Битбоксер и уличные танцоры выступили на «Дубровенском подворье» в Витебске

Дубровно, Дубровенский район, Славянский базар, Днепровское подворье, 2012

“Славянскі базар у Віцебску” – гэта фестываль, які кожны год чакаюць не толькі беларусы, але і жыхары бліжняга і дальняга замежжа. Усе імкнуцца хоць на некалькі дзен апынуцца ў Віцебску і адчуць смак сапраўднага свята, паслухаць знакамітых выканаўцаў народнай і эстраднай песні, пазнаеміцца з творчасцю майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з розных краін і куточкаў Беларусі.

Праўда, як і на любым фестывалі, на “Славянскім базары” нехта адпачывае, а нехта пленна працуе для таго, каб іншыя атрымалі мора яркіх уражанняў.

Вось і дубровенскія работнікі культуры і гандлю ў Віцебску дапамагалі ствараць святочны настрой жыхарам і гасцям фестывальнага горада.

Так, майстры нашага Дома раместваў на працягу года рыхтаваліся да міжнароднага форума. На “Славянскі базар” яны прывезлі вырабы з гліны, саломкі, лазы, вышыўку. Усе жадаючыя маглі набыць сувеніры з Дуброўна ў “Горадзе майстроў”. Дарэчы, народны майстар Людміла Барысаўна Чарвінская не толькі прывезла ў Віцебск свае вырабы з гліны, але і прыняла ўдзел у абласным конкурсе выцінанкі “Ажурныя мары”, дзе ў намінацыі аб’емная выцінанка заняла трэцяе месца.

Цудоўнай пляцоўкай для знаемства з нашым горадам і раёнам стала “Дубровенскае падвор’е”. У гэтым годзе пастараліся на славу работнікі дубровенскага адзела культуры і дубровенскага райпа. Тут і пелі, і плясалі, ды ў кафэ пасядзець запрашалі. Незвычайным і адметным было афармленне падвор’я. Быў сканструяваны карабель “Меркурый”, ля якога можна было ўбачыць яго капітана, нашага знакамітага зямляка героя руска-турэцкай вайны Аляксандра Іванавіча Казарскага. Акрамя таго тут былі выстаўлены шыкоўныя вырабы з лазы Таццяны Валер’еўны Азаравай.

А якая ж цудоўная была канцэртная праграма! Адкрывалі свята вяселыя, актыўныя і крэатыўныя артысты аўтаклуба, потым да іх далучаліся народныя калектывы Дубровеншчыны. Жыхароў і гасцей Віцебска проста як магнітам цягнула на “Дубровенскае падвор’е”! Кожны дзень ля нашай пляцоўкі збіраліся натоўпы гледачоў, якія доўга не хацелі развітвацца з салістамі аўтаклуба, пастаянна выклікалі іх “на біс”.

Але не толькі нашы работнікі культуры весялілі народ. Неяк на пачатку фестываля завітаў на “Дубровенскае падвор’е” віцебскі хлопец Ягор і пазнаеміў гледачоў з цікавым музычным накірункам – бітбокс. Для тых, кто дакладна не ведае, што гэта такое, раскажу ў трох словах. Бітбоксінг – мастацтва стварэння мелодый толькі пры дапамозе голасу. Юнаку так спадабалася выступаць на “Дубровенскім падвор’і”, што ён амаль кожны дзень выходзіў на імправізаваную сцэну разам з дубровенскімі артыстамі. А яшчэ ў адзін з фестывальных дзен на падвор’і можна было ўбачыць сапраўдных вулічных танцораў віцебскага гурта “Сучасныя двары”, якія пад акампанемент бітбоксера Ягора здзіўлялі гледачоў неверагоднымі нумарамі.

Так дзесяць фестывальных дзен дубровенцы стваралі сапраўднае свята на сваей невялічкай пляцоўцы. Яны вельмі палюбіліся за гэты час гасцям і удзельнікам міжнароднага форума. І іх ужо чакаюць на наступным “Славянскім базары”.

Валянціна ШАВЯКА.

One thought on “Битбоксер и уличные танцоры выступили на «Дубровенском подворье» в Витебске

  • 24.07.2012 в 7:59 дп
    Permalink

    Мне также понравилось дубровенское подворье, к сожалению, я уже в конце фестиваля попала на подворьи на улице Суворова.
    А ещё благодарим зав.библиотекой пос. Осинторф Дикареву Е.Ф. и библиотекаря Галину Михайловну за встречу с читателями библиотеки ,посв. литературному календарю июля, и чудесную экскурсию по агрогородку и по музею трудовой и боевой славы( провела Н.В.Крук). Мы совершили эту поездку,приобщившись к проекту БелАЮ » Традиции предков». Большое спасибо за сердечную встречу! С надеждой на дальнейшее сотрудничество- Нина Ковпак,Тимур Буйко,клуб ЮНЕСКО » Прадслава»,г.Витебск.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *