Аб’яўлен літаратурны конкурс, прысвечаны 80-годдзю часопіса «Вожык»

Сёлета ў ліпені адзінае старэйшае выданне ў галіне сатыры і гумару — часопіс «Вожык» — адзначыць 80-годдзе. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыя часопіса «Вожык» і Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’явілі літаратурны конкурс, прысвечаны такой падзеі.