На полях Дубровенщины агрегат “Двина” заменяет вертолёт

Дубровно, Кабуш, сельское хозяйство, Двина, агрегат, природа, весна, поле, удобрения

5 красавіка ў КУСГП “Першамайскае” пачалі весці падкормку шматгадовых траў азотнымі ўгнаеннямі. Наш карэспандэнт разам з дырэктарам райаграсэрвісу Дзмітрыем Уладзіміравічам Цімошчанкам пабывалі на полі сельгаспрадпрыемства , што раскінулася адразу за горадам Дуброўна. У той час тут самаходны агрэгат “Дзвіна”, які належыць райаграсэрвісу, падкормліваў КАСам шматгадовыя травы першага года карыстання.

У кабіне агрэгата разам з механізатарам Аляксандрам Мікалаевічам Кабушам на той момант знаходзіўся дырэктар КУСГП “Першамайскае” Мікалай Ільіч Селіханаў. Вылезшы з кабіны, ён зазначыў:

“Дзвіна” — выдатная машына, эканамічная, высокапрадукцыйная. На падкормку аднаго гектара пасеваў затрачваецца ўсяго 300 грамаў бензіну, у той час як трактар з прычапным апырсквальнікам на выкананне такога аб’ёму работ па ўнясенню вадкіх угнаенняў затрачвае 1200 грамаў дызельнага паліва або ў 4 разы больш, чым затрачвае “Дзвіна”.

—Гэта новая самаходная машына, якую мы атрымалі мінулай восенню, — уступае ў размову Дзмітрый Уладзіміравіч Цімошчанка. — Пры належнай арганізацыі работы і спрыяльным надвор’і “Дзвіна” за светлавы дзень можа ўнесці вадкія ўгнаенні на плошчы да 200 гектараў або столькі, як верталёт. Скорасць руху агрэгата “Дзвіна” у час падкормкі складае 35 кіламетраў у гадзіну. Хутка наша арганізацыя атрымае па лізінгу яшчэ адзін такі агрэгат, які вырабляе Верхнядзвінскі райаграсэрвіс. Не выключана, што ў наш раён на перыяд падкормкі шматгадовых траў і азімых культур прыбудуць з Брэсцкай вобласці некалькі самаходных высокапрадукцыйных агрэгатаў “Раса”, што дазволіць павысіць тэмпы падкормкі траў і азімых культур.

Дубровно, Кабуш, сельское хозяйство, Двина, агрегат, природа, весна, поле, удобрения

—У гэтым годзе наша гаспадарка як ніколі добра забяспечана азотнымі ўгнаеннямі, — расказвае Мікалай Ільіч Селіханаў. — Цяпер галоўная задача ўнесці гэтыя тукі своечасова ў глебу пад азімыя культуры, шматгадовыя травы і пашы. Аптымальныя тэрміны падкормкі прыкладна 10-12 дзён.

Мікалай Ільіч Селіханаў расказаў, што гэтай вясной у гаспадарцы неабходна падкарміць 680 гектараў шматгадовых траў, прыкладна столькі ж сенакосаў і пашаў і 800 гектараў азімых культур.

—На палавіне плошчаў азімыя будуць падкормлены азотнымі ўгнаеннямі верталётам, на выкарыстанне якога ўжо заключаны дагавор з Віцебскім авіяатрадам і заплачаны грошы. На астатняй плошчы азімыя і пашы мы падкормім уласнымі агрэгатамі для ўнясення вадкіх мінеральных угнаенняў ОПШ-2000, — гаворыць Мікалай Ільіч.

—Разлічваем падкарміць шматгадовыя травы, пашы і азімыя на працягу 10-12 дзён, — адзначыў у канцы гутаркі Мікалай Ільіч Селіханаў.

Раніцай наступнага дня стала вядома, што 5 красавіка шматгадовыя травы ў КУСГП “Першамайскае” былі падкормлены на 30 гектарах.

Як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення, да падкормкі азотнымі ўгнаеннямі шматгадовых траў прыступілі таксама ААТ “Рэдзькі” і “Прыдубровенскае”. Шэсць гаспадарак уносяць калійныя ўгнаенні на пашах. У цэлым па раёне гэты аграпрыём выкананы на 700 гектарах. Большасць гаспадарак прыступілі да пасеву шматгадовых траў. Некаторыя гаспадаркі выво- зяць і ўносяць арганічныя ўгнаенні.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *