Мама первой женщины-космонавта Валентины Терешковой родилась на Дубровенщине

Дубровно, Беларусь, Валентина Терешкова, Космос, женщина, космонавт, 75 лет, юбилей, герой, 8 марта, Еремеевщина

Кліч малой радзімы

…Калі ўвесь свет даведаўся аб палёце ў космас першай у свеце жанчыны-касманаўта, грамадзянкі СССР В.У.Церашковай, калі людзі радаваліся і плакалі ад шчасця, гонару і пэўнага страху, то жыхары вёскі Ерамееўшчына радаваліся і ганарыліся больш за ўсіх, бо многія вяскоўцы (на вялікі жаль, іх ужо няма сярод жывых) ведалі, што Валянціна Уладзіміраўна Церашкова дачка Алены Фёдараўны Кругловай і ўнучка Фёдара Круглова, якія родам з вёскі Ерамееўшчына. Выходзіла, што В.У.Церашкова ў нейкім родзе нябачнымі ніцямі звязана з вёскай Ерамееўшчына, з Дубровеншчынай.

—У далёкія-далёкія часы ў маёй вёсцы жылі і працавалі шмат сем’яў з прозвішчам Кругловы, — шэсць гадоў таму расказвала мне тагачасны дырэктар Ерамееўскага Дома культуры і добрая знаўца гісторыі тутэйшых мясцін Святлана Глушакова. — У сям’і вяскоўца Фёдара Круглова нарадзілася чарговае дзіцятка, дзяўчынка. Бацькі назвалі яе Алёнкай.

У 1935-1937-х гадах нашы мясціны, як і большасць рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны напаткала бяда-гора — неўраджайныя гады. Пачаўся голад. З’ехала з вёскі Верамееўшчына (менавіта так наша вёска раней называлася) і сям’я Фёдара Круглова. Некаторы час ад іх у адрас сваякоў прыходзілі рэдкія пісьмы, з якіх тыя даведаліся, што сям’я Фёдара Круглова “асела” ў наваколлях Яраслаўля. Аб гэтым шмат гадоў назад нам расказаў блізкі сваяк Кругловых Ігнат Нічыпаравіч Клячкін і яго дачка Ніна Ігнатаўна Федарцова

«Мае аднавяскоўцы вельмі ганарыліся і ганарацца тым, што першай жанчынай-касманаўтам у свеце стала ў нейкай ступені наша этнічная зямлячка Валянціна Церашкова. Калі пасля палёту ў космас В.У.Церашкова планавала прыехаць у Беларусь, наведаць Віцебск, мы былі ўпэўнены, што Валянціна Уладзіміраўна знойдзе час і абавязкова наведае малую радзіму сваёй маці. Сваякі Алены Фёдараўны Кругловай — маці касманаўткі — збіраліся на сустрэчу з В.У.Церашковай у абласны цэнтр, рыхтавалі ёй падарункі. Прыбіралася і наша вёска. Але спадзяванні ерамееўцаў не здзейсніліся. Па вядомых толькі касманаўтцы прычынах Церашкова была вымушана адкласці візіт на Дубровеншчыну».

Такія вось успаміны.

Жанчына з вялікай літары

Але, канешне, сёння ў сувязі з 75-годдзем Валянціны Церашковай нядрэнна было бы нагадаць маладому пакаленню некаторыя факты з яе біяграфіі.

Лётчык-касманаўт СССР Валянціна Уладзіміраўна Церашкова — палкоўнік-інжынер, Герой Савецкага Саюза, кандыдат тэхнічных навук, нарадзілася 6 сакавіка 1937 года ў вёсцы Масленнікава Тутаеўскага раёна Яраслаўскай вобласці РСФСР. Працоўную дзейнасць пачала ў якасці закройшчыцы Яраслаўскага шыннага завода ў 1954 го-дзе, а з 1955 па 1960 гады рабіла роўнічніцай Яраслаўскага камбіната тэхнічнай тканіны “Чырвоны Перакоп”. Тут жа, у Яраслаўлі, скончыла завочнае аддзяленне тэхнікума лёгкай прамысловасці. Дзяўчына захаплялася парашутным спортам, здзейсніла ў Яраслаўскім аэраклубе больш за 260 скачкоў з парашутам. На “Чырвоным Перакопе” Валянціну Церашкову прынялі ў камсамол, а праз кароткі час яна ўжо была сакратаром камсамольскай арганізацыі камбіната.

З вялікім хваляваннем і радасцю Валянціна Церашкова даведалася аб палёце ў космас першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына, а потым і Германа Цітова. У сваёй кнізе “Сыны голубой планеты” (Масква, выдавецтва “Палітычная літаратура”, 1981 г.) В.У.Церашкова піша: «Если после полета Юрия Гагарина у меня бродили неясные мысли попытаться связать свою жизнь с изучением космоса, то, когда оттуда с подзвездных дорог, вернулся Герман Титов, во много раз приумноживший то, что уже было достигнуто, желание стать космонавтом захватило меня всю. Оно было настолько сильно, что не оставляло меня, чем бы я ни занималась».

У дні работы ХХІІ з’езда КПСС В.Церашкова напісала пісьмо з просьбай залічыць яе ў касманаўты. Праз некаторы час яна першай з дзяўчат прыехала ў Зорны гарадок. Ніхто на камбінаце: яе сяброўкі па рабоце, аэраклубу, нават самыя блізкія, у тым ліку і маці Алена Фёдараўна, не ведалі, куды Валянціна паехала і чым ёй давядзецца займацца.

14 чэрвеня 1963 года ў 15 гадзін з касмадрома Байканур у пяцісутачны рэйс па калязямной арбіце адправіўся касманаўт Валерый Фёдаравіч Быкоўскі, а 16 чэрвеня ў 12 гадзін 30 хвілін таго ж года і з таго ж касмадрома ў блакітныя вышыні стартаваў касмічны карабль “Усход-6”, які пілатавала першая ў свеце жанчына-касманаўт Валянціна Уладзіміраўна Церашкова. За час знаходжання ў космасе карабля “Усход-6” (16-19 чэрвеня), быў ажыццёўлены групавы палёт з касмічным караблём “Усход-5”, пілатуемым касманаўтам В.Ф.Быкоўскім. 19 чэрвеня карабель “Усход-6” здзейсніў пасадку. Гэты палёт першай жанчыны-касманаўта планаваўся на адны суткі, але спецыялісты і Галоўны Канстуктар Сяргей Паўлавіч Каралёў, улічыўшы здавальняючы стан касманаўткі, дазволілі павялічыць працягласць палёту да трох сутак. “Усход-6” здзейсніў пасадку на 49-м вітку вакол Зямлі ў 11 гадзін 20 мінут у 620 кіламетрах паўночней г.Караганда.

У 1969 годзе В.У.Церашкова скончыла Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя М.Е.Жукоўскага. Жанчына-касманаўт была замужам за касманаўтам Андрыянам Нікалаевым, ад сумеснага шлюбу ў 1964 годзе ў іх нарадзілася дачка. Валянціна Уладзіміраўна назвала яе ў гонар сваёй маці Алёнай.

Валянціна Церашкова была дэлегатам ХХІV(1971) і ХХV (1976) з’ездаў КПСС, на якіх выбіралася членам ЦК КПСС. Яна была дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7, 8, 9 і 10-га скліканняў, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, старшынёй Камітэта савецкіх жанчын, віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі жанчын, членам Сусветнага Савета Міра. В.У.Церашкова ўзнагароджана ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі (СССР), ордэнамі Карла Маркса (Германская Дэмакратычная Рэспубліка), Георгія Дзімітрава (Народная Рэспубліка Балгарыя), Крыжом Грунвальда І-й ступені (Польская Народная Рэспубліка), ордэнам “Сцяга І-й ступені з брыльянтамі” (Венгерская Народная Рэспубліка), “Сухе-Батара” (Мангольская Народная Рэспубліка), “Плайя Хірон” (Куба) і інш. Касмічны подзвіг В.У.Церашковай адзначаны таксама залатым медалём К.Э.Цыялкоўскага, “Залатым медалём Міру” імя Жоліо-Кюры, ёй прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы ЧССР, Героя Сацыялістычнай Працы НРБ, Героя працы Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам, Героя МНР.

Крышку пра сакрэтны атрад жанчын-касманаўтаў

Яшчэ, калі існаваў СССР, у адной з саюзных газет маю ўвагу прыцягнуў невялікі матэрыял карэспандэнта Ірыны Цімафеевай “Терешковская “пятёрка” аб тым, як склаўся лёс рыхтаваўшыхся да палёту ў космас дзяўчат: Валянціны Церашковай, Жанны Сяргейчык, Ірыны Салаўёвай, Валянціны Панамаровай і Таццяны Кузняцовай… Першы ў свеце сакрэтны атрад жанчын-касманаўтаў быў арганізаваны ў хуткім часе пасля палёту ў космас Юрыя Гагарына зімой 1962 года. З адной з гераінь той эпапеі, Жаннай Дзмітрыеўнай Сяргейчык і гутарыла карэспандэнт газеты І.Цімафеева. Прывяду вашай увазе некаторыя вытрымкі з таго газетнага артыкула.

… «Я до зачисления в отряд закончила пединститут в Рязани, два года учительствовала в сельском клубе (апавядае Ж.Д.Сяргейчык, заўв. аўтара). Ирина Соловьева была родом из Свердловска, Валя Пономарева и Таня Кузнецова — из Москвы, ну а Валя Терешкова приехала в Центр подготовки космонавтов — нынешний Звездный городок из Ярославля. И было нам по 24-25 лет…

Из Главного штаба ВВС в Центр ее (Ж.Д.Сергейчик) подвез сам Юрий Гагарин. К ужас у новобранки, космонавт №1 подхватил ее огромный чемодан с книгами и потащил к своей “Волге”. Та пыталась спрятаться на заднее сиденье, но Гагарин скомандовал: “Садись вперед!”. Так Жанна торжественно въехала в Звездный.

Сейчас уже трудно сказать, почему в ту группу включили сельскую учительницу. Может быть, с прицелом на будущее общение с миром (Жанна учила детишек иностранным языкам, знала немецкий и французский). На этот вопрос мог бы ответить разве что Сергей Павлович Королев, лично утвердивший состав “девчачьего” отряда. Вообще-то он со скептицизмом отнесся к идее женского прорыва в космос и сколько мог ей сопротивлялся. Но партия в лице Никиты Хрущева сказала “Надо!” — пусть проклятые капиталисты подивятся, что у нас и женщины запросто к звездам летают.

Раз так, решено было никаких послаблений не делать. Программу, которую не все и мужчины-то осиливали, взвалили на хрупкие плечи. И девушки держали вес. В переносном и буквальном смысле. Все эти катания на центрифуге с 10-кратными перегрузками, термокамера, куда их в летной меховой униформе сажали на 80-градусную жару, сурдокамера — семь дней в одиночном заключении, в полной тишине… И все страдания, все нагрузки, отреченные от обычного женского счастья, они тогда принимали как счастье. Слетать в космос тогда, на заре 60-х, было поистине звездной мечтой миллионов.

На встрече с Генеральным конструктором им показалось, что осуществление мечты совсем рядом. Строгий, но подкупающий своей искренностью и убежденностью Королев сказал коротко, но так, что сразу ему поверили: «Девушки, не волнуйтесь, все сразу полететь не смогут. Кто-то будет первый. Но по очереди полетят в космос все. Тренируйтесь спокойно, все пойдет по плану».

Первой, как известно, стала Валентина Терешкова. А дальше… В 1967 году не стало С.П.Королева. Потом погиб, возвращаясь с орбиты, Владимир Комаров. Разбился Гагарин. В общем, не до женщин в скафандрах стало. Они написали в ЦК КПСС. А там, оказывается, после смещения Хрущева, просто забыли о женском отряде. Вспомнили и… расформировали отряд. Девушки дали подписку о «неразглашении».

Они, конечно, завидовали Терешковой. Но по-доброму: вот, дескать, выпал Валентине счастливый билет. А вообще, вспоминает Жанна Сергейчик, Валя была хорошей подругой. После полета Терешковой остальным дали квартиры в Звездном. И они быстренько вышли замуж. Мужей на стороне не искали: все они служили в Звездном городке».

Палет у космас Валянціны Церашковай выклікаў не менш гонару, чым палёт першага касманаўта Юрыя Гагарына. Бо ў космасе ўпершыню апынулася жанчына, прытым яна вярнулася на Зямлю жывой і здаровай. Да гэтага многія спецыялісты сцвярджалі, што знаходжанне ў космасе для жанчыны можа абярнуцца смяротным зыходам, таму што яна проста не вытрымае такога цяжкага выпрабавання. Але В.Церашкова сваім палётам у космас абвергла ўсе такія сцвярджэнні.

Падрыхтаваў Леанід ДУДАРАЎ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *