Сцяпан пакрочыць у краіну ведаў
Засталося крыху больш за два тыдні да вельмі значнай падзеі — пачатка навучальнага года. У кожнай сям’і, дзе ёсць вучні або студэнты, зараз неабходна вырашыць шмат пытанняў і падрыхтаваць усё неабходнае для пачатку заняткаў.
Па добрай традыцыі нашай краіны падрыхтоўка дзяцей да першага верасня — клопат літаральна ўсяго грамадства. Зараз праходзяць добрачынныя акцыі прафсаюзаў, грамадскіх і маладзёжных аб’яднянняў, арганізацый Чырвонага Крыжа і Дзіцячага фонда. Разам з прадстаўнікамі адказных устаноў мы пабывалі ў сям’і прыёмных бацькоў Федарцовых, дзе з трох гадоў выхоўваецца хлопчык Сцёпа. Ён у гэтым годзе стане першакласнікам. Маці Алеся расказала, што да першага верасня яны з сынам падрыхтаваліся. Рэгулярна наведвалі заняткі па адаптацыі да школы, таму на строй у Сцяпана баявы.
—Я ўжо ўмею лічыць, чытаць. Таму, мяркую, магу пайсці адразу ў дзясяты клас, — упэўнена заявіў хлопчык, прымаючы падарункі ад Віцебскага абласнога адзялення «Беларускага дзіцячага фонда», якія яму перадалі Наталля Сярдзечная і Ала Ходзікава.
— Дзіцячы фонд рэалізуе праграму дапамогі дзецям сіротам, хворым дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, і іншым катэгорыям дзяцей, якія ідуць 1 верасня ў школу, і ў першую чаргу — дзецям-сіротам з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, якія ідуць у першы клас, — адзначыла дырэктар Дубровенскага сацыяльна педагагічнага цэнтра Наталля Сярдзечная. — Гэта не толькі набыццё адзення, абутку, школьна-пісьмовых прылад, але і правядзенне свят для першакласнікаў, дапамога ўстановам адукацыі да пачатку навучальнага года. Важна адзначыць, што праграма не абмяжоўваецца толькі пачаткам навучальнага года.
Дзіцячы фонд імкнецца падтрымліваць дзяцей на працягу ўсяго наву чальнага працэсу, падаючы неабходныя рэсурсы і аказ ваючы дапамогу ў вырашэнні магчымых цяжкасцей.
— Арганізацыя дапамогі дзецям напярэдадні па чатку навучальнага года — гэта важны крок у стварэнні больш справядлівага грамадства. Усе намаганні дарослых накіраваны на стварэнне ўмоў, у якіх кожнае дзіця, незалежна ад існуючых абставін, можа адчуваць сябе ўпэўнена, атрымліваць адукацыю і мець роўныя магчымасці для будучага развіцця, — падкрэсліла начальнік аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама Ала Ходзікава.
Алена КАРСАКОВА.

