Александр Ботян четвертый год возглавляет жатву на Дубровенщине

Дубровно,Дубровенский, урожай, труд, почет

У нядзелю, 11 жніўня, вызначыўся пераможца раённага спаборніцтва сярод камбайнавых экіпажаў на другім этапе жніва: першым рубяжу па намалоту 1000 тон збожжа дасягнуў экіпаж у складзе Аляксандра Бацяна і Дзмітрыя Амоненкі з ААТ “Якубава-Агра”. На іх рахунку ў суботу ў канцы рабочага дня з пачатку сёлетняга жніва значылася 1002,5 тоны намалочанага збожжа.
Усяго на 1 тону менш на той дзень з пачатку ўборкі намалаціў сямейны экіпаж у складзе Анатоля Ракава і яго бацькі Рыгора Іларыёнавіча з ААТ “Баброва-Агра”. А на рахунку нязменнага з пачатку жніва лідэра раённага спаборніцтва камбайнераў Уладзіміра Смаленскага, на раніцу 11 жніўня было 998 тон намалочанага збожжа. У нядзелю тысячнага рубяжу па намалоту збожжа дасягнулі таксама Уладзімір Смаленскі і экіпаж у складзе Аляксандра Чаркасава і Юрыя Тарасевіча з ААТ “Каманіна”. І ўжо на раніцу ў панядзелак зноў на першае месца ў раённым спаборніцтве камбайнераў выйшаў Уладзімір Смаленскі. Вось такое напружанае спаборніцтва камбайнераў раёна на сёлетнім жніве.
У панядзелак у сярэдзіне дня “тысячнікі” прымалі віншаванні. Экіпаж у складзе Аляксандра Бацяна і Дзмітрыя Амоненкі прымаў узнагароды, як пераможца раённага спаборніцтва камбайнераў на другім этапе жніва, а Уладзімір Смаленскі — як першы “тысячнік” сярод маладзёжных экіпажаў раёна.
Дубровно,Дубровенский, урожай, труд, почет
Павіншаваць з працоўным поспехам А.Бацяна і Д.Амоненку ў ААТ “Якубава-Агра” прыехаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Рубанцаў. Сустрэча з пераможцамі спаборніцтва адбылася на ячменным полі непадалёку ад вёскі Копці. Тут жа на полі былі галоўны аграном Наталля Шэндрык і брыгадзір Марына Глушакова.

Дубровно,Дубровенский, урожай, труд, почет

Міхаіл Рубанцаў павіншаваў з высокімі працоўнымі дасягненнямі двухразовага ўдзельніка рэспубліканскіх фестываляў “Дажынкі”, шматразовага пераможцу абласнога і раённага спаборнніцтва на перавозцы збожжа ад камбайнаў на мехток вадзіцеля Аляксандра Аляксандравіча Бацяна. Сёлета ён лідэр сярод вадзіцеляў на перавозцы збожжа не толькі ў нашым раёне, але і ў вобласці і яго прозвішча рэгулярна друкуецца на рэспубліканскім п’едэстале гонару ў “Беларускай ніве”. М.Рубанцаў уручыў А.Бацяну бейсболку і майку лідэра.

Дубровно,Дубровенский, урожай, труд, почет

Пераможцу раённага спаборніцтва на другім этапе жніва сярод маладых камбайнераў Уладзіміра Смаленскага з ААТ “Герой” у той дзень прыехалі віншаваць намеснік начальніка райсельгасупраўлення Валерый Мельнік, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Петрыкава, бухгалтар РК ГА БРСМ Наталля Зубава, дырэктар РАМЦ Таццяна Букаткіна, метадыст РАМЦ Уладзімір Бабічаў.

Спаборніцтва камбайнераў і вадзіцеляў працягваецца.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *