Благоустройство Дубровно идёт полным ходом
Роўна тыдзень застаецца да даты правядзення ХVІІІ Міжнароднага фестывалю песні і музыкі Падняпроўя “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. У горадзе і раёне кіпіць работа па навядзенню парадку на вуліцах і ў завулках, на падвор’ях грамадзян, тэрыторыях арганізацый, устаноў.
Ход выканання работ па добраўпарадкаванню кантралюе раённы выканаўчы камітэт. Работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі завяршылі падворны абход домаўладанняў, паставілі пэўныя задачы перад некаторымі гаспадарамі па навядзенню парадку ля дома і вакол яго, вызначылі тэрміны для выканання работ.
Прыемна, што пераважная большасць нашых грамадзян самі, без лішніх напамінанняў наводзяць парадак на сваіх падвор’ях, на якія люба-дорага паглядзець. Праехаўшы па гораду, мы з дапамогай фотааб’ектыва занатавалі лепшыя віды падвор’яў і прапануем іх вашай увазе.
На дбайных гаспадароў усе трымаем раўненне! Зробім наш горад чыстым, утульным, прыгожым. Нам у ім жыць.
Лідзія ЧАПЯЛОВА
P.S. Некалькі прыемных месцаў
Классно …
Рейтинг комментария:
0
0