В Дубровенском районе посев озимых идёт ударными темпами

Адной з самых неадкладных і важных  з усяго комплексу палявых работ з’яўляецца сяўба азімых збожжавых. Аптымальныя тэрміны сяўбы азімай пшаніцы для нашай зоны, як падкрэсліў на нарадзе намеснік начальніка райсельгасупраўлення Валерый Мікалаевіч Мельнік, з 25 жніўня па 10 верасня, азімага трыцікале — з 25 жніўня па 15 верасня і азімага жыта — з 1 па 20 верасня. Як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення па стану на 30 жніўня, азімая пшаніца ў цэлым па раёне была пасеяна на 1791 гектары, што складае 21 працэнт да запланаванай плошчы.

Лідэрам па тэмпах сяўбы азімых культур з’яўляецца СВК “Гігант”, дзе азімы клін ужо засеяны на 42 працэнтах плошчаў.

Актыўна вядуць сяўбу азімай пшаніцы СВК “Прыдубровенскі”, “Усход-Чырына”, КУСГП “Зарубы”, імя Чарняхоўскага. У той жа час СВК “Рэдзькі” і КУСГП “Арловічы” па стану на 30 жніўня яшчэ не пачыналі сеяць азімыя збожжавыя.

Кіраўніцтва і спецыялістаў райсельгасупраўлення трывожыць тое, што ў шэрагу гаспадарак нізкімі тэмпамі вядзецца ворыва глебы пад азімыя. У КУСГП “Прыдняпроўскі”, СВК “Баброва”, “Рэдзькі”, ААТ “Аграбудскае” гэты аграпрыём выкананы толькі на адной трэці плошчаў.

Удзельнікі нарады пазнаёміліся з арганізацыяй ачысткі насення ў СВК “40 год Кастрычніка”. Справа ў тым, што ў шэрагу гаспадарак няма насенняачышчальных ліній і, як адзначыў намеснік начальніка райсельгасупраўлення Валерый Мікалаевіч Мельнік, у мінулыя гады некаторыя гаспадаркі засявалі азімае поле неачышчаным ад прымесяў насеннем. Па гэтай прычыне не атрымлівалі належнай аддачы палеткаў. У гэтым годзе такое недапушчальна. Неабходна набываць ці рамантаваць насенняачышчальныя машыны і даводзіць насенне да неабходнай кандыцыі.

На 250-гектарным полі КУСГП “Першамайскае” ўдзельнікі нарады пазнаёміліся з тэхналогіяй сяўбы азімай пшаніцы. Тут асаблівую ўвагу ўдзяляюць якасці перадпасяўной апрацоўкі глебы. Гэты аграпрыём выконвае спецыяльны глебаапрацоўчы агрэгат дыскатэр, які гаспадарка набыла ў гэтым годзе. Пасля яго праходу выраўненасць поля ідэальная. Начальнік вытворчага аддзела райсельгасупраўлення Уладзімір Мікалаевіч Анішчанка  рэкамендаваў кіраўнікам і аграномам набыць такія агрэгаты ў кожную гаспадарку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *