Дубровно охраняют волаты
У гэтым годзе пачаў сваё існаванне яшчэ адзін праект у рамках падрыхтоўкі і правя¬дзення фестывальнай праграммы — свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Майстры салаўінага краю”. Гэты праект нарадзіўся невыпадкова. Дубровеншчына — радзіма знакамітых майстроў-разьбяроў, сярод якіх рэзчык па дрэву Герасім Акулаў. Ён сваімі творамі ўпрыгожваў сядзібу цара Аляксея Міхайлавіча.
Да нас на конкурс прыехалі студэнты другога курса мастацка-графічнага факультэта спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава з выкладчыкам, членам Беларускага Саюза дызайнераў, удзель¬нікам і дыпламантам рэспубліканскіх і міжнародных выстаў А.А.Герасімавым.
Адкрыццё конкурсу адбылося на пляцоўцы каля дзіцячай школы мастацтваў. Удзельніцы ансамбля “Кудзеліца” на добрую працу і натхненне ўпрыгожылі саламяным ачэллем і павязалі маладым мастакам льняныя фартухі, вырабленыя майстрамі Дома рамёстваў г.Дуброўна.
Затым адбыўся абрад першай зарубкі. Зараз разьбяры завяршылі сваю работу, і мы спадзяемся, што ўсе работы будуць ўпрыгожваць наш горад яшчэ доўгі час.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.
беларускую самабытнасць i талент трэба берагчы i множыць!
Рейтинг комментария:+10