Минфин об упрощении ведения бизнеса

Дубровно, дубровенский, министерство финансов

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці звяртае ўвагу арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, што з 1 кастрычніка мінулага года ўступілі ў сілу некаторыя змяненні ў заканадаўстве аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, накіраваныя на спрашчэнне ўмоў вядзення бізнесу.
Так, з ліку бланкаў з вызначанай ступенню аховы выключаны бланкі прыходных касавых ордэраў (ПКО). Пры гэтым бланкі ПКО, якія яшчэ маюцца ў арганізацыях, могуць прымяняцца да іх поўнага выкарыстання.
Таксама спрошчана дакументальнае афармленне ўнутранага перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і прыёма-перадачы нерухомай маёмасці. Адпаведна зменам, унесеным у інструкцяю аб парадку запаўнення таварна-транспартнай і таварнай накладных, ТТН-1 і ТТН-2 могуць не запаўняцца пры:
—рэалізацыі тавараў фізічным спосабам, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, праз рознічныя гандлёвыя аб’екты;
—бязвыплатнай перадачы тавараў фізічным асобам, што не з’яўляюцца ІП, а таксама перадачы (звароце) тавараў такім асобам (такімі асобамі) па дагаварах бязвыплатнага карыстання, калі пры гэтым афармляецца пярвічны ўліковы дакумент, форма якога ўстаноўлена заканадаўствам ці распрацавана і зацверджана самой арганізацыяй;
—рэалізацыя бязвыплатнай перадачы іншым арганізацыям нерухомай маёмасці, а таксама пры яе перадачы па дагаварах арэнды, лізінгу, бязвыплатнага карыстання, залогу, давернага кіравання маёмасцю, калі пры гэтым афармляецца пярвічны ўліковы дакумент, форма якога ўстаноўлена заканадаўствам ці распрацавана і зацверджана самой арганізацыяй;
—звароце айчынным арганізацыям-заказчыкам тавараў, раней прынятых ад іх для тэхнічных выпрабаванняў, даследаванняў, аналізу і сертыфікацыі, за выключэннем унутрырэспубліканскіх аўтаперавозак тавараў па дагаварах аўтамабільнай перавозкі грузаў. Зварот гэтых тавараў можа афармляцца пярвічным уліковым дакументам, форма якога распрацавана арганізацыяй-выканаўцам самастойна, з указаннем іх маркі і дзяржнумара аўтамабіля, на якім ажыццяўляецца дастаўка тавараў арганізацыям-заказчыкам, адрасоў пунктаў пагрузкі і разгрузкі тавараў;
—унутранным перамяшчэнні тавараў без выезду на аўтадарогі і выхаду на землі агульнага карыстання, а таксама ў межах гандлёвага цэнтра, рынку, будаўнічай пляцоўкі. Парадак дакументальнага афармлення такога перамяшчэння ўстанаўліваецца арганізацыяй самастойна.
Пазнёміцца з дакументамі, якія змянілі ўлік і запаўненне названых вышэй пярвічных уліковых дакументаў, можна на афіцыйным сайце Мінфіна: minfin.gov.by або ў выданні «Фінансы, улік, аўдыт”.
І.ВАЛОВІЧ, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскайвобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *