На республиканских учениях в Дубровно боролись против африканской чумы свиней

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

27 студзеня гэтага года на дарозе ў вёску Холаўе Маласавінскага сельсавета былі абсталяваны два кантрольна-прапускныя міліцэйска-ветэрынарныя пасты. Першы пост размяшчаўся за 2 кіламетры да гэтай вёсачкі, другі — непасрэдна перад населеным пунктам, ля якога на шырокай, ачышчанай ад снегу пляцоўцы, стаялі спецаўтамабілі МНС, ветэрынарнай і медыцынскай службаў. На кантрольна-прапускных пунктах і на пляцоўцы, дзе размясціліся спецаўтамабілі, хадзілі людзі з ног да галавы адзетыя ў спецыяльныя прарэзіненыя камбінезоны, на тварах — акуляры і маскі…

У той марозны сонечны дзень тут праводзіліся рэспубліканскія вучэнні адпаведных службаў па адпрацоўцы сумесных дзеянняў тэрміновага рэагавання на выпадак узнікнення афрыканскай чумы свіней (АЧС) пад кіраўніцтвам начальніка галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі Мінсельгасхарчу Рэспублікі Беларусь Юрыя Аляксеевіча Піваварчыка.

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

На вучэнні былі запрошаны кіраўнікі абласных ветаддзелаў і ветлабараторый, начальнікі раённых ветстанцый Віцебскай вобласці. У якасці назіральнікаў і ганаровых гасцей на вучэннях прысутнічалі намеснікі начальнікаў абласных ветаддзелаў Пскоўскай, Цвярской і Бранскай абласцей Расійскай Федэрацыі.

Сумесныя дзеянні тэрміновага рэагавання на выпадак узнікнення афрыканскай чумы свіней гасцям вучэнняў дэманстравалі спецыялісты раённай ветэрынарнай і медыцынскай службаў, супрацоўнікі раённых аддзелаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, кіраўнікі Маласавінскага сельскага Савета і раённай грамадскай арганізацыі паляўнічых. Практычную дапамогу ў правядзенні вучэнняў аказвалі работнікі ААТ “Дубровенскі райаграсэрвіс”, УП “Дубровенскае ПМС”, УП ЖКХ “Дуброўна-Камунальнік”, ДРБУ-108 і Дубровенскі раён электрасетак.

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

У ходзе вучэнняў адпаведныя службы прадэманстравалі спецыяльныя мерапрыемствы, якія неабходна праводзіць у населеным пункце, дзе выяўлены ачаг захворвання свіней афрыканскай чумой.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ветэрынарыі Мінсельгасхарчу Юрый Аляксеевіч Піваварчык даў высокую ацэнку сумесным дзеянням служб раёна ў час вучэнняў па лакалізацыі ўмоўнага ачага ўзнікнення афрыканскай чумы свіней.

Чым выклікана неабходнасць правядзення такіх вучэнняў рэспубліканскага маштабу ў нашым раёне?

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

Адкрываючы вучэнні Юрый Аляксеевіч Піваварчык адзначыў, што вялікая пагроза ўзнікнення АЧС у Рэспубліцы Беларусь зыходзіць з Расійскай Федэрацыі. За апошнія пяць гадоў АЧС зарэгістравана на тэрыторыі 22 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. За гэты час выяўлена 235 ненадзейных пунктаў і 25 інфіцыраваных вірусам АЧС аб’ектаў. Выклікае трывогу тое, што АЧС у апошнія гады зарэгістравана ў абласцях, якія размешчаны недалёка ад мяжы нашай краіны. У 2011 годзе вірус АЧС выяўлены ў Цвярской, Ленінградскай, Курскай абласцях.

Эканамічны ўрон ад заражэння свіней вірусам афрыканскай чумы ў мінулым годзе ў Расійскай Федэрацыі склаў каля 8 мільярдаў рублёў.

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

Нядаўна галоўны ветэрынарны інспектар Расійскай Федэрацыі Мікалай Уласаў выступіў з прагнозам, што Расія знаходзіцца на мяжы новай хвалі распаўсюджвання АЧС, якая можа закрануць усю Еўрапейскую тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

—Калі вірус афрыканскай чумы свіней будзе выяўлены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, то аграпрамысловаму комплексу нашай краіны будзе нанесены вялікі матэрыяльны ўрон. Перш за ўсё будзе накладзена забарона на экспарт жывёлагадоўчай прадукцыі за мяжу. Па-другое, усе свінні ў ачагах заражэння вірусам падлягаюць утылізацыі, — адзначыў Ю.А.Піваварчык.

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

Дубровенскі раён — гэта, вобразна кажучы, вароты ў Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыі. У нашым раёне ёсць буйны свінагадоўчы комплекс. Менавіта гэтыя акалічнасці і паслужылі падставай для правядзення рэспублікан-скіх вучэнняў па адпрацоўцы сумесных дзеянняў тэрміновага рэагавання на выпадак узнікнення АЧС у нашым раёне.

—Чым жа небяспечны вірус АЧС? — такое пытанне я задаў начальніку райветстанцыі Дзмітрыю Сяргеевічу Праскураву, пад кіраўніцтвам якога праходзіла падрыхтоўка і правядзенне рэспубліканскіх вучэнняў.

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

—Амаль 100 працэнтаў свіней, заражаных вірусам АЧС, гінуць, — гаворыць Д.С.Праскураў. — Бяда яшчэ ў тым, што пакуль няма сывараткі для прышчэпкі свіней ад паражэння вірусам, як няма і медыкаментаў для лячэння гэтай заразнай хваробы. Адно выйсце — немарудзячая ўтылізацыя свіней шляхам спальвання. Прычым, утылізацыі падлягаюць усе свінні — і хворыя, і здаровыя ў населеным пункце, дзе выяўлены ачаг віруса. Ветэрынарныя спецыялісты з Расійскай Федэрацыі, якія назіралі за вучэннямі, расказалі, што ў Расіі былі выпадкі, калі ўтылізацыі свіней падвяргалі цэлыя комплексы. Сітуацыя ўскладняецца тым, што распаўсюджванне віруса адбываецца рознымі шляхамі, у тым ліку дзікамі і прадуктамі харчавання і іх адходамі. Прычым сітуацыя распаўсюджвання віруса прадуктамі харчавання ў Расіі дрэнна паддаецца кантролю. Таму ў час вучэнняў мы прадэманстравалі, як наладжана абеззаражванне харчовых адходаў у кафэ “Пілігрым”, якое размешчана ў вёсцы Жабыкі ў непасрэднай блізасці ад міжнароднай аўтамагістралі, дзе існуе вялікая пагроза заноса віруса транзітнымі наведвальнікамі кафэ.

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

Кіраўнікі свінагадоўчага комплексу ля вёскі Шабаны пазнаёмілі ўдзельнікаў вучэнняў з прапускной сістэмай, якая выключае наведванне комплексу пабочнымі асобамі.

—Дзмітрый Сяргеевіч, раскажыце, калі ласка, якія меры перасцярогі павінны захоўваць работнікі сельскай гаспадаркі і ўсе грамадзяне раёна, каб не дапусціць заносу віруса афрыканскай чумы свіней у наш раён?

Дубровно, Дубровенский район, Беларусь, Россия, африканская чума, болезнь, скот, свинья, эпидемия, карантин, учения, республика, врач, мчс, спасатель, люди, учеба

—Самае галоўнае не дапускаць завозу ў раён з Расіі, са Смаленскай вобласці не правераных на якасць камбікармоў і іншых кармоў для свіней, а таксама прадуктаў харчавання са свініны. Устрымацца ад атрымання пасылак са свінінай з неблаганадзейных на вірус АЧС рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Напрыклад, у Ленінградскую вобласць вірус АЧС быў занесены з пасылкай свініны, якую даслалі з Краснадарскага края. Жыхарам нашага раёна нельга як купляць, так і прадаваць парасят у суседніх з нашым раёнах Смаленскай вобласці, бо гэта адзін з магчымых шляхоў завозу віруса афрыканскай чумы свіней. Словам, трэба захоўваць элементарныя правілы — набываць толькі правераныя на якасць кармы і прадукты харчавання са свініны.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *