В самую трудную минуту мы будем вместе

Дубровно, Минский метрополитен, взрыв, теракт, минута молчания, память, жертвы, свеча

Піша жыхар пасёлка Асінторф, ветэран педагагічнай працы Віктар СІДАРОВІЧ…

9 красавіка, атрымаўшы “Дняпроўскую праўду”, стаў чытаць у ёй сваю падзяку ў адрас людзей у белых халатах. Нечакана маю засяроджанасць перарвала паведамленне па радыё аб тым, што ў Мінску адбыўся тэрарыстычны акт на станцыі метро “Кастрычніцкая”. Востры боль тут жа пранізаў маё сэрца.

У Мінску жывуць мае дзеці і ўнукі. Жонка Лідзія тут жа стала тэлефанаваць ім. Унучка Каця, да якой мы дазваніліся, была амаль што ў шокавым стане: у гэты час яна знахо-дзілася ў тым раёне, дзе адбыўся выбух. Зайшла ў ГУМ і трохі затрымалася ў чарзе. Пасля ў яе былі планы спусціцца ў метро. Такім чынам, бяда цудам не зачапіла яе.

Пасля тэлефанавалі сыну і дачцэ. Усе яны былі вельмі ўзру-шаны, хаця на момант здзяйснення тэракту знаходзіліся ў розных баках сталіцы. Інфармацыя аб трагедыі за лічаныя секунды абляцела амаль двухмільённы па колькасці пражываючых у ім людзей Мінск.

Я не вытрымаў, у той жа вечар паехаў туды. Хацеў убачыць сваіх дзяцей жывымі і здаровымі. Дзякуй Богу, усё ў іх добра.
Па сённяшні дзень не магу супакоіцца. Такая страшная бяда прыйшла ў нашу краіну. Па тэлевізары слухаў выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксанд-ра Лукашэнкі, які сказаў, што арганізатары тэракту выяўлены і арыштаваны, даюць паказанні. Яны павінны панесці самую жорсткую кару.

Беларусь наша стаяла і стаяць будзе! Мы за ўсю гісторыю існавання краіны перажылі розныя жахі і нас тэрактамі не запалохаеш. Шкада людзей, якія пацярпелі ў час тэрарыстычнага акту. Разам з усёй краінай смуткую па бязвінных ахвярах. Жыві, родная Беларусь і заставайся незалежнай!

Піша настаўніца Асінторфскай сярэдняй школы, старшыня Асінторфскай ветэранскай арганізацыі Ніна Пятроўна Міхальчанка…

—Трагедыя, якая адбылася на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску, выклікала ў мяне асабіста, маіх калег-педагогаў, вучняў Асінторфскай сярэдняй школы, членаў ветэранскай арганізацыі і наогул усіх жыхароў нашага пасёлка шквал эмоцый і гневу. Хто б ні былі тыя варвары, якія ўчынілі такую страшную трагедыю, якімі б мэтамі яны ні кіраваліся, ім ніколі не будзе нашага прабачэння. У гэтых нелюдзяў няма нічога чалавечага. Іх дзеянні трэба караць жорстка і па закону.

Я веру, што ёсць яшчэ і Божая кара. Час расплаты абавязкова прыйдзе, кожнаму будзе дадзена па яго заслугах.
Свае пачуцці, выкліканыя трагічнымі падзеямі ў Мінску, я выказала ў вершаванай форме. Тут на першым плане шчырасць, боль за бязвінных ахвяр трагедыі, па якіх смуткуе ў гэтыя дні ўся Беларусь, упэўненасць, што забойцаў чакае расплата.

Вясновы дзянёк. Ярка сонца свяціла.
Па розных справах людзі ехалі ў метро.
Выбух страшэнны ўчыніў нелюдзь-скаціна,
Хмара накрыла ўсіх чорным крылом.
Дарослыя, моладзь і дзеці — ахвяры.
Жылі прыгожа, марылі, кахалі.
Дык чаму ж не здзейсніліся іх мары,
Дык за што ў іх жыццё адабралі?
Няма раўнадушных да мінскай трагедыі,
У сэрцах нашых — і смутак, і боль.
Усю Беларусь падтрымалі суседзі —
Бяда не бывае ніколі чужой.
А тых, хто наш мір і спакой наш парушыў,
Сумленне, Суд Божы, Закон пакарае.
Нікчэмныя людзі, чорныя душы,
У злога пачатку канец злы бывае!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *