Что должен знать потребитель на Дубровенщине?

Дубровно, потребитель, честные финансовые услуги, прямая линия, телефон, продавец, кредиты, товар, люди, Рандаревич

Дзень спажыўца заснаваны ў нашай рэспубліцы на дзяржаўным узроўні з 2000 года. Міжнародная федэрацыя спажывецкіх арганізацый штогод вызначае тэматыку Сусветнага дня абароны правоў спажыўцоў. У 2011 годзе ён прайшоў пад дэвізам “Спажыўцы за чэсныя фінансавыя паслугі”. Аб асаблівасцях сёлетняга Дня спажыўца апавядае намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч РАНДАРЭВІЧ.

МР—Адным з найбольш запатрабаваных відаў фінансавых паслуг з’яўляецца спажывецкае крэдытаванне. Сусветны вопыт сведчыць аб тым, што з дапамогай спажывецкіх крэдытаў можна павысіць узровень дабрабыту насельніцтва краіны і стварыць дадатковыя магчымасці для эканамічнага развіцця краіны, — гаворыць Мікалай Мікалаевіч.

Разам з тым, сістэма інфармавання грамадзян аб умовах прадстаўлення крэдыту недастаткова рэгламентавана.

МР—Хацелася б звярнуць увагу спажыўцоў на тое, што ў рэкламе крэдытных паслуг нярэдка ўказваецца толькі працэнт за карыстанне крэдытам (без камісійных плацяжоў банку); поўная працэнтная стаўка па крэдыту, якая ўключае плацяжы за паслугі банку, можа быць значна большай. Таму перш, чым прыняць рашэнне аб набыцці крэдыту, спажывец павінен атрымаць поўную і дакладную інфармацыю аб умовах крэдытавання.

З мэтай узмацнення дзяржаўнай падтрымкі грамадзян у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 года № 371 “Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні” адкрытымі акцыянернымі таварыствамі “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі “Белінвестбанк”, “Белпрамбудбанк” прадастаўляюцца льготныя крэдыты на спажывецкія патрэбы для набыцця тавараў па пераліку, вызначанаму Саветам Міністаў Рэспублікі Беларусь. Пералік уключае розныя віды будаўнічых матэрыялаў, тэхнічна складаных тавараў, дывановыя вырабы, абутак, верхняе адзенне, мэблю і іншую прадукцыю айчыннай вытворчасці. Больш падрабязна з умовамі льготнага крэдытавання і пералікам можна азнаёміцца ў пералічаных банках у месцах продажу тавараў.

Як сведчыць з інфармацыі, прадастаўленай намеснікам начальніка РКЦ № 3 горада Дуброўна аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г.Орша Уладзіміра Селіханава, у мінулым годзе разлікова-касавым цэнтрам № 3 горада Дуброўна аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Орша было выдадзена 320 спажывецкіх крэдытаў. У 2011 го- дзе — 54 спажывецкія крэдыты.

Цэнтр банкаўскіх паслуг №210 горада Дуброўна філіяла №215 ААТ ААБ «Беларусбанк» у горадзе Орша таксама актыўна вядзе крэдытаванне насельніцтва, выдаючы насельніцтву спажывецкія крэдыты. Летась тут было заключана каля 400 дагавораў на спажывецкі крэдыт, сёлета больш за 40 жыхароў раёна ўжо атрымалі крэдыты на спажывецкія патрэбы.

Да актуальных пытанняў спажывецкай тэматыкі, якія цесна звязаны з фінансавай сферай, адносяцца і пытанні дакументальнага афармлення набыцця тавараў (выдача чэкаў і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт пакупкі, а таксама парадак разлікаў са спажыўцамі пры вяртанні тавару, які набыты ў крэдыт).

ЛЧ—Мікалай Мікалаевіч, скажыце, калі ласка, якія дакументы абавязаны выдаваць прадавец спажыўцу пры набыцці тавару?

МР—У адпаведнасці з заканадаўствам, пры рэалізацыі тавару прадавец абавязаны выдаць спажыўцу касавы чэк, а ў выпадках, калі не выкарыстоўваецца касавы апарат — талон формы 20-ФС або квітанцыю формы КВ-1 (у апошнім выпадку — па патрабаванню пакупніка, калі кошт адзінкі тавару не перавышае тры базавыя велічыні).

Акрамя касавага чэка, талона формы 20-ФС, квітанцыі формы КВ-1 прадавец мае права для пацвярджэння аплаты тавара выдаць спажыўцу дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб назве, месцазнаходжанні, дзяржаўнай рэгістрацыі прадаўца, а таксама назве тавару, марцы, мадэлі, артыкуле, гатунку і яго цане, гарантыйным тэрміне, калі ён не ўказаны ў іншай дакументацыі, наяўнасці недахопаў, даце рэалізацыі тавару.

ЛЧ—А калі такіх дакументаў не выдадзена, якія ёсць правы ў спажыўца, каб вярнуць за няякасны тавар грошы?

МР—У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў” адсутнасць у спажыўца дакумента, які пацвярджае факт набыцця тавару, не з’яўляецца падставай для адмаўлення ў задавальненні яго абгрунтаваных патрабаванняў у адносінах тавару неналежнай якасці, калі яго недахопы не былі абгавораны прадаўцом.

Для пацвярджэння факта набыцця тавару ў такім выпадку могуць выкарыстоўвацца паказанні сведкаў, элементы спажывецкай тары (упакоўкі), на якіх маюцца адзнакі, якія пацвярджаюць, што набыццё тавару ажыццяўлялася ў данага прадаўца, а таксама дакументы і іншыя сродкі доказу, што ўказваюць на набыццё тавару ў данага прадаўца.

Пры скасаванні дагавору куплі-продажу ў такім выпадку ў адпаведнасці з артыкулам 27 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”, спажыўцу, якому тавар быў адпушчаны ў крэдыт, вяртаецца ўнесеная за яго сума ў памеры крэдыту, пагашанага да дня вяртання тавару, а таксама кампенсуецца плата за прадстаўленне крэдыту і розніца паміж цаной тавару, устаноўленай дагаворам, і цаной адпаведнага тавару на момант добраахвотнага задавальнення яго патрабавання, а калі патрабаванне добраахвотна не задаволена, — на момант вынясення судом рашэння.

ЛЧ—Як часта звяртаюцца спажыўцы ў камісію па абароне спажыўцоў, створаную пры райвыканкаме?

МР—У мінулым годзе ў камісію па абароне правоў спажыўцоў, створаную пры райвыканкаме, звярнуліся 5 чалавек, якія скардзіліся на якасць набытага абутку і рамонт сотавых тэлефонаў. З пачатку 2011 года са скаргамі, якія датычыліся якасці ўстаноўленых ваконных шклопакетаў, звярнуліся два спажыўцы. Усе пытанні вырашаны ў карысць спажыўцоў.

Матэрыял да друку падрыхтавала Лідзія ЧАПЯЛОВА

Что должен знать потребитель на Дубровенщине?: 1 комментарий

  • 07.09.2017 в 3:08 пп
    Permalink

    лохатрон 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *