Дубровенскія школьнікі сустрэліся з былымі вязнямі фашызму

Дубровно, память патриотизм

У раённай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў сярэдняй школы №1 г.Дуброўна з непасрэднымі сведкамі таго, як фашысты знішчалі мірных жыхароў Беларусі . Вера Сямёнаўна Касянкова была вязнем канцлагера, Мікалай Уладзіміравіч Лавушкін і Жана Анатольеўна Цубікава маюць статус малалетняга вязня.

Дубровно, память патриотизм

Бібліятэкар Наталля Фарэйтарава нагадала юнакам і дзяўчатам пра тое, што разам з вялікімі канцлагерамі паўсюдна існавалі працоўныя лагеры і гета, сэнс якіх быў такім жа — зняважванне і знішчэнне людзей, якія па меркаванні ідэолагаў фашызму, адносіліся да людзей другога гатунку. Так, на тэрыторыі Дубровенскага раёна існавалі шэсць гета: тры ў Лядах, па адным у Дуброўна, Баева, Расасна. Лагер ваеннапалонных знаходзіўся на тэрыторыі центральнага і пятага пасёлкаў Асінторфа. Дарэчы першымі вязнямі яго былі венгры.

Дубровно, память патриотизм

Адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Вера Чаплёва засяродзіла ўвагу слухачоў на тым, што фашысты ставілі мэтай знішчэнне большай часткі насельніцтва Беларусі, незалежна ад узросту і нацыянальнасці. Яна расказала пра успаміны сваёй маці, якая была сведкай знішчэння людзей у Лядах.

Дубровно, память патриотизм

Вельмі узрушана прагучаў зварот да моладзі Жаны Анатольеўны Цубікавай.
— Амаль усе мае родныя — 13 чалавек — прайшлі праз фашысцкія лагеры. Тое, што перажыта, немагчыма ўспамінаць без слёз. Немагчыма ўявіць сабе, з якім пачуццём страху мы жылі кожны дзень… Як радаваліся кожнай крошцы — і гэта не перабольшванне — ежы… Была вайна… Мы шмат гадоў потым адраджалі, будавалі сваю краіну. Усе людзі зараз апранутыя, сытыя, жывуць ва ўтульных дамах… Што трэба? Трэба працавацьі вычыццы, жыць па праўдзе. Любоў, дабро і мір — гэта асновы нашага жыцця. Беражыце нашу прыгожую Радзіму — Беларусь, —заклікала Жана Цубікава.
Гісторык Карамзін сцвярджаў, што “халодны попел мёртвых не мае заступніка, акрамя нашага сумлення”. І сення гэтыя словы маюць асаблівы сэнс. Сёння мы павінны захаваць для нашчадкаў сапраўдны змест гістарычных падзей, не даць згаснуць лампадзе памяці.
Алена КАРСАКОВА
Фота аўтара.