СЛАВУТЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ

Дубровно, Беларусь, природа, история, известные имена Беларуси

Шчыра вітаем вас, паважаныя сябры!

Старонка «СЛАВУТЫЯ ІМЁНЫ ГОДА КУЛЬТУРЫ Ў БЕЛАРУСІ» — гэта паступовае знаёмства з лепшымі постацямі нашай гісторыі.

А цяпер падрабязней аб праекце. На нашай галоўнай старонцы DUBROVNO.BY будуць з’яўляцца новыя імёны. Яны якраз і пашыраць размешчаны ўнізе спіс нашых паважаных землякоў.

Што ж, а цяпер прыемнага вам падарожжа па гісторыі нашай любай Беларусі :)!

СЛАВУТЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ

Усяслаў Чарадзей

«На Немизе снопы стелютъ головами, молотятъ цепы харалужъными, на тоце живот кладутъ, веютъ душу от тела. Немизе кровави брезне балогом бяхуть посеяни, посеяни костьми Руськых сынов. Въсеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь вълком рыскаше: из Кыева дорыскаше, до кур, Тьмутораканя; великому Хърсови вълком прерыскаше. Тому в Полотьсте позвониша заутренюю рано у святыя Софеи, а он в Кыеве звон слышаше. Аще и веща душа в друзе теле нъ часто беды страдаше. Тому вещий Боян и първое припевъку смысленый рече: «Ни хытру, ни горазду, ни птичу, горазду суда Божия не минути»

«Слова пра паход Ігаравы»

Дубровно, Известные имена Беларуси, Всеслав ЧародейНарадзіўся прыкладна ў 1018г. Сын Брачыслава — унука Рагнеды. Паводле легендаў, паходжанне князя прыпісвалася чарадзейным сілам: нібы ён быў вяшчуном і мог станавіцца ваўком (імаверна, таму яго і празвалі «Чарадзеем»). Князем стаў прыкладна ў 15-16 гадоў. Пры Ўсяславе адзначаецца найвышэйшы ўздым і тэрытарыяльнае пашырэнне Полацкага княства. За ўвесь час ад смерці Яраслава Ўладзімеравіча ў 1054 годзе да Мангольскай навалы ў 30—40-я гады XIII ст. ён быў адзіным князем, які заняў кіеўскі вялікакняскі пасад, не будучы Яраславічам. Пад яго ініцыятыве пабудаваны славуты Полацкі Сафійскі сабор. У сваёй сталіцы – у Полацку – князь прымаў вядомага ў Старажытнай Русі паэта-спевака Баяна. Апроч таго, ён стварыў моцнае, добра падрыхтаванае войска, з якім удзельнічаў у бітве на Нямізе у 1067 годзе.Памёр 14 красавіка 1101г. Сёння шырока ўвасоблены ў творах гісторыкаў, мастакоў і літаратараў.

Wikipedia

Ефрасіння Полацкая

«…Паслухайце ўважліва… памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх насенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога»

Дубровно, Известные имена Беларуси, Ефросиния ПолоцкаяНарадзілася каля 1120 г. Унучка князя Усяслава Чарадзея. Выбрала шлях служэння Богу і народу. У манастыры перапісвала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школу для дзяцей. У Полацку пабудавала цэрквы Святога Спаса і Святой Багародзіцы. Па яе загаду майстрам Лазарам Богшам быў зроблены крыж — выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Ефрасінні Полацкай. Напрыканцы жыцця здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла 23 мая 1173 г.

Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. — Мн.: Аверсэв

Вітаўт Вялікі

«Век залаты той названы па простай прычыне: Дзяржаўца перад багаццем i шчасцем зямным пастаянна ставiў багацце духоўнае — злата дзяржавы»

М.Гусоўскi

Дубровно, Известные имена Беларуси, Витовт ВеликийВялікі князь літоўскі, князь гарадзенскі і троцкі, выдатнейшы воін і палітык. Нарадзіўся ў 1350г. Сын вялікага князя Кейстута і Біруты, стрыечны брат караля польскага Ягайлы. У час праўлення Вітаўта слава пра беларускія землі разышлася па ўсёй Еўропе. Узначаленая князем дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае – стала магутнейшай у Сярэднявеччы. Таксама Гаспадар Літоўскай дзяржавы дасягнуў асаблівага статуса беларускай мовы – яе прызналі афіцыйнай. Да таго ж, Вітаўт – знатны воін. Ён – адна з найбольш адметных фігур Грунвальдскай бітвы. Памёр Вітаўт у 1430-м, у 80-гадовым узросце, у Троках (Літва). Але і сёння постаць Вітаўта — магутнейшая ў гісторыі нашай краіны.

Wikipedia

Францыск Скарына

“Любiце i шануйце, як святыню, роднае слова, з якiм вас лiтасцiвы Бог на свет пусцiў”

Дубровно, Известные имена Беларуси, Франциск СкоринаБеларускі і ўсходне-славянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, доктар медыцынскіх навук, доктар філасофіі, бакалаўр вольных мастацтваў. Нарадзіўся прыкладна ў 1490г. у Полацку. Адукацыю атрымаў там жа, а таксама ў Вільні, Кракаве і Падуі. Інтэнсіўную выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе ў 1517—19 гг. У 1517г. Францыск Скарына выдаў сваю 1-ю кнігу — “Псалтыр”, пасля яшчэ — 19 кніг (або 22, калі лічыць кнігі «Царстваў» за 4) Старога Запавету. У пач. 1520-х гг. Скарына заснаваў ужо ў Вільні першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў тут кнігадрукаванне. Каля 1522г. выдаў «Малую падарожную кніжку», у 1525 – “Апостала”. Памёр першадрукар пасля складаных выпрабаванняў лёсу на чужой зямлі (каля 1551-52гг.) – у Празе. Але памяць пра яго светлую дзейнасць жыве і сёння ў сэрцах розных народаў.

Wikipedia

Васіль Корань

dubrovno_koren_gravuraНарадзіўся каля 1640г. у мястэчку Дуброўна Віцебскай вобласці. Адзін з першых рускіх гравёраў па дрэву, стваральнік першай у Расіі гравіраванай ілюстраванай Бібліі. Надрукаваў яе ў 1692-1696гг. на манер твораў, аналагічных заходнім “Бібліям жабракоў”. Біблія Кораня ўключыла ў сябе серыю размалёваных гравюр з подпісамі на сюжэты з Кнігі Быцця і Апакаліпсіса. Акрамя таго, Васілю Кораню прыпісваюць аўтарства некаторых ананімных лубачных твораў (недарагіх насценных карцінак). Памёр прыкладна напачатку XVIIIст. Спецыялісты лічаць, што пад уплывам Кораня склаўся свій непайторны стыль рускага ксілаграфічнага лубка, які нагадвае класічныя фрэскі яраслаўскіх і кастрамскіх майстроў XVIIст.

Wikipedia

Аляксандр Казарскі

Дубровно, известные люди Беларуси, Александр Казарский, моряк, русско-турецкая войнаВаенны марак, герой руска-турэцкай вайны, кавалер ордэна Святога Георгія, капітан 1-га ранга, прыбліжаны Мікалая І. Нарадзіўся ў 1797г. у беларускім мястэчку Дуброўна. Стаў знакамітым у 1829г. пасля перамогі на брыгу “Меркурый” над двумя турэцкімі караблямі. З дзяцінства атрымаў суровае патрыятычнае выхаванне. Ваенную адукацыю набыў у Чарнаморскім штурманскім вучылішчы ў Мікалаеве, дзе яго кумірам стаў адмірал Дзм.Сенявін. У 1813г. Аляксандр паступіў гардэмарынам на Чарнаморскі флот. Служыў у Ізмаіле, Севастопалі. Вызначыўся ў ваенных аперацыях пад Анапай, Варнай, Месемврыяй, ля турэцкіх берагоў і ў шматлікіх іншых месцах. Зрабіў неверагодную ваенную кар’еру. Быў асабіста знаёмы з А.Пушкіным і К.Далем. Верагодна, праз сваю рэвізорскую дзейнасць на флоце быў атручаны ў 1833г. У гонар Аляксандра Казарскага ўстаноўлены памятныя знакі ў Севастопалі, Дуброўна, названы караблі Балтыйскага і Чарнаморскага флотаў, а таксама вуліцы ў розных гарадах.

Wikipedia

Сяргей Заранка

Дубровно, художник, портретист, Сергей Зарянко, портрет КолесоваЗнакаміты мастак-партрэтыст. Нарадзіўся ў 1818г. у вёсцы Ляды (цяпер – Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці). Першапачатковую адукацыю набыў у Санкт-Пецярбурзе. Затым паступіў у Імператарскую акадэмію мастацтваў. У 1843г. за работу “Унутранасць Марского Нікольскага сабора” атрымаў званне акадэміка. Пазней пераехаў у Маскву, займаўся там выкананнем абразоў для розных цэркваў і выкладаннем жывапісу. На акадэмічнай выстаўцы 1849г. былі прадстаўлены два партрэты яго работы – генерала П.Ламноўскага і спевака В.Пятрова, якія прынеслі яму слыннасць. У 1850г. за партрэты графа Ф.Талстога і ротмістра А.Хвастова заслужыў званне прафесара. Да самай сваёй смерці (1870г.) працаваў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і дойлідства на пасадзе інспектара і старэйшага прафесара жывапісу. Дапамагаў у станаўленні такім мастакам, як В.Пяроў, І.Пранішнікаў, В.Пукіроў, У.Шэрвуд, Л.Жадзейка. Усяго нашым земляком створаны каля сотні партрэтаў, на якіх, дарэчы, ёсць і царскія асобы. І гэта пры тым, што Сяргей Заранка бачыў практычна адным вокам. Вось яна – сіла таленту.

Wikipedia

Якаў Палякоў

Дубровно, Яков Поляков, финансист, банкир, Таганрог, железная дорогаФінансіст, прадпрымальнік, купец 1-й гільдыі, банкір. Нарадзіўся ў 1832г. у мястэчку Дуброўна ў сям’і купца. У 32 гады сам стаў аршанскім купцом 1-й гільдыі. Дарэчы, яго браты – Самуіл і Лазар — таксама паспяхова прадоўжылі бацькоўскую справу. У хуткім часе Якаў Палякоў пераехаў у Таганрог(Расія). Адкрыў гандлёвы дом, кантору буксірнага параходства і заснаваў Данскі зямельны банк. Фінансаваў будаўніцтва ў Таганрозе комплекса чыгуначнага вакзала. У далейшым стаў заснавальнікам Азова-Данскога (у той час — буйнейшага банка поўдня Расіі) і Пецярбургска-Азоўскага банкаў. Таксама займаўся будаўніцтвам чыгуначных дарог у Расіі і за яе межамі. У 1897г. фінансісту надалі статус расійскага двараніна. А яшчэ некаторыя кажуць, што менавіта спадар Палякоў стаў прататыпам нуворыша Балгарынава ў рамане Л.Талстога “Ганна Карэніна”.

Wikipedia

Кастусь Каліноўскі

Дубровно, Беларусь, Польша, Литва, Кастусь Калиновский, крестьянское восстание 1863-1864, революцияПалітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864гг. на землях Беларусі і Літвы. Творчы псеўданім — «Яська-гаспадар з-пад Вільні». Нарадзіўся ў 1838г. у в.Мастаўляны Гарадзенскага павету (зараз землі Польшчы) у шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Свіслацкім павятовым вучылішчы. Пасля некалькі год дапамагаў бацькам па гаспадарцы і займаўся самаадукацыяй. У 1856г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у нелегальных студэнцкіх гуртках. Пасля ўніверсітэта са ступенню кандыдата права вярнуўся на Радзіму і стварыў рэвалюцыйную арганізацыю на Гародзеншчыне. Быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за звяржэнне расійскага царскага самадзяржаўя, скасаванне абшарніцкага землеўладання, стварэнне добрых умоў для сялян. Улетку 1862г. распачаў выпуск «Мужыцкай праўды» — першай у гісторыі газеты на беларускай мове. Усяго выйшла 7 нумароў. Узначальваў Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК) — цэнтральны орган падрыхтоўкі паўстання на тэрыторыі паўночнай Літвы і Заходняй Беларусі. Пасля роспуску ЛПК займаў на Гародзеншчыне пасаду паўстанцкага камісара ваяводства. У чэрвені 1863г. з-за поспехаў царскіх войскаў і масавых арыштаў вярнуўся ў Вільню, дзе спрабаваў рэанімаваць паўстанне 1863-1864гг. Але змагара ў 1864г. арыштавалі. У тым жа годзе яго публічна павесілі на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні. Але перад гэтым Каліноўскі перадаў на волю знакаміты зварот да роднага народа «Лісты з-пад шыбеніцы». Сёння постаць змагара натхняе людзей на стварэнне ў яго гонар раманаў, п’ес, опер, карцін. Яго імя носяць вуліцы ў многіх гарадах Беларусі.

Wikipedia

Францішак Багушэвіч

«Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі! Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы»

Дубровно, Беларусь, поэт, писатель, деятель, Франциск Богушевич, Францішак БагушэвічБеларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (кірунак – крытычны рэалізм), яе класік. Яго літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, а спадчына з’явілася фундаментам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX ст. Псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава. Нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскай губерніі (сучасн. Літва) у сям’і выхадцаў з дробнай шляхты ў 1840г. Дзіцячыя гады прайшлі ў спадчынным маёнтку Кушляны Ашмянскага павета. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі. У 1865г. паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в.Доцішкі, Лідскага павету. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864гг. Ратуючыся ад рэпрэсій, пераехаў на Украіну. У 1883г. вярнуўся на Радзіму. У 1884 г. пераехаў у Вільню, працаваў у судовай палаце. Асноўнымі кліентамі былі сяляне і гарадская бедната. Пісаў артыкулы ў часопіс «Kraj» («Край») па-польску. У віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць. Пасля звальнення жыў у в.Кушляны (цяпер Смаргонскі раён), дзе і памёр у 1900г. Пахаваны ў в.Жупраны Ашмянскага раёну. Пры жыцці надрукаваў вершаваныя зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Лёс іншых зборнікаў «Скрыпачка беларуская» і «Беларускія апавяданні Бурачка» дагэтуль нявысветлены. Яго спадчыну наследавалі ў сваёй творчай дзейнасці А.Гурыновіч, Цётка, Я.Купала, Я.Колас, Я.Ціхінскі, а таксама многія іншыя аўтары ХХ і ХХІ стагоддзя. Імя творцы ўвекавечана ў Беларусі, Літве, на Украіне.

Wikipedia

Восіп Лур’е

Дубровно, Осип Лурье, философия, психология, Ossip LourieФранцузскі і бельгійскі філосаф, псіхолаг і літаратуразнаўца. Доктар філасофіі Парыжскага ўніверсітэту, ганаровы прафесар Новабрусельскага ўніверсітэту. Нарадзіўся ў 1868г.ў мястэчку Дуброўна Віцебскай вобласці. Жыў і працаваў у Расіі да 1892г., калі атрымаў французскае грамадзянства. Друкаваўся ў «Вопросах философии и психологии», «Восходе», «Жизни и искусстве», «Revue philosophique» і іншых выданнях. Сярод яго навуковых дасягненняў – першая класіфікацыя графаманій (паталагічнае жаданне нешта пісаць) і вербаманій (празмерная гаварлівасць з актыўнай жэстыкуляцыяй), а таксама даследаванні філасофскіх канцэпцый Л.М.Талстога і Г.Ібсэна. Памёр у 1955г. І для тых, хто цікавіцца навукай: выдавецтва «Bibliotheque de philosophie contemporaine» надрукавала зборнік работ В. Лур’е.

Wikipedia

Вітольд Бялыніцкі-Біруля

«Блукаючы са стрэльбай і фарбамі па палетках, далінах і пералесках Беларусі, сустракаючы і праводзячы зоры ля вогнішчаў, начуючы ў лесе, прыслухоўваючыся да галасоў прыроды, я глыбей адчуў яе прыгажосць, навучыўся яе разумець»

Дубровно, Беларусь, Могилевская область, художник, Витольд Белыницкий-Бирюля, Вітольд Бялыніцкі-БіруляБеларускі жывапісец-пейзажыст. Народны мастак Беларусі і РСФСР. Ганаровы акадэмік АН БССР, правадзейны чалец Акадэміі мастацтваў СССР. Развіваў традыцыю лірычнага пейзажа канца 19ст. Нарадзіўся ў 1872г. у в.Крынкі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў Кіеве ў малявальнай школе М.Мурашкі, пасля ў Маскоўскай вучэльні жывапісу, скульптуры і дойлідства. Вярнуўся на радзіму, дзе правёў 8 гадоў, выязджаючы на выставы ў Санкт-Пецярбург, Маскву і Заходнюю Еўропу. Яшчэ ў 1890-я гг. творы В.Бірулі зацікавілі аматараў прыгожага мастацтва. Так, палатно «Наваколле Пяцігорска» было набыта П.Траццяковым для яго галерэі. А выставачнай справе В.Бялыніцкага-Бірулі паспрыяў знакаміты мастак І.Левітан. Імпанаваў Бірулі і другі выбітны расійскі майстра І.Рэпін. Наш творца ўдзельнічаў у выставах Маскоўскага аб’яднання аматараў мастацтваў, Маскоўскага таварыства мастакоў, Таварыства перасоўных мастацкіх выставаў. Тройчы наведваў Запаляр’е (Кольскі паўвостраў). Пісаў Баранцава і Белае моры, раку Церыберку, горы Хібіны, возера Вуд’яр. Працаваў у мясцінах, звязаных з творчасцю Л.Талстога, А.Пушкіна і П.Чайкоўскага, а таксама ў Архангельску, дзе адлюстроўваў помнікі старажытнарускага драўлянага дойлідства XVI—XVII стст. У 1947г. вярнуўся на Беларусь. Стварыў вялікі цыкл эцюдаў і шэраг карцінаў: «Зялёны май», «Зазелянелі беларускія бярозкі», «Яблыні ў квецені», «Беларусь. Зноў зацвіла вясна» і інш. Памёр знакаміты пейзажыст у 85 гадоў у 1957г. Найбуйнейшая калекцыя яго работаў (444 палотны) знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Таксама некаторыя з твораў ёсць у Маскве (Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, прыватныя зборы), іншых гарадах Расіі, ва Ўкраіне і нават Кыргызстане. У Магілёве працуе музей Бялыніцкага-Бірулі.

Wikipedia

Ганна-Эстэр Тумаркiна

Дубровно, философ, Анна-Эстер ТумаркинаШвейцарскi фiлосаф, гiсторык фiласофii, псiхолаг; першая ў Еўропе жанчына — прафесар фiласофii. Нарадзiлася ў 1875г. у мястэчку Дуброўна (Вiцебскай вобласцi). У Малдове, у Кiшыневё, прайшло яе дзяцiнства i юнацтва. Затым Ганна вучылася ў Берлiнскiм унiверсiтэце пад кiраўнiцтвам Вiльгельма Дыльтэя. Вучобу прадоўжыла ў Швейцарыi, у Бёрне. Там жа яна атрымала першую ступень прыватдацэнта. Такiм чынам, стала першай у Швецарыi i Еўропе жанчынай-фiлосафам, а затым i прафесарам. Ганна Тумаркiна — аўтар шэрагу манаграфiчных работ па фiласофii, тэарэтычнай псiхалогii, эстэтыцы i культуралогii, гiстарычным аналiзе дзейнасцi Спiнозы, Гердэра i Канта. Пахавана ў 1951г. у Швейцарыi. У гонар гэтай жанчыны названа адна з вулiц у Бёрне — Tumarkinweg. А ў мясцовым унiверсiтэце арганiзавана навуковая праграма ANNA.

Wikipedia

Барыс дэ Шлёцар

Дубровно, Витебск, Борис де Шлёцер, музыкальный и литературный критик, писатель, ФранцияПісьменнік, літаратурны і музычны крытык. Нарадзіўся ў 1881г. у Віцебску. Атрымаў добрую музычную адукацыю, але адмовіўся ад кар’еры ў гэтай вобласці мастацтва. Скончыў філасофскае аддзяленне Брусельскага ўніверсітэту. Вярнуўся ў Расію як карэспандэнт аднаго з брусельскіх часопісаў. Шмат друкаваўся, чытаў лекцыі і даклады. З 1921г. жыў у Парыжы. Напісаў грунтоўныя работы па А.Скрабіну, І.Стравінскаму, І.С.Баху і інш. Імя спадара Шлёцара можна было ўбачыць як у французскіх, так і рускіх часопісах. Падчас Другой Сусветнай вайны быў інтэрніраваны вішысцкімі ўладамі і накіраваны ў лагер. Аднак гэта не спыніла яго творчую працу. Трэба адзначыць, што Барыс дэ Шлёцар шырока займаўся перекладамі класікаў расійскай літаратуры. Таксама ён – аўтар аповесцей «Сакрэтны даклад» (1964), «Маё імя — ніхто» (1969). Не стала пісьменніка ў 1969г. Сёння творы спадара Шлёцара перакладзены на некалькі моў, у тым ліку японскую. Яны ў пашане як у музыкаў, так і літаратараў.

На снимке: de gauche à droite (злева направа) : Jean Schlumberger, Lytton Strachey, Maria van Rysselberghe, Aline Mayrisch, Boris de Schloezer, André Maurois, Johan Tielrooy, Roger Martin du Gard, Jacques Heurgon, Funck-Brentano, Albert-Marie Schmidt. En bas (наперадзе) : Pierre Viénot, Marc Schlumberger, Jacques de Lacretelle et Pierre Lancel.

Wikipedia

Янка Купала

Дубровно, Дубровенский район, поэт, писатель, критик, Янка КупалаБеларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. Акадэмік АН БССР, АН УССР. Сапраўднае імя – Іван Луцэвіч. Нарадзіўся ў 1882 ў фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям’і арандатара. У 1898 годзе скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча. Пасля смерті бацькі ў 1902г., каб пракарміць сям’ю, працаваў хатнім настаўнікам, прыказчыкам у панскім маёнтку, чарабочым, памочнікам вінакура на броварах. Да гэтага перыяду адносяцца першыя літаратурныя спробы. Першы верш на беларускай мове «Мая доля» датуецца 15.7.1904. Беларускамоўны дэбют у друку — публікацыя 15.5.1905 у газеце «Северо-Западный край» верша «Мужык». Дэбют у беларускамоўным друку прэсе — верш «Касцу» («Наша ніва», 11.5.1907), летам 1907 у «Нашай ніве» з’яўляюцца і іншыя творы Я. Купалы. У 1908 выдадзены першы зборнік «Жалейка», у 1910 — «Гусляр», у 1913 -«Шляхам жыцця». У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Безназоўнае», «Апавяданні вершам», паэмы «Магіла льва», «Курган», зборнікі «Адцвітанне», «Беларусі ардэнаноснай», «Беларускім партызанам», шматтомныя зборы твораў. Многія вершы пакладзены на музыку. Купала -аўтар драматычных твораў «Адвечная песня», «Сон на кургане», «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», «Тутэйшыя» і інш. Яго творы перакладзены амаль на 100 замежных моў. У 1996 г. створаны Міжнародны Фонд Янкі Купалы. 100-гадовы юбілей беларускага песьняра паводле рашэньня ЮНЭСКА адзначаўся ў міжнародным маштабе. У Мінску працуе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Створаны мемарыяльныя запаведнікі «Вязынка», «Ляўкі», «Акопы». Яго імя прысвоена Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру ў Мінску, Інстытуту літаратуры АН Беларусі, Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту і інш. У 1959 устаноўлена Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, з 1965 Дзяржаўная прэмія імя Янкі Купалы ў галіне літаратуры, мастацтва і выканаўчага майстэрства.

Wikipedia

Якуб Колас

Дубровно, известные имена Беларуси, Якуб Колос

Беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт і перакладчык. Класік сусветнай і беларускай літаратуры — адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.
Нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям’і лесніка. Сапраўднае імя — Канстанцін Міцкевіч. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. У 1898 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую паспяхова скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёну (1902—1904), Пінкавічы Пінскага раёну (1904—1906. Зімой 1906—1907 гг. жыў ва ўрочышчы Смольня, вёў прыватную школу. У маі-чэрвені 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, быў загадчыкам літаратурнага аддзелу, але на загад паліцыі мусіў пакінуць Вільню 15 верасня 1908 г. за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады, адбываў пакаранне ў мінскім астрозе. У 1912—1914 гг. працаваў настаўнікам у 3-й прыходзкай навучальні ў Пінску.
У час першае сусветнай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскаё губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. Быў мабілізаваны ў армію (верасень 1915).
На выклік ураду БССР у маі 1921 пераехаў у Мінск. Па прыездзе працаваў у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыяту асветы, выкладаў у Мінскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У Вялікую Айчынную вайну жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце (жнівень 1941 — лістапад 1943), Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадзкай дзейнасцю. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск.
Першыя літаратурныя спробы адносяцца да часу навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі — гэта верш і байка на рускай мове «Весна» і «Ворона и лисица»У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край» (14 верасня 1906 г. газета «Наша доля»). У 1910 у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы»), затым — кнігі прозы «Апавяданні», Родныя з’явы». У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця», зборнік вершаў «Водгулле», паэма «Новая зямля», аповесць «У палескай глушы», зборнікі апавяданняў «Крок за крокам», «На рубяжы», «Першыя крокі», «У ціхай вадзе», паэма «Сымон-музыка», аповесць «На прасторах жыцця», аповесці «У глыбі Палесся», «Адшчапенец», «Дрыгва», зборнікі вершаў «Нашы дні», «Адпомсцім» (1942), «Голас зямлі», трылогія «На ростанях». і інш. Няскончанай засталася паэма «На шляхах волі», распачатая ў 1926 г. Многія вершы Я. Коласа пакладзены на музыку.

Wikipedia

Марк Шагал

«Выключна каханне цікавіць мяне, і мяне клапоцяць толькі тыя рэчы, якія круцяцца вакол кахання»
«У нашым жыцці, як і на мастаковай палітры, ёсць адзіны колер, што акрэслівае значэнне жыцця мастацтва. Гэта колер кахання»

Дубровно, Витебск, художник, Марк Шагал, любовьСусветна вядомы мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў еўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст. Нарадзіўся ў Віцебску ў 1887 г. Пачатковыя заняткі па маляванні меў у Школе жывапісу і малюнка Ю.Пэна. У 1907г. паехаў у Санкт-Пецярбург, дзе вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочвання мастакоў і малявальных класах С. Зайдэнбэрга, у Прыватнай мастацкай школе Званцавай. Здолеў прадаць калекцыянеру і мецэнату М.Вінавэру карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучанне ў Парыжы. У сталіцы Францыі наведваў акадэміі La Palette і Grande Chaumiére. Жыў у асяроддзі мастакоў-авангардыстаў на Манпарнасе. Падтрымоўваў знаёмствы з Г.Апалінэрам, Ф.Лежэ, А.Сальмонам, Б.Сандрарам і інш. У гэты час у яго жыццё прыйшоў першы поспех. Але перад пачаткам Першай сусветнай вайны мастак Шагал прыехаў ў Віцебск, затым з’ехаў у 1916г. у Петраград. У 1918г. прызначаны камісарам Віцебскага губернскага аддзела народнай адукацыі. Стварыў і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу. Запрасіў на працу ў Віцебск мастакоў-авангардыстаў, у тым ліку К.Малевіча. У 1920г. з’ехаў у Маскву, працаваў у Дзяржаўным яўрэйскім Камерным тэатры. У 1922г. з’ехаў у Берлін, адтуль — у Парыж. Захапіўся гравюрай і літаграфіяй. У 1941—1948гг. жыў у ЗША і Мексіцы. У пасляваенны перыяд ствараў вітражы, мазаікі, габелены, пано, плафоны. Але, безумоўна, М.Шагал найбольш вядомы як жывапісец. Стварыў індывідуальны фантастычны стыль. Прадстаўлены ва ўсіх буйнейшых музеях свету. Ганаровы доктар некалькіх універсітэтаў. Ганаровы сябра Амерыканскай акадэміі мастацтваў і пісьменства. Кавалер Вялікага крыжа Ганаровай легіі. Памёр у горадзе Сэн Поль дэ Ванс (Францыя) у 1985г. Да канца жыцця ў ягонай творчасці назіраліся «віцебскія» матывы.

Wikipedia

Язэп Драздовіч

Дубровно, Язэп Дроздович, Язэп Драздовіч,  художник, фольклорист, учёный, космосБеларускі мастак, вандроўнік і паэт, фалькларыст і настаўнік, даследчык мінуўшчыны і летуценная душа – “дзядзька Язэп” пакінуў найцікавейшую творчую спадчыну. Нарадзіўся ў 1888г. у засценку Пунькі (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці) у шматдзетнай сям’і збяднелага шляхціца-арандатара, дзе рана страцілі бацьку. Вучыўся ў Дзісенскай гімназіі, у Вільні ў мастацкай школе І.Трутнева. На пачатку творчага шляху стварыў серыю графічных работ з краявідамі роднай Дзісеншчыны, аздобіў вокладку “Першага беларускага календара на 1910 год” ад “Нашай Нівы”. У 1910г. прызваны ў войска. Пасля сямі гадоў службы вярнуўся дамоў, дзе стварыў народную бібліятэку, аматарскі тэатр. У 1919г. прыехаў у Менск, працаваў настаўнікам, ілюстратарам, мастаком-дэкаратарам, арганізаваў культурна-асветнае таварыства “Заранка”. Стварыў серыю малюнкаў гістарычных раёнаў сталіцы. Пасля падпісання Рыжскай дамовы вярнуўся на Дзісеншчыну, дзе разгарнуў культурна-асветніцкую дзейнасць. Адначасова пісаў гістарычны раман “Гарадольская Пушча”, які аздобіў ілюстрацыямі, стварыў аповесць “Вялікая шышка”. Супрацоўнічаў з Віленскім беларускім музеем імя І.Луцкевіча: займаўся раскопкамі гарадзішчаў, збіраў фальклор, ствараў замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялян Беларусі. У выніку з’явіліся непаўторныя альбомы графікі. З 1926г. працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, дзе стварыў мастацкую студыю-майстроўню. За мастацкія і навуковыя працы неаднаразова ўзнагароджваўся прэміямі Акадэміі Навук Беларусі. Супрацоўнічаў з сатырычным часопісам “Маланка”, Таварыствам беларускай школы (ТБШ). Адметная рыса Драздовіча – яго апантанае захапленне космасам. У 1931г. выдаў першую на беларускай мове кнігу па астраноміі “Нябесныя бегі” з уласнымі малюнкамі. Стварыў тры касмічныя серыі графікі і жывапісу “Жыццё на Марсе”, “Жыццё на Сатурне” і “Жыццё на Месяцы”. Актыўна працаваў і падчас Вялікай Айчыннай вайны. Але ў хуткім часе з-за праблем са здароўем вымушаны быў тварыць менш, у асноўным дзеля заробку. Не стала аднага з самых фантастычных творцаў Беларусі ў 1954г. Яго імя адрадзіў пасля савецкага забыцця пісьменьнік А.Ліс, прысвяціўшы Драздовічу кнігу “Вечны вандроўнік”. У наш час у гонар мастака названы вуліцы ў беларускіх гарадах, пастаўлены помнікі. Творы Драздовіча захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях у нас і за мяжой. У Германавічах, на малой радзіме мастака, існуе грамадскі Культурна-асветніцкі цэнтр імя Я.Драздовіча.

Wikipedia, nspaper.by

Максім Багдановіч

«Жывеш не вечна, чалавек, —
Перажыві ж y момант век!
Каб хвалявалася жыццё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуццё
Не раз, не два пайшло.
Жыві і цэльнасці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.
I ў напружэнні паўнаты
Свайго шырокага жыцця
Без болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцця».

Дубровно, Максим Богданович, поэт, публицист, критикБеларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў сям’і інтэлігентаў у 1891г. у Мінску. Дзяцінства прайшло ў Гродна, дзе Максім рана страціў праз хваробу маці. Сям’я пераехала ў Ніжні Ноўгарад. Там будучая зорка айчыннай літаратуры пачынае пісаць вершы па-беларуску. З 1907г. у «Нашай Ніве» з’яўляцца творы Багдановіча. Але тут яго сям’я зноўку пераязджае — у Яраслаўль. У 1909г. Максім захворвае на сухоты. Скончыўшы гімназію, наведвае Беларусь, знаёміцца з дзеячамі беларускага Адраджэння. Затым паступае ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. Падчас вучобы супрацоўнічае з мясцовай газетай «Голос». Пасля вяртаецца ў Мінск, увесь вольны час аддае літаратурнай творчасці. У 1914г. у Вільні ў друкарні Марціна Кухты выйшаў яго зборнік вершаў «Вянок». У 1917г. сябры паэта адпраўляюць яго ў Крым лячыцца ад сухотаў. Але ў Ялце Максім Багдановіч памірае. У 1991 – 1995гг. выдадзены поўны збор твораў паэта ў трох тамах. Дарэчы, менавіта Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры ўжыў формы санету, трыялету, рандо і інш. Яго творчасць мае для ўсіх нас вялікую каштоўнасць. Нездарма сёння створаны музеі паэта ў Мінску, Гродна, Яраслаўлі; яго імя носяць вуліцы, школы і бібліятэкі. Яму прысвечаны опера «Зорка Венера» і поп-опера «Максім». У 1991г. імя паэта ўнесена ў каляндарны спіс ЮНЭСКА.

Wikipedia

Барыс Волчак

Дубровно, Борис Волчек, режисер, оператор, сценарист, ВГИКСавецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і аператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР. Лаўрэат вышэйшых дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Нарадзіўся ў 1905г. у Віцебску. Скончыў Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Пасля 4 курсаў яго запрасілі там выкладаць. С 1943 г. – прафесар Інстытута кінематаграфіі. Кіраваў майстэрняй аператарскага факультэта ВДІК(ВГИК). Працаваў аператарам разам са знакамітым рэжысёрам М.Роммам. У 1960-1970гг. сам звярнуўся да рэжысуры. Яго фільмы: «Сотрудник ЧК», «Обвиняются в убийстве «, «Командир счастливой „Щуки“». Не стала Барыса Волчака ў 1974г. Яго дачка – актрыса тэатра і кіно, народная артыстка СССР, рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра «Современник»(Масква) Галіна Волчак.

Wikipedia

Натан Аксельрод

Дубровно, Беларусь, Израиль, Натан Аксельрод, кино, синема, режиссер, оператор, сценаристПіянер ізраільскага кіно, аператар, сцэнарыст, рэжысёр. Нарадзіўся ў 1905г. у мястэчку Дуброўна Віцебскай вобласці. Вырас ва ўкраінскім горадзе Палтава. З дзяцінства лічыўся вундэркіндам. Здымаць кіно пачаў у 19 гадоў. Пасля пераезду ў Ізраіль, заснаваў там ў 1927г. першую кінастудыю “Моледэт”. Спадар Аксельрод працаваў на розных студыях. Здымаў кіначасопісы, дакументальнае кіно, нямыя і гукавыя мастацкія кінастужкі (“І было ў дні…”, “Чалавек з Нахалала”, “Вандроўнік Адэд”, “Паверх руінаў”, «Дан Кішот и Саадзья Панша», «Арол ці рэшка», “Прыязджайце, дзяўчаты, у Эйлат»). Не стала творцы ў 1987 годзе. Але і сёння яго работы выклікаюць інтарэс ва ўсім кінематаграфічным свеце.

www.eleven.co.il

Барыс Кіт

“Як ні сягне высока птах,
Ляцеціме ў гняздо наніз.
Зямля стаіць на трох кітах.
Адзін з кітоў — спадар Барыс”.
Р.Барадулін

Дубровно, Беларусь, Новогрудок, ученый, Борис Кит, космонавтика, ракета, топливо, США, ГерманияБеларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, сусветна вядомы фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі. Нарадзіўся ў 1910 у Пецярбурзе. У 1918 з бацькамі вярнуўся ў Беларусь на зямлю продкаў — Наваградчыну. Скончыў народную школу ў Карэлічах, Наваградскую беларускую гімназію, фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэту. Двойчы арыштаваны польскімі ўладамі. У 1930-х быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, пасля дырэктарам гімназіі ў Наваградку, школьным інспектарам у Баранавіцкай вобласці, арганізоўваў пачатковыя і сярэднія беларускія школы. Падчас вайны заснаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах, Адміністрацыйна-гандлёвы інстытут у Маладзечне. У 1944 арыштаваны гестапа. У канцы вайны эміграваў у Германію, у 1945-48 вывучаў медыцыну ў Мюнхенскім універсітэце і адначасова выкладаў матэматыку. З 1949 жыў у ЗША, спачатку ў Нью-Ёрку, затым у Саўт-Рыверы. Стварыў Беларуска-амерыканскі дапамогавы камітэт. Пасля пераезду ў Каліфорнію, у Лос-Анджэлесе, ажыццяўляў касмічныя праекты: стратэгічныя ракеты Navaho, праект падарожжа чалавека на Марс Apollo, чаўночны карабель Shuttle. Першая навуковая праца — даследаванне якасцей вадкага вадароду як будучага касмічнага паліва. У 1958 пераехаў у Вашынгтон на працу ў Міністэрстве паветраных сіл ЗША ў аддзеле касманаўтыкі. Выдаў кнігі: «Дапаможнік па ракетным палівам», «Гісторыя і сучасны стан савецкай касманаўтыкі». З 1963 працаваў у аддзеле касманаўтыкі карпарацыі IT&T, рыхтаваў падарожжа амерыканцаў на Месяц. Напрыканцы 1960-х наведаў з лекцыямі Японію, Індыю, Мексіку, Іспанію, Канаду, Англію, Швецыю, Фінляндыю, Нарвегію, Германію і інш. З 1972 жыве ў Германіі, у Франкфурце-на-Майне. Тут стаў прафесарам Еўрапейскага аддзелу Мерылендскага ўніверсітэту. У 1991 яму ўручылі дыплом акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. Б.Кіт з’яўляецца фундатарам многіх эміграцыйных беларускіх выданняў, кніг М.Сяднёва, членам шматлікіх навуковых таварыстваў свету. У 1990-я наведваў Беларусь.

Wikipedia

Рыгор Шакулаў

“У жыцці заўжды трэба быць крыху казачнікам!”

Дубровно, сказочник, детский писатель, сказочник Зеленого царства, Григорий ШакуловДзіцячы пісьменнік, аўтар 10 кніг казак. Яго называлі “Казачнікам Зялёнага царства”. Нарадзіўся ў 1910г. на Віцебшчыне ў сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскі педагагічны тэхнікум. Пачаў пісаць у 1930-31гг. Пераехаў у Ленінград (Санкт-Пецярбург), дзе вучыўся ў Лесатэхнічнай акадэміі ім.Кірава. Адначасова займаўся ў літаратурным універсітэце. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў у Народным апалчэнні Ленінграда, змагаўся на Ленінградскім фронце, друкаваўся ў франтавых газетах. Перад вайной і пасля яе працаваў у лясной гаспадарцы Ленінградскай вобласці, Карэліі, Комі, Закарпацця, Крыма, Архангельшчыны, Віцебска. Стварыў ленінградскае літаратурнае аб’яднанне з экалагічным ухілам “Лясная застава”. Публікаваў, у тым ліку і ў віцебскіх выданнях, свае казачныя творы пра юных ахоўнікаў прыроды. У 1960г. вярнуўся ў Віцебск, дзе застаўся да сваіх апошніх дзён (1987г.). Лічыўся пазаштатным карэспандэнтам газеты “Віцебскі рабочы”. Яго творчая спадчына: казкі, вершы, расказы, п’есы. Зборнікі казак: “Берёзовая роща”, “Алёнушкин козлик”, “Тополёвая веточка”, “В зелёном царстве”, “Заячьи защитники”, “Рябинка”, “Зелёное царство”, “Сказка о дедушке, о зайцах и о сером волке”.

http://shakulova-doch.narod.ru/

Саламон Фогельсон

“Пора в путь-дорогу, Дорогу дальнюю, дальнюю, дальнюю идем. Над милым порогом Качну серебряным тебе крылом. Пускай судьба забросит нас далеко, пускай! Ты к сердцу только никого не допускай. Следить буду строго, Мне сверху видно все, Ты так и знай!”

Дубровно, Витебск, Беларусь, СССР, поэт, песня, Соломон ФогельсонСавецкі паэт-песеннік. Нарадзіўся ў 1910г. у Віцебску. З дзяцінства спрабаваў сябе ў паэзіі, крышку вучыўся музыцы. У 1932г. паступіў на рэжысёрскае аддзяленне Тэхнікума сцэнічнага майстэрства. Працаваў рэжысёрам-лабарантам у Акадэміі тэатра драмы ім.А.С.Пушкіна ў Ленінградзе (Санкт-Пецярбурзе). Падчас Вялікай Айчыннай вайны служыў на Балтыцы, быў рэжысёрам тэатра Балтфлоту, загадваў літаратурнай часткай ансамбля песні і пляскі. Першая папулярная песня “Разговор” створана разам с В.Салаўёвым-Сядым. Таксама супрацоўнічаў з кампазітармі Д.Прыцкерам, М.Феркельманам і інш. Стварыў шмат знакамітых айчынных музычных кампазіцый да фільмаў “Небесный тихоход”, “Доброе утро”, “Человек-амфибия” (“Песенка о морском дьяволе”), “Крепостная актриса» . Шмат твораў у спадара Фогельсона на марскую і ваенную тэматыку: “Североморский вальс”, “Матросские ночи”, “Разговорчивый минер”. Напісаў вершы для музычнай камедыі Салаўёва-Сядога «Подвески королевы». Не стала творцы ў 1994г.

Wikipedia

Максім Танк

Народны паэт БССР,акадэмік АН Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі Янкі Купалы, ганаровы грамадзянін Мінска. Сапраўднае імя Яўген Іванавіч СКУРКО. Нарадзіўся 17 верасня 1912, в. Пількаўшчына Вілейскага раёна. У 1914 годзе сям’я Яўгена была змушаная выехаць у эвакуацыю і пэўны час жыла ў Маскве. Там Яўген Скурко пайшоў у школу. Восень 1926 года прывяла будучага паэта Максіма Танка ў Вілейку, куды ён паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі.
Малады М.Танк працаваў iнструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусi, у легальных i падпольных вiленскiх перыёдыках, вёў актыўную грамадска-патрыятычную i культурна-асветную дзейнасць, за што падвяргаўся праследаванню польскай дэфензiвы, арыштам i турэмнаму зняволенню на Лукiшках.
Пасля вяртання на Вілейшчыну працуе ў аддзеле культуры ў абласной газеце «Вілейская праўда» (выдавалася з лістапада 1939 па люты 1940). За ўдзел у выданні часопіса «Часопіс для ўсіх» 27 красавіка 1932 Максім Танк быў арыштаваны. З 1948 па 1966 год М. Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса «Полымя», з 1966 па 1990 год — першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947—1971) i СССР (1969—1989), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI—VII склiканняў (1963—1971), з’яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.
Пiсаць вершы ён пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназiстам, друкавацца — з 1932 года. Першы верш — «Заштрайкавалi гіганты-комiны» — пад псеўданiмам Максiм Танк быў апублiкаваны ў газеце-аднадзёнцы «Беларускае жыццё» 7 красавiка 1932 года.
У 1935 годзе Максім Танк у Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». У 1936 годзе выходзiць першы зборнiк вершаў М. Танка «На этапах», у 1937 — другi «Журавiнавы цвет» i асобным выданнем паэма «Нарач», у 1938 — трэцi «Пад мачтай».
У гады вайны ён працуе ў газеце «За Савецкую Беларусь», агiтплакаце «Раздавiм фашысцкую гадзiну», пiша i выдае паэму «Янук Сялiба» (1943), зборнiкi вершаў «Вастрыце зброю» i «Праз вогненны небасхiл» (1945).
Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з’явiўся зборнiк М. Танка «Каб ведалi» (1948), адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Шмат цiкавых i арыгiнальных твораў увайшло ў наступныя зборнiкi паэта — «На камнi, жалезе i золаце» (1951) i «У дарозе» (1954). У 1960-90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Перапiска з зямлёй» (1967), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсцi праз вернасць» (1979), «За маiм сталом» (1984) i iнш.
Творчасць Максiма Танка — выдатная з’ява ў свеце сучаснай еўрапейскай лiтаратуры.

Wikipedia


Марк Фрадкін

«Не созданы мы для лёгких путей,
И эта повадка — у наших детей.
Мы с ними выходим навстречу ветрам,
Навстречу ветрам,
Вовек не состариться нам».

Дубровно, Витебск, Марк Фрадкин, композитор, СССРСавецкі кампазітар, аўтар шматлікіх знакамітых ў сярэдзіне ХХст. песен і музыкі да кінастужак. Народны артыст СССР, уладальнік вышэйшых дзяржаўных узнагарод. Нарадзіўся ў 1914г. у Віцебску ў сям’і медыкаў. У дзяцінстве Марку падабалася канструіраваць, таму пасля школы ён паступіў у гарадскі палітэхнікум. Затым працаваў па спецыяльнасці на фабрыцы “Знамя индустриализации”. І ўсё ж любоў да мастацтва перамагла. Спачатку Марк у якасці акцёра працаваў у 3-ім Беларускім тэатры, а ў 1934г. апынуўся ў Ленінградзе ў тэатральным інстытуце. Пасля лёс звёў яго з Мінскім ТЮГам. Адначасова навучаўся ў кансерваторыі. У 1939г. спадар Фрадкін быў прызваны ў Чырвоную Армію, у стралковы полк у Вінніцы, дзе хутка арганізаваў самадзейны ансамбль. У вайну дырыжыраваў ансамблем Кіеўскай ваеннай акругі. Прыкладна ў гэты час нарадзіўся яго творчы тандэм з паэтам Я.Далматоўскім. Дарэчы, першы іх сумесны ваенны твор – “Песня о Днепре”(1941). Яшчэ адны знакамітыя кампазіцыі тых часоў, якія выканаў сам Л.Уцёсаў, – “Случайный вальс” (1943) и “Брянская улица” (1944). У 1944г. Марка Фрадкіна прынялі ў Саюз кампазітараў СССР, і ён пачаў працаваць у Маскве. Творчасць кампазітара – сапраўдны народны скарб. Менавіта ён стварыў песні “Берёзы”, “Мы жили по соседству”, “Комсомольцы-добровольцы”, “А годы летят”, “Прощайте, голуби”, “Течёт Волга”, “За того парня”, “Там, за облаками”, “Увезу тебя я в тундру” і шматлікія іншыя. Дарэчы пачуць вы іх можаце не толькі на канцэртах альбо аўдыёносьбітах, а таксама ў кіно. Спадар Фрадкін напісаў музыку да паўсотні фільмаў і да многіх тэатральных спектакляў. Да таго ж, у 1974г. выйшла яго кніга “Моя биография”. Не стала па-сапраўднаму народнага кампазітара ў 1990г., але яго песні і сёння прыносяць у наша жыццё толькі цёплыя пачуцці і светлыя вобразы.

Wikipedia

Пётр Машэраў

Дубровно, Витебск, Беларусь, Петр Машеров, политик, партия, СССР, комсомол, Великая Отечественная войнаЗнакаміты савецкі і беларускі партыйны дзеяч. Член ВКП(б), першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС. Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і з французскімі каранямі ў 1918г. у вёсцы Шыркі Сененскага раёна Віцебскай вобласці. У 1934г. паступіў на педрабфак Віцебскага педінстытута. З 1935г. – студэнт фізіка-матэматычнага ф-та Віцебскага педінстытута. Працаваў настаўнікам у райцэнтры Расоны Віцебскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Пасля вызвалення краіны працаваў у абкамах ЛКСМБ Маладзечна і Мінска. Праз некаторы час стаў першым сакратаром ЦК ЛКСМ Беларусі. Пасля – высокая пасада першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі. Трагічна загінуў пры супярэчлівых абставінах ў 1980г. у аўтамабільнай катастрофе. Іменем Машэрава названы многія аб’екты ў нашай краіне: вуліцы, установы, арганізацыі (у т.л. – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім.П.М.Машэрава). У яго гонар праводзяцца мерапрыемствы, здымаюцца фільмы. І галоўнае – яго помняць беларусы.

Wikipedia

Мікалай Гарулёў

dubrovno_gorulev Беларускі празаік, драматург, паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў 1919г. ў вёсцы Баева Дубровенскага р-на Віцебская вобл. Сын настаўніка. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Удзельнік Айчыннай вайны. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у часопісе «Советская Отчизна», у Рускім драматычным тэатры БССР ім.Горкага, на кінастудыі «Беларусьфільм», выданні «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Першы верш надрукаваў у 1938г. Пасля вайны спрабаваў свае сілы ў паэзіі, прозе, драматургіі, кіно. Яго творы: «Сябры-таварышы», «Сыны народа», «Бывайце, любімыя», «Пасля разлукі», «Нашчадкі». Таксама зборнікі вершаў: «Аднагодкі», «У дарозе», «Прызнанне». У творчай скарбонцы ёсць і п’есы: «Выбух», «Другое знаёмства», «Прызванне», «Калі любіш», «Мая дачка», якія ставіліся ў Магілёве, Віцебску і Гомелі. Асноўная тэматыка творчасці — вайна, гераізм народа, партызанскі рух, адбудова разбуранай гаспадаркі ў пасляваенны час, сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы нашага жыцця, выхаванне моладзі. Не стала творцы 7 мая 1980 г.

Айзэк Азімаў

Дубровно, Беларусь, Россия, Айзек Азимов, фантастика, фантаст, ученыйАмерыканскі біяхімік і пісьменнік навуковай фантастыкі. Нарадзіўся ў габрэйскай сям’і млынароў у 1920г. у мястэчку Пятровічы тады БССР, а цяпер — Смаленскай вобласці (Расія). У 1923г. сям’я Азімава імігравала ў ЗША. У канцы 1930-х Айзэк паступіў на хімічны факультэт Калумбійскага ўніверсітэту. У 1939г. дэбютаваў у журнале «Amazing Stories» аповесцю «У палоне ў Весты». Тытул магістра біяхіміі атрымаў у 1941г. Чатырохгадовы перапынак у адукацыі выклікала Другая сусветная вайна. Доктарам біяхіміі стаў у 1948г. Пасля працаваў выкладчыкам медыцынскага факультэту Бостанскага ўнівэрсітэту, дзе стаў асацыяваным прафесарам біяхіміі. У гэты час асноўны прыбытак Азімаў атрымліваў ад сваёй пісьменніцкай дзейнасці. У 1958г. спыніў навуковую кар’еру на карысць творчасці. Тытул ганаровага прафесара яму прысвоілі ў 1979г. Памёр у 1992г. ад сардэчнай і ныркавай нястачы, выкліканай СНІДам, якім ён заразіўся пад час аперацыі на сэрцы. Сёння мы яго памятаем, як аднаго з вядомейшых пісьменнікаў сусветнай навуковай фантастыкі, аўтара амаль 500 кнігаў. Некалькі яго твораў былі экранізаваныя (“Я, робат”, “Двухсотгадовы чалавек”). Яго творчасць адзначаная 5 прэміямі Хьюга, 2 прэміямі Нэбьюла і шэрагам іншых.

Wikipedia

Цві Цэйтлін

Дубровно, Цви Цейтлин, музыкант, скрипач, преподаватель, профессор, СШАЗнакаміты амерыканскі скрыпач і музычны педагог. Нарадзіўся ў 1923г. у горадзе Дуброўна Віцебскай вобласці. У два гады пераехаў разам з бацькам у Палесціну. З 1934г., як адзін з самых юных студэнтаў, вучыўся ў Джульярдскай школе (ЗША, Нью-Ёрк) у С.Якабсэна, Л.Персінджэра і І.Гапамяна, а таксама у Яўрэйскім універсітэце ў Іерасаліме. Падчас Другой сусветнай вайны выступаў з канцэртамі перад брытанскімі, амерыканскімі і савецкімі салдатамі. Наогул, за сваё творчае жыццё скрыпач шмат гастраляваў па Амерыцы, Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі. З 1967г. спадар Цэйтлін – выкладчык Істмэнаўскай школы музыкі (буйнейшая амерыканская кансерваторыя ў г.Рочэстэр), з 1976г. – прафесар. З запісаў музыканта найбольш вядомы Канцэрт для скрыпкі з аркестрам А.Шонберга. Сярод вучняў спадара Цэйтліна – Арвід Энгегорд (нарвежскі скрыпач і дырыжор). Дарэчы, і сёння наш зямляк гатовы падзяліцца з таленавітымі маладымі людзьмі сваімі багатымі ведамі. Што і казаць, у талента не бывае пажылога ўзросту.

Wikipedia

Васіль Быкаў

“Сапраўды, маладому пакаленню выпала лепшая доля. Вунь растуць, становяцца на ногi, атрымоўваюць адукацыю, не ведаючы, дзякаваць Богу, нi вайны, нi холаду-голаду. Але ж для поўнага шчасця гэтага чалавеку мала, мабыць. Яму як iстоце мыслячай патрэбны яшчэ духоўныя арыенцiры, трэба яшчэ ведаць сэнс свайго зямнога iснавання. Цi пашанцуе iм у гэтым?..”

Дубровно, Беларусь, Василь Быков, писатель, общественный деятельБеларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1924г. у вёсцы Бычкі Ушацкага р-на Віцебскай вобласці. З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939г. паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Але хутка па асабістых прычынах пакінуў установу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны на абарончыя работы. У 1942г. — прызваны ў Чырвоную Армію. З 1943г. ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах, служыў на Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Творчая біяграфія пачынаецца ў пасляваенныя гады. Пасля дэмабілізацыі спадар Быкаў жыў у Гродне, працаваў мастаком, потым журналістам. У 1978г. пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. Тэматыка ранніх апавяданняў, як і многіх далейшых твораў Васіля Быкава, прысвечана падзеям вайны. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1959г. Уладальнік шматлікіх дзяржаўных узнагарод і званняў. У 1980г. атрымаў Народнага пісьменніка Беларусі. Плённа працаваў і ў якасці дэпутата. Апошнія гады жыцця Васіля Быкава прайшлі за мяжой, але на сконе дзён творца ўсё ж вярнуўся ў Беларусь. Сярод яго твораў: кнігі «Ход канём» (1960), «На крыжах» (1992), «Сцяна» (1997), «Крыжовы шлях» (1998), «Пахаджане» (1999), «Доўгая дарога дадому» (2002), “Калі рукаюцца душы» (2003), «Грамадзянін свету» (2004), «Бліндаж» (2007), «Дажыць да зялёнай травы» (2008); аповесці «Жураўліны крык» (1959), «Трэцяя ракета» (1961), «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968), «Мёртвым не баліць» (1965), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Аблава» (1989), «Знак бяды» (1982), «Сцюжа» (1969, 1991) «Пакахай мяне, салдацік» (1996) «Ваўчыная яма» (1999) «Балота» (2001; раман «Кар’ер» (1985); шматлікія апавяданні «байкі жыцця». Па творах В. Быкава пастаўлены кінафільмы «Трэцяя ракета» (1963), «Альпійская балада» (1966), «Дажыць да світання» (1975), «Воўчая зграя» (1976), «Абеліск» (1977), «Узыходжанне» (1977), «Знак бяды» (1985), «Доўгія вёрсты вайны» (1976). Таксама яго творы ажылі ў тэатры, балеце, оперы, на радыё. Нядзіўна, што і сёння постаць Быкава мае вялікае значэнне ў духоўным жыцці нашай краіны.

Wikipedia

Мікалай Яроменка ст.

Дубровно, Витебская область, актёр, Николай ЕременкоСавецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР, уладальнік медаля Ф.Скарыны. Нарадзіўся ў 1923 альбо ў 1926г. у Навасібірску. Бацькі родам з Віцебскай вобласці. Пасля рамеснага вучылішча працаваў токарам. Меў за плячыма курсы малодшых лейтэнантаў. Юнаком апынуўся ў якасці салдата на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1948г. скончыў Тэатральную студыю. Быў акцёрам тэатра ім.Я.Коласа ў Віцебску. З 1959 іграў на сцэне Купалаўскага тэатра у Мінску. У кіно здымаўся з 1960г. Вось некаторыя фільмы: “Впереди — крутой поворот”, “Люди и звери”, “Погоня”, “Освобождение”, “Счастливый человек”, “Большие перегоны”, “Руины стреляют…”, “Илга-Иволга”, “Вечный зов”, “Солдаты свободы”, “Атланты и кариатиды”, “Вкус хлеба”, “Петровка, 38”, “Сын за отца”, “Зал ожидания” і інш. Не стала нашага славутага артыста ў 2000г. Праз год пайшоў з жыцця і яго сын (таксама знакаміты акцёр, Народны артыст РФ) Мікалай Яроменка мал. Нам жа засталіся фільмы з удзелам гэтай выдатнай сям’і і гонар, што яны нашы землякі.

Wikipedia

Жорэс Алфёраў

“Слухаць маладых навукоўцаў — самае вялікае задавальненне для мяне”

Дубровно, Витебск, Нобелевская премия, Жорес Алфёров, физик, РоссияЗнакаміты фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2000 года за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў, акадэмік РАН, адзін з кіраўнікоў Кансультацыйнага навуковага Савета Фонда “Сколково”, ганаровы член НАН Азербайджана, замежны член НАН Беларусі. Да таго ж, спадар Алфёраў – дэпутат, а таксама – ініцыятар прэміі “Глобальная энергия”, стваральнік Фонда падтрымкі адукацыі і навукі для таленавітай моладзі, галоўны рэдактар “Писем в Журнал технической физики”, ”Физики и техники полупроводников”, рэктар-арганізатар новага Акадэмічнага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў 1930г. у Віцебску. Імя атрымаў у гонар французскага сацыялістычнага дзеяча, гісторыка Жана Жорэса. Даваенныя гады правёў у Сталінградзе, Навасібірску, Барнауле, Сясьстроі. Падчас вайны сям’я знаходзілася ў Свярдлоўскай вобласці. Пасля – яны вярнуліся ў зруйнаваны Мінск. Вучыўся будучы навукоўца на факультэце электроннай тэхнікі Ленінградскага электратэхнічнага інстытута ім.Леніна. Што цікава, у школе маленькі Жорэс фізіку не любіў, але лёс вырашыў па-свойму. Пасля вучобы ўдзельнічаў у распрацоўцы першых айчынных транзістараў і сілавых германіевых прыбораў, даследаваў гетэрапераходы ў паўправадніках. У 1972г. стаў прафесарам. С пач.1990-х даследаваў уласцівасці нанаструктур зніжаннай памернасці. Наогул, яго вынаходніцтвы дапамаглі інфарматыцы выйсці на новы ўзровень. Уладальнік шматлікіх дзяржаўных узнагарод і іншых знакаў пашаны Савецкага Саюза, а пазней – Беларусі, Расіі, Украіны, Швецыі, ЗША, Арменіі і інш. У яго гонар зняты дакументальны фільм “Физик” (1973г.), выдана кніга “Калитка имени Алферова: 80 историй от нобелевского лауреата, рассказанных Аркадию Соснову”.

Wikipedia

Уладзімір Караткевіч

«Калі б мне ўдалося пасля «Каласоў» напісаць некалькі раманаў і аповесцей і давесці дзею да нашых дзён, я б лічыў, што справа жыцця зроблена. Але да гэтага так далёка! Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны, для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, — многа або мала, але да канца».

Дубровно, писатель, сценарист, драматург, Владимир КараткевичБеларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст. Нарадзіўся ў 1930г. у горадзе Орша Віцебскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т.Шаўчэнкі. Настаўнічаў у вёсцы Лесавічы Кіеўскай вобласці, у Оршы. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя і Вышэйшыя сцэнарныя курсы ў Маскве. З 1962г. жыў у Мінску. Уваходзіў у Саюз пісьменнікаў СССР з 1957г. Меў шэраг высокіх дзяржаўных узнагарод. У творчасці выяўляў асаблівую прыхільнасць да гістарычнай тэматыкі. Свае першыя вершы Караткевіч апублікаваў у 1951г. у аршанскай газеце. Яго літаратурная спадчына — вялікая: празаічныя зборнікі — «Блакіт і золата дня», «Чазенія», «Вока тайфуна», «З вякоў мінулых»; раманы — «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Нельга забыць», «Чорны замак Альшанскі»; аповесці «У снягах драмае вясна» і інш. Для дзяцей выдаў «Казкі» і нарыс «Белавежская пушча». Караткевіч знакаміты і сваімі п’есамі, якія пастаўлены на тэлебачанні і радыё: «Млын на Сініх Вірах», «Званы Віцебска, «Кастусь Каліноўскі» і інш. Пакінуў вялікі след і ў кінематографе. Па яго сцэнарыях створаны кінастужкі: «Сведкі вечнасці», «Памяць каменя», «Будзь шчаслівай, рака», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі». Па лібрэта творцы пастаўлена опера «Сівая легенда», а паводле яго аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» — аднайменная опера. Караткевіч выступаў таксама як публіцыст, крытык. Працаваў і як перакладчык над творамі М.Карэма, Дж. Байрана, А.Міцкевіча, І.Франка і інш. Дарэчы, творы самаго Караткевіча перакладзены на многія мовы свету. А не стала нашага славутага дзеяча ў 1984г. У беларускіх і ўкраінскіх гарадах Уладзіміру Караткевічу пастаўлены помнікі, адкрыты літаратурны музей, усталявана мемарыяльная дошка.

Wikipedia

Уладзімір Ладысеў

Уладзімір ЛадысеўБеларускі гісторык. Нарадзіўся ў вёсцы Дзяцель Дубровенскага раёна ў 1940г. у сялянскай сям’і. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў школьным настаўнікам, пасля — выкладчыкам у БДУ. Таксама меў высокiя пасады ў Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, Беларускім тэхналагічным інстытуце, Акадэміі фізічнага выхавання і спорту. У сваiх навуковых пошуках У. Ладысеў даследуе гісторыю міжваеннай Польшчы, нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Аўтар шматлiкiх падручнікаў, а таксама такiх грунтоўных прац, як «КПЗБ – арганізатар барацьбы працоўных за дэмакратычныя правы і свабоды», «Насуперак волі народа», «Шлях да свабоды: з гісторыі рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі ў 1919-1939 гадах», «У барацьбе за дэмакратычныя правы і свабоды»; адзін з сааўтараў кнігі «Палітычныя партыі Беларусі».

Wikipedia

Аляксей Дудараў

“… Не мае значэння, лёгкі вам выпаў лёс альбо цяжкі. За паспяховым і бясхмарным жыццём заўсёды стаіць больш цяжкі крыж, чым нават у тых, каго рок не раз прымушаў пакутаваць. У мяне адно жаданне:.. не пагоршыць сваю душу, з якой я прыйшоў на гэты свет, а хоць бы крышачку яе палепшыць. Гэта, на маю думку, і значыць пранесці свой крыж годна. Мой крыж – мае творы…”

Дубровно, драматург, сценарист, Алексей Дударев, Беларусь, Белые РосыБеларускі драматург, сцэнарыст, уладальнік шматлікіх дзяржаўных і міжнародных узнагарод. Нарадзіўся ў 1950г. у вёсцы Кляны Дубровенскага р-на Віцебская вобл. Скончыў Наваполацкую прафесійна-тэхнічную акадэмію нафтавікоў. Але любоў да мастацтва была мацней перспектыўнай працы з “чорным золатам”. І пасля вучобы ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (сёння – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) будучы драматург працаваў акцёрам, памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Тэатра юнага гледача ў Мінску. Таксама лёс звязаў спадара Дударава з адказнымі пасадамі на Беларускім тэлебачанні, ў часопісе “Мастацтва”, у Драматычным тэатры Беларускай арміі і ў Беларускім саюзе тэатральных дзеячаў. А вялікую народную любоў ён заслужыў, дзякуючы сваім літаратурным і драматычным творам. Дарэчы, сярод іх ёсць казкі, апавяданні, п’есы і нават пераклад на беларускую мову В.Шэкспіра. І, канешне, усе мы з дяцінства ведаем кінастужкі, да якіх Аляксей Дудараў напісаў сцэнарыі: “Дэбют”, “Буслік”, “Суседзі”, “Белыя росы”, “Наваселле”, “Купальская ноч”, “Брэсцкая крэпасць” і інш. Сёння творца працягвае плённа працаваць. І, магчыма, хутка мы пабачым “Белыя росы-2”:)!

Wikipedia

Знаёмства працягваецца…

СЛАВУТЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ: 5 комментариев

  • 02.05.2012 в 6:06 пп
    Permalink

    С отвиснувшей челюстью читал данные статьи!Даже не догадывался, что Дубровно НАСТОЛЬКО знаменит своими (нашими и вашими) земляками!Надеюсь, молодое поколение не подведёт и докажет, и покажет, и,главное, прославит ДУБРОВЕНЩИНУ!

    P.s. Если что, помогу=)

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 23.11.2012 в 7:21 пп
    Permalink

    Не знаю кто ВЫ, но эту информацию считаю очень древней!!! Ни в коем случае не плохой. Наоборот… Но просто это я знал лет 15 -20 назад. И мне тогда было… Хотя впрочем может быть, как и ВАМ, Ржавый…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02.03.2016 в 5:01 пп
    Permalink

    норм и супер помогло для бел.лит

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02.03.2016 в 5:02 пп
    Permalink

    помогло для бел.лит

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 02.03.2016 в 5:02 пп
    Permalink

    моему сыну

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *