Ва УЗ «Дубровенская ЦРБ» адзіны дзень інфармавання правёў старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Макарэвіч

Дубровно, ЕДИ
У чацвер у працоўных калектывах Дубровеншчыны прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Тэмай чарговага Адзінага дня інфармавання стала развіццё турыстычнай галіны краіны.
— Сённяшні турыст хоча атрымаць разнапланавы адпачынак. Гэта не адзін нейкі накірунак, а комплекс турпаслуг: ад гісторыка — культурнага да гастранамічнага і прамысловага турызму. У Беларусі створана агенцтва па турызме, яно адносіцца да Мінэканомікі, таму што згодна з Праграмай развіцця Беларусі на бліжэйшую пяцігодку доля даходаў ад турыстычнай дзейнасці павінна павялічыцца ў разы. Таму гэтую сферу неабходна інтэнсіўна развіваць, для гэтага ў нас створаны ўмовы, у тым ліку і фінансавая дзяржпадтрымка.
Дубровно, ЕДИ
У Дубровенскім раёне кропкі росту — гэта экалагічны, медыцынскі і гісторыка-культурны турызм, у тым ліку і брэнд нашага раёна Міжнародны фестываль «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», — адзначыў кіраўнік раёна.
З работнікамі ЦРБ таксама абмеркавалі праблему наркаманіі і меры прафілактыкі гэтага захворвання. У медыцынскіх работнікаў была магчымасць задаць пытанні кіраўніку раёна.
Алена КАРСАКОВА.