Женщины Дубровенщины, с 8 марта вас!

Дубровно, дубровенский, 8 марта

Мілыя жанчыны!

У пачатку вясны, калі прырода прачынаецца ад зімовай спячкі, прыходзіць самае пяшчотнае і кранальнае свята — 8 Сакавіка.

Сардэчна віншуем вас са святам вясны — Днём жанчын!
Гэта свята — прызнанне вашых вялізных заслуг перад сям’ёй, грамадствам, працоўнымі калектывамі.
Дубровенцы па праву ганарацца сваімі суайчынніцамі. У сістэме аховы здароўя, адукацыі, культуры, аграпрамысловым комплексе, гандлі, фінансава-банкаўскай сферы Дубровенскага раёна большасць — прадстаўніцы прыгожага полу. Актыўная жыццёвая пазіцыя, высокі прафесіяналізм, ініцыятыва і адказнасць з’яўляюцца неад’емнымі рысамі нашых сучасніц.
Дарагія мамы, бабулі, жонкі, сёстры, дочкі, калегі!
Жадаем вам добрага настрою, вялікага асабістага шчасця, здароўя і нязменнага поспеху ва ўсіх справах і пачынаннях.
Хай вас не пакідае вера, надзея і любоў, а ў вашых дамах заўсёды пануюць радасць, утульнасць і дабрабыт. Будзьце заўсёды прыгожымі, пяшчотнымі, каханымі і закаханымі.

 РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

 

Мілыя і чароўныя

жанчыны Дубровеншчыны!

Віншую вас са святам

вясны — 8 Сакавіка!

 

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, неўвядальнай маладосці, міру і спакою! Хай выдатныя пачуцці саграваюць вашы сэрцы, а вы заставайцеся заўсёды такімі ж непаўторнымі, якімі вы ёсць зараз. Далучаюся да ўсіх віншаванняў, што гучаць у гэтыя дні для вас, і яшчэ раз жадаю здзяйснення ўсіх вашых жаданняў. Са святам вас, дарагія жанчыны!

Анатоль Лукашоў,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу

 Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *