В Дубровенской библиотеке прошел час краеведения

Дубровно, дубровенский, краеведение

У цэнтральнай раённай бібліятэцы г.Дуброўна прайшла чарговая гадзіна краязнаўства. Арганізатары далі ёй назву «Зямля, дзе я жыву» і прымеркавалі да 525-годдзя першага летапіснага ўзгадвання нашага роднага горада.
На сустрэчу з бібліятэчнымі работнікамі прыйшлі вучні 10 класа сярэдняй школы №2 г. Дуброўна. Спецыяльным госцем мерапрыемства стаў Аляксей Якаўлевіч Гаўруцікаў, адказны сакратар Дубровенскага раённага савета беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і адзін з аўтараў кнігі «Памяць. Дубровенскі раён».
Падчас мерапрыемства вядучыя нагадалі вучням гісторыю нашага горада. Расказалі пра цікавыя падзеі і людзей, якія паўплывалі на гістарычны лёс Дубровеншчыны і яе жыхароў.
Вучні з цікавасцю сачылі за аповедам пра ўзнікненне і развіццё мануфактуры і рамёстваў, аб вядомых людзях, якія праслаўлялі Дуброўна ў Расійскай Імперыі і ў Еўрапейскіх краінах. Вельмі арганічным фонам для гэтых звестак стаў паказ кароткамятражнага дакументальнага фільма «Таямніцы сівога Дняпра».

Дубровно, дубровенский, краеведение

У 2019 годзе адзначаецца 75-годдзе вызвалення Дубровеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму на сустрэчы была ўдзелена асаблівая ўвага гісторыі тых дзён. Аляксей Гаўруцікаў выступіў з невялікай, але змястоўнай лекцыяй пра жыццё горада падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ён не толькі распавёў аб становішчы войскаў, аб цяжкасцях пры вызваленні Дубровеншчыны, але таксама падзяліўся задакументаванымі ўспамінамі дубровенцаў аб акупацыі і пасляваенным жыцці.

Дубровно, дубровенский, краеведение

Цікавая, насычаная жыццёвымі гісторыямі сустрэча нікога з прысутных не пакінула абыякавымі, таму што гэта не сухія факты, а частка нас саміх. Якім становіцца чалавек, вызначаюць не толькі блізкія і сябры: з самага дзяцінства нас акружае цэлы свет — гэта свет нашай малой радзімы, якую мы заўсёды будзем памятаць, будзем дзякаваць і праслаўляць.

Яна ГУРСКАЯ.