Дубровенцы присоединились к акции «Мы — грамадзяне Беларусі»

 

Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Канстытуцыі беларусы пабудавалі незалежную дзяржаву, з якой лічацца і якую паважаюць ва ўсім свеце. Мы жывём у суверэннай дзяржаве, ведаем і памятаем сваю гісторыю, будуем планы. У нашай краіне праяўляецца клопат об кожным чалавеку, тут паважаюць старасць, а маладосць мае перспектывы развіцця.

У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзіць акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі», якая прысвечана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ініцыятарам яе правядзення з’яўляецца БРСМ. Асноўная задача акцыі — знаёмства маладога пакалення з гісторыяй і значэннем сімволікі нашай краіны, дакументамі, асноўнымі законамі, правамі і абавязкамі грамадзяніна Беларусі.

На Дубровеншчыне падчас правядзення акцыі старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў уручыў пашпарты юнакам і дзяўчатам, якім споўнілась 14 год. Ён павіншаваў усіх прысутных у зале з надыхо­дзячым святам — Днём Канстытуцыі і падкрэсліў, што менавіта Канстытуцыя з’яўляецца моцным фундаментам нашай дзяржавы.

—Памятайце, што з гэтага моманту, як вы атрымалі пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, вы нясеце адказнасць не толькі за сябе, свае справы і ўчынкі, вы адказваеце за будучыню краіны. Пройдзе крыху часу і менавіта вам патрэбна будзе вырашаць складаныя задачы, вывадзіць родную Беларусь на новыя вышыні. Упэўнены, што кожны з вас раскрые свае здольнасці і ўнясе свой уклад у поспех і працвітанне нашай Дубровеншчыны і Беларусі, — сказаў Анатоль Лукашоў. Ён пажадаў юным грамадзянам краіны быць патрэбнымі сваёй дзяржаве, не забываць гісторыю, цаніць і берагчы мір і стабільнасць у грамадстве.

Акрамя пашпартоў юныя дубровенцы атрымалі ў падарунак Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Дарэчы, дзве юныя дубровенкі былі дэлегіраваны ў г.Мінск. Так, навучэнка сярэдняй школы №2 г.Дуброўна Дар’я Плячкова атрымала пашпарт з рук Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенка ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

А 15 сакавіка падчас завяршэння акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі» ў будынку Канстытуцыйнага суда свой пашпарт атрымае навучэнка сярэдняй школы №1 г.Дуброўна Марыя Таркачова.

Святлана ШУРПАКОВА