Письмо читателя: Один из самых больших дубровенских «книгоманов» живёт в агрогородке Добрынь

Дубровно, Дубровенский район. книги. библиотека, книгоман, чтение

Сёння ў свеце высокіх інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій вельмі мала застаецца аматараў звычайнай кнігі. Большасць людзей прыстасоўваецца да камп’ютара — носьбіта хуткай і поўнай інфармацыі і свабодны час найчасцей праводзяць завісаючы ў “сусветным павуцінні”.

Але нашай мясцовасці — аграгарадку Дабрынь — вельмі пашанцавала, бо сярод жыхароў ёсць той, хто па-ранейшаму давярае толькі друкаванаму слову і ўвесь свой вольны час бавіць за кнігай. Гэта звычайны на першы погляд чалавек: сціплы, працавіты, з добрай і шчырай усмешкай на твары. Завуць яго Аляксандр Анікеевіч Арбузаў.

Аляксандр Анікеевіч нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Дабрынь. Тут вучыўся, працаваў, стварыў сям’ю і, менавіта, тут зарадзілася любоў да кнігі.

Яшчэ ў маладосці, як бы ні стаміўся на працы, а працаваць тады даво-дзілася часцей уручную і шмат, ён заўсёды знаходзіў хаця б некалькі хвілін для чытання ці то звычайнай газеты, але найчасцей у руках аказваліся кнігі, тэматыка якіх залежала ад часу і тых гістарычных падзей, якія выклікалі інтарэс ва ўсім свеце.

Спачатку былі творы пра Вялікую Айчынную вайну: Ю.Бондараў “Гарачы снег”, В.Быкаў “Альпійская балада”, “Абеліск” і іншыя. Пазней захапілі дэтэктывы Чаргінца, сёння з задавальненнем чытае новых нашых аўтараў: Крымаў, Варонін і іншыя, якія апісваюць асаблівасці сучаснага жыцця, цікавіцца гістарычнымі творамі.

—У нашай сям’і не толькі я захапляюся чытаннем, але і дачка Святлана Аляксандраўна Блізнякова, ўнучка Таццяна Блізнякова. Любоў да кнігі я прывіў ім з маленства, спачатку, калі яны былі маленькімі, чытаў ім услых, а затым, калі выраслі, яны сталі чытаць самі і абавязкова дзяліліся прачытаным са мной. У нас нават ёсць любімая кніга для ўсіх, гэта “Як гартавалася сталь” Мікалая Астроўскага. Яе мы з дачкой і ўнучкай перачыталі шмат разоў і ёй у маім доме адведзена ганаровае месца на кніжнай паліцы, — разважае Аляксандр Анікеевіч.

Завяршаючы свой артыкул, хачу сказаць наступнае. Пакуль будуць у глыбінках зямлі беларускай такія людзі — друкаванаму слову жыць.

Дзякуй вам, Аляксандр Анікеевіч!

Алена НОВІКАВА,
бібліятэкар Дабрынскай сельскай бібліятэкі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *