Каждую пятницу труженики села собираются на День животновода Дубровенщины

Дубровно, Дубровенский район, Калиновка, Черняховский, колхоз, ферма, доярка, животновод, проблемы, зарплата, власть, люди, молоко, надой, корова

Кожную пятніцу на фермах раёна праводзіцца Дзень жывёлавода. У гэты дзень на фермах бываюць не толькі кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, але і прадстаўнікі раённай улады. На такіх сустрэчах з жывёлаводамі падводзяцца вынікі работы за мінулы тыдзень, дэталёва абмяркоўваюцца наспеўшыя праблемы, прымаюцца меры па іх вырашэнню.

У пятніцу, 13 студзеня, на некаторых фермах КУСГП імя Чарняхоўскага, “Арловічы”, ААТ “Баброва-Агра” пабываў наш карэспандэнт.

У Калінаўцы: Чаму фінансы спяваюць рамансы?

На калінаўскую ферму КУСГП імя Чарняхоўскага мы — аўтар гэтага матэрыялу і старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Міхаіл Іванавіч Рубанцаў — прыбылі ў палавіне дзевятай. У гэты час у пакоі адпачынку жывёлаводаў знаходзіліся галоўны заатэхнік гаспадаркі Валянціна Рыгораўна Клінавая, брыгадзір фермы Кацярына Анатольеўна Казлова і начальнік райветстанцыі Дзмітрый Сяргеевіч Праскураў.

Да таго часу ранішняе даенне і кармленне жывёлы закончылася. Таму праз некалькі мінут у пакой зайшлі жывёлаводы. Па тону размовы адчувалася, што вострых праблем арганізацыйнага плана на ферме не існуе.

Таму не выпадкова, што КУСГП імя Чарняхоўскага ў гэтыя зімовыя дні ў ліку лідэраў у раёне па прадуктыўнасці дойнага статка: у сярэднім на карову за суткі тут надойваюць каля 11 кілаграмаў малака, што на 3 кілаграмы больш, чым у мінулым годзе.

Характэрна і тое, што тут самая высокая ў раёне прыбаўка надояў у параўнанні з мінулагоднім узроўнем. Калі ў цэлым па раёне валавая вытворчасць малака за першыя тры месяцы зімоўкі ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем павялічылася на 3 працэнты, то ў КУСГП імя Чарняхоўскага — на 28 працэнтаў. А ў гэтыя студзеньскія дні тут надоі вышэй леташніх у 1,4 раза.

Ды і ў цэлым за мінулы год гэтая гаспадарка з’яўляецца адным з лідэраў ў раёне па прадуктыўнасці дойнага статка: гадавы надой малака склаў 4500 кілаграмаў і павялічыўся ў параўнанні з мінулагоднім узроўнем на 288 кілаграмаў.

Па словах галоўнага заатэхніка гаспадаркі Валянціны Рыгораўны Клінавой, высокія надоі — гэта вынік добрай кармавой базы, належнай арганізацыі ўзнаўлення статка і стараннай працы большасці аператараў машыннага даення кароў

Лідэрам спаборніцтва аператараў машыннага даення ў гаспадарцы з’яўляецца Ірына Віктараўна Чалпанава, якая ў мінулым годзе ад кожнай каровы надаіла на 6422 кілаграмы малака.

А ўсяго на калінаўскай малочнатаварнай ферме працуюць восем асноўных і два падменныя аператары машыннага даення.

На ферме створаны належныя ўмовы працы і адпачынку.

Таму, відавочна, і не пачулі мы ў той дзень ад жывёлаводаў калінаўскай фермы ніякіх прэтэнзій да работы кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадаркі ў арганізацыйным плане. Сёння іх непакоіць больш за ўсё той факт, што цэны ў магазінах выраслі ў некалькі разоў, а зарплата павялічылася зусім нязначна.

Месячная зарплата некаторых жывёлаводаў не перавышае 1 мільён рублёў. Столькі сёння зарабляе прыбіральшчыца якой-небудзь установы. Хіба ж можна параўнаць працу жывёлавода і прыбіральшчыцы?

—Зарплата нізкая, а цэны ў магазіне нашага аграгарадка вышэй, чым у горадзе. Чамусьці райпа не завозіць тавары па больш нізкіх цэнах, як гэта бывае ў некаторых магазінах у горадзе, — з крыўдай гаварылі жывёлаводы.

—З 1 студзеня зарплата павінна павялічыцца на 30 працэнтаў, — паведаміў у час гутаркі з жывёлаводамі начальнік райветстанцыі Дзмітрый Сяргеевіч Праскураў.

У Расасна: Кульгавая дысцыпліна

Дубровно, Дубровенский район, Калиновка, Черняховский, колхоз, ферма, доярка, животновод, проблемы, зарплата, власть, люди, молоко, надой, корова

Тэма зарплаты была ключавой і ў час размовы кіраўніцтва ААТ “Баброва-Агра” з жывёлаводамі расасенскай фермы ў рамках правядзення Дня жывёлавода, сведкамі якой сталі і мы, калі ў 12 гадзін таго дня завіталі на расасенскую ферму.

У прасторным і ўтульным пакоі адпачынку фермы сабраліся жывёлаводы.

Сюды прыехалі старшыня гаспадаркі Аляксандр Мікалаевіч Мурашкін, эканаміст Вікторыя Канстанцінаўна Мухіна, інжынер па працаёмкіх працэсах ў жывёлагадоўлі Аляксандр Іванавіч Чарноў, намеснік дырэктара гаспадаркі Аляксандр Віктаравіч Шыцікаў, якому даручана кантраляваць работу расасенскага вытворчага ўчастка.

Пытанне аб нізкай зарплаце жывёлаводы расасенскай фермы задалі кіраўнікам гаспадаркі яшчэ на папярэднім Дні жывёлавода. Таму эканаміст В.К.Мухіна расказала, колькі хто зарабіў за мінулы месяц і растлумачыла прычыну, чаму ў асобных жывёлаводаў у снежні зарплата склала 2,5 мільёна рублёў, а ў іншых менш 1 мільёна.

Аказваецца, справа ў адносінах да выканання сваіх абавязкаў. Хто стараецца, працуе належным чынам — атрымлівае параўнальна нядрэнную зарплату. Тыя ж, хто груба парушае працоўную дысцыпліну, маюць паўпусты кашалёк.

Аляксандр Мікалаевіч Мурашкін паведаміў, што ў студзені зарплата значна павялічыцца. Але яна напрамую будзе залежыць ад таго, як працуе чалавек. Добрасумленныя жывёлаводы за стараннасць атрымаюць істотную даплату, гультаям і аматарам “зялёнага змія” — на добры заробак марна разлічваць.

Варта адзначыць, што і на расасенскай малочнатаварнай ферме за апошнія гады створаны такія ж добрыя ўмовы працы, як і на калінаўскай. Праведзена рэканструкцыя двух кароўнікаў. Няма праблем і з тым, што пакласці ў кармушкі жывёлы. Тут існуе адна праблема — неабходна карэнным чынам палепшыць тэхналагічную і працоўную дысцыпліну.

У вырашэнні гэтай праблемы кіраўніцтва гаспадаркі ўскладвае надзеі на новага брыгадзіра фермы, заатэхніка па адукацыі са стажам работы па спецыяльнасці Аляксандра Уладзіміравіча Архіпава, які тыдзень назад узначаліў ферму і за даручаную справу ўзяўся з усёй адказнасцю.

У Валяўках:У пошуках працоўных адносін

У той дзень мы пабывалі і на валяўкоўскай ферме КУСГП “Арловічы”. Праўда, на сход жывёлаводаў спазніліся. Брыгадзір фермы Таццяна Уладзіміраўна Гапеева паведаміла, што нарада жывёлаводаў ужо адбылася, на якой былі прадстаўнікі раёна і спецыялісты гаспадаркі. Асноўнай праблемай, якая абмяркоўвалася ў час нарады — працоўныя адносіны паміж аператарамі машыннага даення і даглядчыкамі дойнага статка.

Андрэй КВІР

P.S. Правафланговыя па вытворчасці малака

Дубровно, Дубровенский район, Калиновка, Черняховский, колхоз, ферма, доярка, животновод, проблемы, зарплата, власть, люди, молоко, надой, короваПа прадстаўленню райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на раённую Дошку Гонару занесены лепшыя аператары машыннага даення кароў па выніках работы за снежань 2011 года.

***ЧАЛПАНАВА Ірына Віктараўна з КУСГП імя Чарняхоўскага, якая надаіла на карову па 531 кілаграму малака.
***БОНДАРАВА Алеся Сяргееўна з ААТ “Герой”, якая надаіла на карову па 480 кілаграмаў малака.
***ЧАМУРАКА Галіна Леанідаўна з ААТ “Герой”, якая надаіла на карову па 463 кілаграмы малака.
***КАРАЛЁВА Ірына Уладзіміраўна з СГФ імя Ю.Смірнова, якая надаіла на карову па 450 кілаграмаў малака.
***КАЖЭКА Марына Леанідаўна з ААТ “Якубава-Агра”, якая надаіла на карову па 431 кілаграму малака.
***ЛУШЧ Тамара Мікалаеўна з КУСГП імя Чарняхоўскага, якая надаіла на карову па 427 кілаграмаў малака.
***КЛЮЕВА Жанна Пятроўна с СГФ імя Ю.Смірнова, якая надаіла на карову па 392 кілаграмы малака.
***ВАСІЛЬЕВА Наталля Емельянаўна з КУСГП імя Чарняхоўскага, якая надаіла на карову па 390 кілаграмаў малака.
***АЎДЗЕЕНКА Ганна Леанідаўна з КУСГП імя Чарняхоўскага, якая надаіла на карову па 387 кілаграмаў малака.
***РАДЗЬКО Валянціна Мікалаеўна з ААТ “Праўда-С”, якая надаіла на карову па 387 кілаграмаў малака.
***СУХОРСКАЯ Людміла Анатольеўна з ААТ “Праўда-С”, якая надаіла на карову па 369 кілаграмаў малака.
***ВАКУНАВА Тамара Сяргееўна з ААТ “Праўда-С”, якая надаіла на карову па 344 кілаграмы малака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *