Крокі пасяўной

Дубровно, дубровенский, посевная

Надвор’е падштурхоўвае земляробаў — трэба сеяць. Але рупліваму гаспадару не трэба ніякіх падказак, бо вясновы дзень год корміць. Вось і спяшаюцца аграрыі Дубровеншчыны зрабіць усе згодна з аптымальнымі тэрмінамі і якасна.
Параўноўваючы дадзеныя з аператыўных зводак, якія прадастаўляе ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама, бачыш, як разгортваюцца веснавыя работы на палях раёна. Так, у ААТ “Усход-Чырына” ўжо 3 красавіка было закончана веснавое ўзворванне глебы, у ААТ “Прыдубровенскае” гэты агратэхнічны прыем праведзены больш як 63% запланаваных плошчаў.
У працэнтных суадносінах да усіх пасяўных плошчаў лідзіруе на сяўбе яравога збожжа і зернебабовых культур КУСГП імя Чарняхоўскага — 46,4% (за 4 красавіка пасеяна 47 га), але больш шырокімі крокамі ідзе веснавая сяўба ў ААТ “Баброва-Агра” і ААТ “Якубава-Агра”. У гэтых гаспадарках за 4 красавіка засеялі па 80 і 82 гекраты адпаведна. У выніку, у баброўцаў — на 36,8%, а ў якубаўцаў — на 31,7% запланаваных плошчаў пасеяны яравыя культуры. У ААТ “Герой” за 4 красавіка пасеялі 55 гектараў.
Як нам адзначылі эканамісты гаспадаркі, на пасяўной у ААТ “Баброва-Агра” працуюць12 механізатараў і 3 вадзіцеля. Сяўба ідзе добра, заўваг працаўнікі не маюць.
Раніцай мы пабывалі на полі ААТ “Баброва-Агра” каля вёскі Савіна. Мы заспели кароткі момант, калі механізатары Станіслаў Вастропкін і Анатоль Ракаў спыніліся для запраўкі сеялак. Насенне падвозіць на поле Дзмітрый Калінін на аўтамабілі МАЗ. Глебу рыхтуе непасрэдна перад сяўбой Сяргей Калбасаў на новым МТЗ-3522 з дыскатарам АД-600. Настрой у працаўнікоў баявы (на здымку зправа налева).

Алена КАРСАКОВА.