтрымання дарог. За перыяд правядзення месячніка па рабоце з насельніцтвам паступіла 6 такіх зваротаў. Іншыя звароты паступілі ад людзей, якія датычаць работы аграпрамысловага комплексу, аказання транспартных паслуг, энергазабеспячэння, аховы здароўя, гандлёвага абслугоўвання. Кожны зварот быў вывучаны і па кожнаму прыняты неабходныя меры для таго, каб ён быў паспяхова вырашаны і зняты з кантролю.

У ходзе правядзення месячніка вёўся маніторынг па выяўленню манапольна высокіх цэн на тавары (работы, паслугі), у якім прымалі ўдзел спецыялісты цэнавой палітыкі камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама. Маніторынг праводзіўся на асобныя групы прамысловых тавараў, дзіцячага асартыменту і школьна-пісьмовыя прыналежнасці, а таксама на харчовыя тавары.

На асобным кантролі стаялі пытанні падрыхтоўкі жыллёвага фонду да ацяпляльнага перыяду. Практычна быў абследаваны ўвесь жыллёвы фонд раёна. У канцы верасня адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядалася пытанне аб гатоўнасці народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд. У рашэнні адзначаны шэраг недахопаў у гэтай рабоце асобных службаў, ад якіх запатрабавана ў самыя кароткія тэрміны выправіць усе пагрэшнасці і стварыць умовы для нармальнага функцыянавання сістэм, якія забяспечваюць падачу вады і цяпла ў жыллёвы сектар раёна.

У ходзе месячніка з людзьмі праводзілася работа па вывучэнню і аналізу стану якасці пітной вады з мэтай далейшай карэкціроўкі праграмы “Чыстая вада” на 2011-2015 гады. У прыватнасці, 16 аб’ектаў водазабеспячэння і водаадводу раёна ўключаны ў праект рэспубліканскай праграмы “Чыстая вада” на 2011-2015 гады.

Як сведчыць практыка работы з людзьмі, насельніцтва раёна вельмі турбуюць пытанні добраўпарадкавання і ўтрымання дарог у сельскай мясцовасці. Гэтыя пытанні пастаянна вывучаюцца ў час правядзення дзён сельскіх Саветаў, абмяркоўваюцца пры сустрэчах з людзьмі, а затым прымаюцца меры па ліквідацыі крытычных заўваг, у межах дапушчальнага фінансавання вядзецца прафілактычнае абслугоўванне вуліц сельскіх населеных пунктаў. У раёне паспяхова выконваецца сацыяльны стандарт па асвятленню вуліц. За спраўнасцю сістэм асвятлення сельскіх вуліц у начны час вядуць кантроль сельскія выканаўчыя камітэты і грамадскія памочнікі сельвыканкамаў — старэйшыны.

На асобым кантролі райвыканкама ў ходзе правядзення месячнікаў была работа пасажырскага транспарту. Як сведчыць практыка, парушэнняў графікаў работы транспарту, які забяспечвае перавозкі людзей, не выяўлена. Пры неабходнасці карэкціроўка руху транспарту па маршрутах і часу адпраўлення ў рэйс у ААТ “Аўтапарк № 12 г.Дуброўна” робіцца з улікам пажаданняў грамадзян.

З наступленнем ацяпляльнага сезона ў раёне востра стаяла пытанне з забеспячэннем насельніцтва палівам. Для паспяховага выканання заявак насельніцтва на паліва выдзелена 30 мільёнаў рублёў, дадаткова рэалізавана больш за тысячу тон торфабрыкету.

Вырашаюцца пытанні, звязаныя з дастаўкай вучняў і выхаванцаў дашкольных устаноў ва ўстановы адукацыі, вядзецца кантроль за аказаннем насельніцтву медыцынскай дапамогі. Ва ўстанове аховы здароўя “Дубровенская ЦРБ” ажыццяўляецца папярэдні запіс на прыём, што стварае пэўныя зручнасці ў медабслугоўванні сельскага насельніцтва, спрашчае працэс праходжання медыцынскага абслугоўвання і дыягностыкі.

Арганізуючы работу з насельніцтвам, райвыканкам удзяляе вялікую ўвагу маладым спецыялістам, якія прыбываюць на працу ў наш раён. У жніўні адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з педагогамі і маладымі ўрачамі, у ходзе якой ім была гарантавана падтрымка ў вырашэнні многіх пытанняў, звязаных з жыццезабеспячэннем і пражываннем.

У раёне праводзіцца вялікая работа па ўводу ў эксплуатацыю сучаснага добраўпарадкаванага жылля. Зусім нядаўна быў здадзены ў эксплуатацыю 24-кватэрны дом па вуліцы Кандрацьева, зараз актыўна вядзецца будаўніцтва яшчэ аднаго шматкватэрнага дома на вуліцы Аршанская, плануецца закладка яшчэ аднаго дома. За якасцю будуемага жылля пільна сочаць спецыялісты ўпраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама.
З наступленнем халадоў заўсёды востра стаіць пытанне супрацьпажарнай бяспекі насельніцтва, асабліва з ліку састарэлых і адзінокіх людзей. Было абследавана 870 жылых дамоў, уладальнікам якіх выдадзены прадпісанні для ліквідацыі выяўленых недахопаў, складзены 7 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, забаронена эксплуатацыя трох ацяпляльных печаў. З людзьмі праводзіцца растлумачальная работа аб захаванні супрацьпажарных мер і правіл. Ім уручаюцца памяткі, дзе выкладзены патрабаванні да эксплуатацыі ацяпляльных сістэм, электраправодкі, утрымання прыдомавай тэрыторыі, надворных пабудоў. Супрацоўнікі Дзяржпажнагляду праводзяць з людзьмі інструктажы аб тым, як паводзіць сябе ў экстрэмальнай сітуацыі, звязанай з пажарамі.

У ходзе месячніка вялікая ўвага ўдзялялася і захаванню прававога заканадаўства ў раёне. Так, напрыклад, 16 верасня 2010 года адбылася каардынацыйная нарада па пытаннях барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй у Віцебскай вобласці, было разгледжана пытанне выканання заканадаўства да прафілактыцы правапарушэнняў у раёне. А на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 28 верасня гэтага года, разглядалася пытанне “Аб ходзе выканання рашэння Дубровенскага райвыканкама ад 20.09.2006 года №839 “Аб плане мерапрыемстваў па выкананню дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанню і пераадоленню п’янства і алкагалізму”, дзе была прааналізавана работа, што праводзіцца ў раёне па прафілактыцы правапарушэнняў, канфліктаў у неблаганадзейных сем’ях, а таксама работа па папярэджанню і пераадоленню п’янства і алкагалізму ў працоўных калектывах.

Для старшынь сельвыканкамаў і сакратароў сельвыканкамаў была праведзена вучоба-семінар на тэму “Рэалізацыя закона Рэспублікі Беларусь аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Аналагічны семінар-вучоба быў праведзены і з кіраўнікамі суб’ектаў прафілактыкі, які насіў назву “Аб рэалізацыі суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў сваіх паўнамоцтваў у галіне прафілактыкі злачынстваў і іншых правапарушэнняў”.

Месячнік па рабоце з людзьмі закончыўся толькі ўмоўна. На самой жа справе работа гэта працягваецца, у бліжэйшай перспектыве будуць зноў праводзіцца дні сельскіх Саветаў і самы бліжэйшы з іх адбудзецца ў Кляноўскім сельскім Савеце, а гэта значыць, зноў будуць сустрэчы з людзьмі, выслухоўванне і вывучэнне іх скаргаў і просьбаў тымі, хто адказвае за іх жыццезабеспячэнне, і неводная з іх не будзе пакінута без увагі.

Работа з людзьмі не павінна спыняцца, гэта бясконцы працэс.

Матэрыял да друку падрыхтавала Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *