Артём Саратокин намолотил 2000 тонн зерна

Трэццяя зорка з’явілася на ветравым шкле камбайна, якім кіруе малады камбайнер з СГФ імя Ю.Смірнова Арцём Саратокін. Гэтую адзнаку ён атрымаў у гонар 2-тысячнага намалоту збожжа.

Арцём Саратокін трымае лідарскія пазіцыі на жніве і сярод вопытных, і сярод маладых удзельнікаў жніва. Нагадаем, што ён першым у вобласці намалаціў  тысячу тонн жбожжа на камбайне айчыннай вытворчасці. Затым першым дасягнуў палутаратысячнага намалоту. Урэшце — новая працоўная перамога.

На полі каля вёскі Шухаўцы героя жніва віншавалі першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Таццяна Шкіндзерава, кіраўнік СГФ імя Ю.Смірнова Артур Сыса і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў.

Алена КАРСАКОВА.