Назад в прошлое: Что привело советского человека к Победе?

Дубровно, патриот, СССР, Победа, Великая Отечественная война, солдат, репрессии

Край скрыжаванняў

Так было наканавана, што невялікае пасяленне Дуброўна не раз станавілася месцам значных і нават вялікіх гістарычных падзей. Тлумачыцца гэта перш за ўсё яго геаграфічным размяшчэннем. Са старажытных часоў ляжала Дуброўна на гандлёвым шляху “з варагаў у грэкі”, што садзейнічала яго развіццю і росквіту. Гэты шлях вёў з поўначы на поўдзень. А другі гістарычны шлях — з захаду на ўсход — гэта шлях войнаў, сутыкненняў і змаганняў самых розных варожых сіл, што несла пасяленню на Дняпры разбурэнні, галечу, гора. Але Дуброўна заўсёды ажывала, аднаўлялася, харашэла. Так было і перад самым лютым нямецка-фашысцкім нашэсцем летам 1941 года. Гэта — і наша гісторыя, і наша сучаснасць.

Не вельмі прасторна, але прыгожа раскінулася Дуброўна па абодва берагі Дняпра. У многіх дубровенцаў яшчэ жылі свежыя ўспаміны аб падзеях рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, яшчэ нямала было тых, хто сам быў удзельнікам гэтых падзей.

Але жыццё не стаіць на месцы. І як не ў першы раз у шматвекавой гісторыі Дуброўны, пасля гэтых падзей пачалося бурнае ажыўленне і аднаўленне.

Эпоха развіцця

На правым беразе Дняпра — гордасць дубровенцаў — тэкстыльная фабрыка “Дняпроўская мануфактура”, вядучае прадпрыемства створанага ў 1924 годзе Дубровенскага раёна. Яно развіваецца сапраўды высокімі тэмпамі. У сакавіку 1925 года тут было выпрацавана 18 тысяч метраў тканіны, а ўжо ў студзені 1926 года — 141 тысяча метраў. Колькасць работнікаў за гэты час узрасла са 142 да 475 чалавек. І гэты рост працягваецца, набліжаючыся да 1000 чалавек.

Дубровно, патриот, СССР, Победа, Великая Отечественная война, солдат, репрессии

Калектыў фабрыкі — не толькі кузня рабочых кадраў, але і кузня перадавых ідэй, поглядаў, перакананняў. Тут свята берагуць слаўныя рэвалюцыйныя традыцыі, якія жывуць з часоў першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гадоў, дапаўняюць іх новымі, народжанымі савецкім часам.

У райцэнтры з’яўляюцца новыя прадпрыемствы, кааператывы.

Адкрываюцца шырокія гарызонты культуры, адукацыі і не толькі ў райцэнтры. Звыклымі становяцца паняцці рабфак, народны дом культуры, раённая бібліятэка, хаты-чытальні, чырвоныя куткі, гурткі рознай накіраванасці — ад сельскагаспадарчых і драматычных да фізкультурных, урачэбных і фельчарскія пункты.

А яшчэ — рэйды камсамольскай “лёгкай кавалерыі” на выяўленне ўкрывальнікаў хлеба, барацьбу з бюракратызмам і рэлігіяй… І гэта — не фантазія аўтара, усё пацвярджаецца лічбамі і фактамі, раней пацвярджалася многімі старэйшымі няштатнымі карэспандэнтамі “Дняпроўскай праўды”.

…На даваенным небасхіле сучаснай Дубровеншчыны незвычайна ярка загарэліся агні Асінторфа Асінбуд імя Сталіна быў вядомы і слаўны не толькі ва ўсёй Беларусі, а далёка за яе межамі — аж у самой Маскве. Асвоеныя чалавекам векавечныя асінаўскія тарфяныя балоты давалі паліва, давалі жыццё Асінаўскай раённай электрычнай станцыі (БелДРЭС), а яна давала сучаснае існаванне — цэлым гарадам, прадпрыемствам, вёскам.

Пра гэта сказана і напісана вельмі многа. Я хачу сказаць іншае.

Доўгі час з рэдакцыяй “Дняпроўскай праўды” і са мной асабіста падтрымлівала сувязі ветэран педагагічнай працы Надзея Харытонаўна Чарняўская. Да вайны яна вучылася ў Асінторфскай школе, дырэктарам якой быў яе родны брат, які загінуў на фронце, пасля вайны пэўны час сама настаўнічала тут, потым сямейны лёс павёў яе па ўсяму Саюзу. У старасці вярнулася на Віцебшчыну.

І ніколі не губляла сувязяў з навекі родным Асінторфам. Праз многія дзесяцігоддзі з маладым запалам пісала нам, у “Дняпроўскую праўду”, як адзін за другім з’яўляліся тут новыя пасёлкі, а ў цэнтральным жыццё бурліла, кіпела. Нялёгкая праца па здабычы торфу, але колькі песень было, самадзейны мастацкі калектыў на рэспублікаснкую сцэну выходзіў. Тое ж было з развіццём фізкультуры і спорту, у пасёлку праводзіліся галіновыя спаборніцтвы на першынство рэспублікі. Першамайскія, кастрычніцкія святы выводзілі на дэманстрацыі ледзь не ўсё насельніцтва пасёлка.

Тут расло, выхоўвалася такое пакаленне моладзі, якое гатова было скарыць самыя высокія вяршыні, але не скарыцца нікому.

Дубровно, патриот, СССР, Победа, Великая Отечественная война, солдат, репрессии

Водгукі вайны

Вялікая Айчынная вайна пацвердзіла гэта. Я добра ведаў былога кіраўніка Асінторфскага камсамольска-маладзёжнай падпольнай арганізацыі С.П.Шмуглеўскага. Акрамя падораным напісаных ім кніг, Станіслаў Пятровіч і так ахвотна ўспамінаў сваю маладосць. Як і маладосць сваіх таварышаў, якая сталела і гартавалася ў смяртэльнай небяспецы, падполля, затым у радах народных мсціўцаў, радах Чырвонай Арміі. Тут можна назваць дзесяткі прозвішчаў, ды ў гэтым няма вострай патрэбы.

А што такое патрыёт?

Важней сказаць пра іншае. Калі мы гаворым пра патрыятызм савецкіх людзей у грозны час вайны, то абавязкова павінны ведаць і разумець, што з’явіўся ён не сам па сабе, не быў стыхійным, неасэнсаваным.

Патрыятызм, пачуццё неабходнасці абараняць Бацькаўшчыну ад ворага было спрадвеку ўласціва мірнаму беларускаму народу. Савецкі лад развіў, умацаваў гэтае святое пачуццё. Бо людзі адчулі, убачылі і паверылі, што і тэкстыльная фабрыка, і народны дом культуры, і торфапрадпрыемства і ўсё наўкол — гэта ўжо сапраўды іхняе, усенароднае. Ахвотнікаў адабраць у іх усё гэта знойдзецца нямала, а набытае абараніць акрамя іх не зможа ніхто.

А тое, што мы паказалі на прыкладах Дуброўны і Асінторфа, можна было назіраць у Лядах і Зарубах, Баброве і Станіславове, Новай Тухіні і Асінаўцы — з краю у край дубровенскай старонкі і ўсёй нашай беларускай зямлі.

Але гаворачы пра савецкі патрыятызм, высокі маральны дух большасці нашых людзей, асабліва моладзі, нельга забываць пра з’явы і працэсы, якія не лепшым чынам уплывалі на ўмацаванне гэтага духу, адзінства насельніцтва, агульнай яго адданасці справе сацыялізму.

Сумныя старонкі гісторыі

Так, былі людзі, якія па розных прычынах не ўспрынялі ў душы савецкую ўладу, але жылі і паводзілі сябе ціха і мірна. Ды вось пачалася калектывізацыя. Адны з радасцю ўступалі ў калгасы, бачылі ў гэтым збавенне ад беднасці і забітасці цёмнай сялянскай працы. Іншыя, больш заможныя, не хацелі такой агульнасці, дзе ўсё — наша, але няма майго. І пачалося раскулачванне, гвалтоўнае пазбаўленне людзей маёмасці з высылкай іх у далёкія неабжытыя краі, на пакуты, на згубу.

Пачалася жудасная пара арыштаў і пакаранняў ні ў чым не павінных людзей, проста па надуманых матывах.

Паглядзіце ў 1-й кнізе “Памяць. Дубровенскі раён” раздзел “Вернутыя імёны. Спіс ахвяраў безпадстаўных рэпрэсій (не поўны)”. У гэтым горкім, я сказаў бы, чорным спісе больш за 300 прозвішчаў рэпрэсіраваных. Нярэдка “гнёзды” аднафамільцаў займаюць каля старонкі друкаванага тэксту, як, напрыклад, прозвішча Цімошчанка з вёскі Судзілавічы, якое паўтараецца 13 разоў. Чытаем прычыны высылкі на Урал (бацькоў з дзецьмі незалежна ад узросуту) ці заключэння ў канцлагер. Ці “аднаасобнік”, ці прычына наогул не ўказана.

Даволі часта ўслед за прозвішчам чалавека ідзе адно злавеснае слова: “Расстраляны…” За што? Кніга “Памяць” ніякага тлумачэння не дае. Але калі мы перад выхадам кнігі друкавалі такія ж спісы ў “ДП”, то добра памятаю, што пры прозвішчах былі кароценькія фармулёўкі прычыны арышту і пакарання. Напрыклад, за рэлігійную дзейнасць ці за супрацоўніцтва з польскай контрразведкай. Ну, няхай за “рэлігійную дзейнасць”, хаця што ў гэтым шкоднага? Але што мог радавы калгаснік паведамляць польскай контрразведцы?

Дубровно, патриот, СССР, Победа, Великая Отечественная война, солдат, репрессии

Названым у кнізе “Памяць” спісам рэпрэсіраваных папярэднічаюць успаміны на тую ж тэму “Ужываліся радасць і смутак” Ц.Цынгалёва, “Ад праўды нікуды не дзенешся” В.Куляшова, “Сацыялістычным шляхам… праз пакуты” П.Мінчанкі, “Вязень ГУЛАГа” Р.Ляснеўскага. Я сустракаўся з гэтымі людзьмі, рыхтаваў да друку ці сам пісаў іх успаміны, бачыў слёзы ў вачах Р.Ляснеўскага, які жыў у Асінт орфе. І не магу ўспомніць прозвішча жанчыны, якая да вайны працавала настаўніцай у школе вёскі Верацея, і як кожную ноч яны, настаўнікі, чакалі, за кім прыедуць сёння? Такое было не раз.

Ці маглі такія перагібы і перакосы ўздзейнічаць на свядомасць людзей, ці магло мора людскога гора і слёз заліць святло сацыялізму? Святло новага ладу? Ніхто не ўлічыць і не падлічыць, колькі аб гэтым было расказана, напісана, паказана ў кінафільмах. Я тым больш не бяруся гаварыць аб гэтым адназначна. Але на ўсё жыццё запомніў словы нашага пажылога ўніверсітэцкага прафесара, які гаварыў нам, будучым журналістам: “Хутка вы раз’едзецеся па ўсёй рэспубліцы, будзеце сус тракацца з самымі рознымі людзьмі. Але заўсёды вельмі асцярожна стаўцеся да тэмы рэпрэсій, да культу Сталіна. Так, бязвінна пацярпелі мільёны, але было нямала нядобразычліўцаў і ворагаў новага ладу”.

Мінулая (на час нашай вучобы) вайна пацвярджала гэта. Здраднікі былі і на Асінторфе, ды і па ўсёй Дубровеншчыне. Мы ведалі імёны многіх, але нам не рэкамендавалася называць іх, каб не траўмаваць іх родных і блізкіх, іх дзяцей, якія раслі і сталі сапраўднымі савецкімі людзьмі.

Ды і з ліку рэпрэсіраваных, асуджаных было нямала такіх, хто дабіваўся адпраўкі на фронт і беззапаветна ваяваў за вызваленне сваёй Бацькаўшчыны, Айчыны. Такія прыклады таксама ёсць на Дубровеншчыне.

Дубровно, патриот, СССР, Победа, Великая Отечественная война, солдат, репрессии

За што мы змагаліся?

А змагацца, як было сказана, было за што. У той жа кнізе “Памяць” маёй рукой напісана (старонка 232):

“На той жа зямлі ў перадваенныя гады было створана 158 калгасаў, некалькі саўгасаў і дзве МТС. У распараджэнні калектыўных гаспадарак знаходзілася звыш 1000 сельгасмашын, 18 аўтамашын, не лічачы тэхнікі МТС… Значная частка калгасаў была электрыфікавана, а сельсаветы — тэлефанізаваны. У раёне было адкрыта больш за 80 школ, раённая калгасная школа, 5 клубаў, 15 бібліятэк. У кожным сельсавеце меўся медпункт.

Змянілася і Дуброўна. Цяпер гэта быў рабочы гарадок з 10-тысячным насельніцтвам… Дзеці рабочых атрымалі магчымасць вучыцца ў 3 пачатковых, дзвюх сямігадовых і адной сярэдняй школах. Для іх былі адкрыты два рабфакі і школа фабрычнага навучання. Расчынілі дзверы два клубы, спортшкола, кінатэатр…”.

І ўсё гэта накрыла карычневая чума, чорная хмара вайны, змірыцца з чым нашы вольныя, свабодалюбівыя людзі не жадалі і не маглі.

Фёдар КУЛАКОЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *