Вадзіцель, будзь уважлівы!

Дубровно, дубровенский, водители

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць максімальна ўважлівымі ў час руху. Сіноптыкі прагназуюць па ўсёй краіне паніжэнне тэмпературы паветра да мінусавых значэнняў, у сувязі з чым на асобных участках дарог магчыма раптоўнае ўтварэнне галалёдзіцы.
«Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтамабілістаў быць максімальна ўважлівымі. Трэба выбіраць скорасць, зыходзячы са стану праезнай часткі і канкрэтнай сітуацыі на дарозе, іншым разам яна можа не перавышаць і 20 км/гадз. Каб пазбегнуць спадарожнага сутыкнення, трэба захоўваць дыстанцыю, а лепш павялічыць яе, — рэкамендуюць у ДАІ. — Не лішнім будзе пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэння, павысіць пільнасць пры праездзе пешаходных пераходаў. Пры гэтым усе, хто сядзіць у аўтамабілі, павінны быць прышпілены».
Важна забяспечыць добры агляд і быць прыкметнымі для іншых удзельнікаў дарожнага руху. Для гэтага неабходна перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар, перад паездкай ачышчаць шкло і светлавыя прыборы. Пешаходы ж павінны памятаць, што на слізкай дарозе ў разы павялічваецца тармазны і прыпыначны шлях любой машыны. Пры экстранным тармажэнні аўтамабіль можа пайсці ў некіруемы занос. У сувязі з гэтым пешаходам не трэба рызыкаваць уласнай бяспекай — неабходна пераходзіць дарогу ва ўстаноўленых месцах, і толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Ва ўмовах недастатковай бачнасці трэба абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі — яны дапамагаюць вадзіцелю своечасова заўважыць чалавека на праезнай частцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *