Охотники Дубровенщины расчехляют ружья

Дубровно, охотники, охота, ружьё, птицы, закон, картина

Згодна з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, якія зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 снежня 2010 года з мэтай рацыянальнага выкарыстання паляўніча-прамысловых відаў птушак, адкрыта вясенняе паляванне на іх у арандаваных паляўнічых угоддзях Расонскай, Бешанковіцкай, Віцебскай, Дубровенскай, Лёзненскай раённых арганізацыйных структурах рэспубліканскай дзяржаўнай грамадскай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Аб тым, на якія віды птушак дазваляецца паляваць у гэты час года, апавядае вядучы паляўніцтвазнаўца Дубровенскай раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Рыгор Мікалаевіч ВІЛЕЙШЫКАЎ.

— Паляванне дазволена на гуся белагаловага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, канадскую казарку — з 12 сакавіка па 8 мая 2011 года ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Паляванне ў гэты час можна весці стрэльбавым спосабам з засады з падманваннем, — гаворыць Рыгор Мікалаевіч.

З 20 сакавіка па 30 красавіка дазволена паляваць на глушца (самца), а таксама на цецерука — стрэльбавым спосабам на таках, з засады.

З 2 красавіка па 8 мая ў светлы час сутак можна паляваць на крыжанку (селязня), вальдшнэпа.

У час палявання можна выкарыстоўваць наступныя віды зброі: гладкаствольнае паляўнічае ружжо з выкарыстаннем патронаў, якія начынены шротам, а таксама наразное паляўнічае ружжо (на глушца) з дульнай энергіяй кулі вышэй 400 джоулей.

У час палявання могуць выкарыстоўвацца паляўнічыя сабакі для адшуквання здабытай дзічыны — тэр’еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, а таксама водныя сабакі. Дазваляецца выкарыстоўваць маламерныя лодкі без рухавікоў для ўстаноўкі або зняцця падсадных качак, чучал і пад’ёму здабытай дзічыны.

Паляванне можа праводзіцца ў наступныя дні нядзелі: у суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак, а таксама ў дзяржаўныя святы, выхадныя дні, якія аб’яўлены нерабочымі, і ў асобныя рабочыя дні ў выпадку іх пераносу Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на выхадныя дні.

На сённяшні дзень устаноўлены наступны кошт паляўнічай пуцёўкі для членаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў: разавая на адну паляўнічую дачу — 10000 рублёў, разавая на паляўнічай гаспадарцы — 15000 рублёў, сезонная на адну паляўнічую дачу — 60000 рублёў і сезонная па паляўнічай гаспадарцы — 80000 рублёў.

Для асоб, якія не з’яўляюцца членамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, кошт паляўнічай пуцёўкі крыху іншы: за разавую ў адну паляўнічую дачу вам давядзецца заплаціць 20000 рублёў, разавую па паляўнічай гаспадарцы — 30000 рублёў, сезонную ў адну паляўнічую дачу — 120000 рублёў, сезонную па паляўнічай гаспадарцы — 160000 рублёў.

Падрыхтавала Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *