Насколько защищены наши дети?

Дубровно, 1 июня, права детей, Международный день детей, детский сад

У Рэспубліцы Беларусь абарона дзяцей — адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці дзяржавы. Правы і законныя інтарэсы грамадзян Беларусі замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Кодэксе Рэспублікі Беларусь “Аб шлюбе і сям’і”, Законе Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзяцей” і іншых дакументах.

ЗАКАНАДАЎСТВА

НМ—Меры па паляпшэнню становішча дзяцей рэалізуюцца і ў рамках прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі”, — дадае галоўны спецыяліст па ахове дзяцінства раённага аддзялення адукацыі Наталля Уладзіміраўна Мінкевіч, да яе першай я звярнулася з просьбай пракаменціраваць, як арганізавана ў раёне работа па абароне правоў дзяцей. — Асноўнымі задачамі гэтай праграмы з’яўляюцца павышэнне якасці жыцця сем’яў з дзецьмі, прафілактыка безнагляднасці і супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, умацаванне здароўя і садзейнічанне здароваму ладу жыцця дзяцей, зніжэнне ўздзеяння наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на здароўе дзяцей, прафілактыка дзіцячай інваліднасці, забеспячэнне аптымальнай жыццядзейнасці дзяцей і інвалідаў, прафілактыка сацыяльнага сіроцтва, абарона правоў і забеспячэнне інтэграцыі ў грамадстве дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, вытворчасць высокаякасных, экалагічна чыстых прадуктаў дзіцячага харчавання, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школьных і дашкольных устаноў.

ЛЧ—Наталля Уладзіміраўна, скажыце, якая, на ваш погляд, з пералічаных задач, найбольш важная?

НМ —Усе задачы маюць першаступеннае значэнне. І ўсё ж я б выдзеліла адну з іх: першачарговае права дзіцяці — мець сям’ю і дастойны ўзровень жыцця ў ёй. Менавіта таму ў нашай краіне прыняты шэраг мер, накіраваных на падтрымку сям’і: дзейнічае сістэма сацыяльных дапамог, гарантый і льгот сем’ям з дзецьмі, якая з’яўляецца адной з самых эфектыўных сярод краін СНД. Адна з такіх мер — паэтапнае павелічэнне размера дзіцячых дапамог па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.

ДАПАМОГА ПА ДОГЛЯДУ ЗА ДЗІЦЯЦІ

ІП —З 1 мая 2011 года дапамога па догляду за дзіцці да трох гадоў складае 343260 рублёў, — уступае ў размову начальнік фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Анатольеўна Прымак. — Пры нараджэнні першага дзіцяці маці атрымлівае дзяржаўную дапамогу ў суме 1716300 рублёў, другога і наступных — 2402820 рублёў.

ХАРЧАВАННЕ ДЗЯЦЕЙ

Значнай формай сацыяльнай падтрымкі сям’і з’яўляецца забеспячэнне бясплатным харчаваннем дзяцей першых двух гадоў жыцця.

Па словах начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяны Аляксандраўны Кірэенка, атрымлівалі бясплатнае харчаванне да 2 гадоў жыцця ў мінулым годзе мелі 202 дзіцяці, якія пражываюць у раёне. На аплату харчавання для іх з раённага бюджэту было выдзелена 250,8 мільёна рублёў. Сёлета бясплатнае харчаванне атрымліваюць 81 дзіця ва ўзросце да 2 гадоў.

Дубровно, 1 июня, права детей, Международный день детей, детский сад

ІЛЬГОТЫ І АДРАСНАЯ САЦЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА

ТК —Таксама, — працягвае наш дыялог Таццяна Аляксандраўна Кірэенка, — малазабяспечаныя сем’і, якія маюць непаўналетніх дзяцей, па факту звароту да нас атрымліваюць адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай або аднаразовай выплаты. Так, напрыклад, у 2010 годзе 146 сям’ям раёна, якія звярталіся ў райвыканкам за адраснай сацыяльнай дапамогай была аказана грашовая дапамога на суму 131,6 мільёна рублёў, у тым ліку 7 сем’яў, у якіх ёсць дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, атрымалі адрасную сацыяльную дапамогу на суму 6,4 мільёна рублёў.

За 4 месяцы 2011 года адрасная сацыяльная дапамога аказана 22 сем’ям, у якіх ёсць дзеці і паказанні на яе выплату, на суму 32,4 мільёна рублёў.

У сістэме матэрыяльнай дапамогі сем’ям з дзецьмі дзяржава таксама выкарыстоўвае льготы па падаткаабкладанню, утрыманню дзяцей у дзіцячых дашкольных установах, аплаце за падручнікі, харчаванні школьнікаў. Вось што мне паведаміла галоўны спецыяліст па дзяцінству раённага аддзела адукацыі Наталля Уладзіміраўна Мінкевіч.

НМ—Дзеці з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, а таксама дзеці, якія маюць асаблівасці псіха-фізічнага развіцця, а таксама дзеці з сем’яў, якія стаяць на ўліку як сацыяльна- небеспечныя, бясплатна харчуюцца ў школах. Дзеці-сіроты вызваляюцца ад аплаты за карыстанне падручнікамі, маюць права бясплатнага праезду ў прыгарадным транспарце, бясплатнага наведвання тых культурна-масавых мерапрыемстваў, што праводзяцца ў раёне.

Усе вучні сельскіх школ раёна, а таксама навучэнцы 1-4 класаў гарадскіх школ таксама забяспечваюцца ў школах бясплатнымі абедамі, сродкі на іх харчаванне выдзяляюцца з бюджэту.

У залежнасці ад працягласці знаходжання дзіцяці ў навучальнай установе арганізоўваецца двух і нават трохразовае харчаванне для дзяцей з мнагадзетных сем’яў і сем’яў, якія знаходзяцца на ўліку ў райаддзеле адукацыі як сацыяльна-небяспечныя.

Дзеці-інваліды 1-2 груп вызвалены ад платы за карыстанне падручнікамі.

Важнай формай падтрымкі ў вырашэнні жыллёвых пытанняў з’явілася прадастаўленне мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы ў пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, а маладым сем’ям — па няльготных крэдытах, выдаваемых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля.

У ліку працоўных ільгот — прадастаўленне мнагадзетным сем’ям і сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда, аплачваемага дадатковага ад работы дня ў тыдзень, магчымасць выкарыстаць права на водпуск па догляду за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў замест маці бацьку або блізкаму родзічу. Мужчынам прадастаўляецца права выкарыстаць свой працоўны водпуск у перыяд водпуску па цяжарнасці і родах, які прадстаўляецца жонцы. Узмоцнена сацыяльная абароненасць тых маці, якія працуюць па кантракту.

Дубровно, 1 июня, права детей, Международный день детей, детский сад

САЦЫЯЛЬНА-ДЭМАГРАФІЧНЫ ПАШПАРТ РАЁНУ

ЛЧ—Наталля Уладзіміраўна, — зноў звяртаюся да спецыяліста па дзяцінству райаддзела адукацыі, — скажыце, што на сённяшні дзень уяўляе сабой сацыяльна-дэмаграфічны пашпарт раёна?

НМ—Усяго ў раёне пражываюць 3030 дзяцей, з іх — 1731 — дзеці школьнага ўзросту, 985 дзяцей — дзеці-дашкольнікі, якія наведваюць дзіцячыя садкі, астатнія — гэта дзеткі, якія нарадзіліся і выхоўваюцца на даму.

На 1 мая 2011 года ў раёне налічвалася 167 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца 567 дзяцей, 565 няпоўных сем’яў (791 дзіця), 120 сем’яў, якія апынуліся ў складаным становішчы (неблагополучные) — 231 дзіця і 58 сем’яў, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы (102 дзіцяці) і прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і адабраны ў бацькоў згодна з Дэкрэтам № 18.

БЕЗ БАЦЬКОЎ

ЛЧ—У кантэксце з папярэднім, да вас, Наталля Уладзіміраўна, і наступнае маё пытанне. У Беларусі паступова паляпшаецца становішча дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Як складваецца сітуацыя ў нашым раёне? Колькі дзяцей маюць статус дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў?

НМ—У раёне паляпшаецца становішча дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Такіх дзяцей у раёне 92. Шмат дзяцей знаходзіцца на розных формах сямейнага ўладкавання. Зараз 46 дзяцей уладкаваны ў 39 прыёмных сем’яў. Існуе яшчэ і такая форма сямейнага ўладкавання, як апякунства. У раёне налічваецца 15 апякунскіх сем’яў, у якіх выхоўваецца 17 дзяцей. Яшчэ 11 дзяцей праходзяць сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную рэабілітацыю ў СПУ “Дубровенскі дзяржаўны раённы дзіцячы сацыяльны прытулак” і знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. 18 дзяцей з ліку непаўналетніх знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні ў ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Маюць месца факты ўсынаўлення (удачарэння) дзяцей-сірот (11 выпадкаў). Зараз у сем’ях усынаўляльнікаў жывуць 13 дзетак, якія прыняты туды і набылі статус родных. Гэта самая прыярытэтная форма ўладкавання дзяцей у сям’ю. Яна пажыццёвая, бо пры ўсынаўленні (удачарэнні) дзіця набывае сям’ю, дарослых бацькоў, якія зацікаўлены менавіта ў ім і робяць усё магчымае для яго паўнацэннага развіцця.

ЛЧ—Міжволі падыходзім да тэмы сацыяльнага сіроцтва. Наколькі яна актуальная для нашага раёна?

НМ—У раёне праводзіцца вялікая работа па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва.

З мэтай забеспячэння правоў абароны і законных інтарэсаў дзяцей ў неблаганадзейных сем’ях, павышэння адказнасці бацькоў, якія не выконваюць абавязкі па выхаванню і ўтрыманню сваіх дзяцей, у 2006 годзе быў прыняты Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18. Прадугледжаныя Дэкрэтам меры дапамаглі значна паменшыць для дзяцей рызыку аказацца ў бязвыхаднай жыццёвай сітуацыі. Ужо сёлета з сем’яў, якія апынуліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, органы апекі і папячыцельства раёна выявілі 8 дзяцей-сірот, пяцёра з якіх былі ўладкаваны ў інтэрнатныя ўстановы, трое — вернуты ў біялагічную сям’ю.

ЛЧ—Як часта, Наталля Уладзіміраўна, даводзіцца вам абараняць правы дзяцей?

НМ—Мы пастаянна гэтым займаемся. Органам апекі і папячыцельства даводзіцца рэгулярна ўдзельнічаць у судовых працэсах па разгляду спраў паміж бацькамі з магчымасцю прымаць удзел у выхаванні дзіцяці, па абароне маёмасных і жыллёвых правоў сваіх падапечных, сачыць за працэсам пастаноўкі дзяцей-сірот на атрыманне імі сацыяльнага жылля. У 2010 годзе, напрыклад, прыйшлося прыняць удзел у 68 судовых пасяджэннях, на якіх выступалі ў якасці абаронцаў правоў і інтарэсаў непаўналетніх, у 2011 годзе — у 27.

Дубровно, 1 июня, права детей, Международный день детей, детский сад

ЗДАРОЎЕ ДЗЯЦЕЙ

ЛЧ—Наталля Уладзіміраўна, у Беларусі кожнае дзіця мае права на жыццё. Наколькі здаровыя нашы дзеці?

НМ—У Беларусі паказчык дзіцячай смяротнасці і смяротнасці сярод нованароджаных з’яўляецца адным з найбольш нізкіх на тэрыторыі СНД. Гэтаму садзейнічаюць мерапрыемствы па аптымізацыі аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, даступнасць і бясплатнае аказанне ўсіх відаў медыцынскай дапамогі маці і дзецям, у тым ліку спецыялізаванай і высокакваліфікаванай, павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі. Станоўчую ролю адыгрываюць арганізацыя дзейнасці сучасных радзільных дамоў і дзіцячых бальніц, іх рэканструкцыя і аснашчэнне спецыяльнай медыцынскай тэхнікай. У краіне ажыццяўляецца прыярытэтнае фінансаванне устаноў аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу маці і дзіцяці.

У Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне, выдзяляюцца вялікія сродкі на аздараўленне дзяцей. У мінулым годзе ў лагерах адпачынку набывалі аздараўленне 729 хлопчыкаў і дзяўчынак раёна. На іх утрыманне было затрачана 159 мільёнаў 647 тысяч рублёў. Штогод на базе лагера “Лугаўцы” адпачываюць сотні хлопчыкаў і дзяўчынак нашага раёна. Неўзабаве аздараўленчы лагер “Лугаўцы” прыме першую змену адпачываючых дзяцей ў сёлетнім годзе. Дзецям-сіротам 2 разы ў год выдзяляюцца дзве пуцёўкі на аздараўленне.

Дубровно, 1 июня, права детей, Международный день детей, детский сад

АДУКАЦЫЯ

ЛЧ—Сярод іншых правоў, якімі карыстаюцца нашы дзеці, ёсць і права на атрыманне адукацыі…

НМ—У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для паўнацэннай адукацыі і творчага развіцця дзяцей. Атрыманне сярэдняй адукацыі юнымі грамадзянамі гарантавана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а базавая адукацыя з’яўляецца абавязковай. У нас наладжаны строгі кантроль за тым, каб усе дзеці школьнага ўзросту наведвалі навучальныя ўстановы. Гэта ў канчатковым выніку садзейнічае і папярэджанню безнагляднасці, змяншэнню колькасці правапарушэнняў у дзіцячым і падлеткавым асяроддзі.

Дубровно, 1 июня, права детей, Международный день детей, детский сад

Такім чынам, клопат аб дзецях у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца справай усенароднай. Інтарэсы падрастаючага пакалення забяспечваюць і абараняюць прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, устаноў і г.д. Дзякуючы гэтаму наша краіна дастаткова эфектыўна вырашае праблемы самай неабароненай часткі грамадства — дзяцей.

Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *