3 миллиарда рублей дубровенскому свинокомплексу принесли датские технологии и белорусское трудолюбие

Дубровно, Беларусь, Дания, Шабаны, свиноводческий комплекс, свинина, свинья, деньги, сельское хозяйство, доход, рекорд

Воcь гэта свінкі!

У мінулым годзе працаўнікі свінагадоўчага комплексу ля вёскі Шабаны, які з’яўляецца вытворчым падраздзяленнем ААТ “Аршанскі КХП”, дасягнулі рэкордных паказчыкаў па рэалізацыі свініны: спажыўцам яе пастаўлена 3176 тон, што на 932 тоны або ў 1,4 раза больш, чым у папярэднім годзе. Такой колькасці мяса прадпрыемства не рэалізоўвала ніколі за 22 гады свайго існавання.

Нагадаем, што да мінулага года свінаводам удавалася толькі двойчы (у 2002 і 2003 гадах) дасягаць праектнай магутнасці комплексу па рэалізацыі свініны (2500 тон): у тыя гады спажыўцам яе было прададзена адпаведна 2500 і 2530 тон.

Важна і тое, што ў мінулым годзе значна палепшыліся паказчыкі эфектыўнасці гаспадарання: чысты прыбытак ад рэалізацыі свініны дасягнуў 3 мільярдаў рублёў, а яе рэнтабельнасць — 13,6 працэнта. Для параўнання: у 2010 годзе чысты прыбытак склаў 20 мільёнаў рублёў, а рэнтабельнасць — 0,4 працэнта.

Аб тым, што спрыяла значнаму павелічэнню вытворчасці і рэалізацыі свініны і павышэнню эфектыўнасці гаспадарання па просьбе нашага карэспандэнта расказаў начальнік свінагадоўчага комплексу Аляксандр Мікалаевіч КАЖЭЎНІКАЎ, які працуе на гэтай пасадзе са студзеня мінулага года і мае багаты вопыт работы ў свінагадоўлі.

Дубровно, Беларусь, Дания, Шабаны, свиноводческий комплекс, свинина, свинья, деньги, сельское хозяйство, доход, рекорд

—Значны рост вытворчасці і рэалізацыі свініны — гэта вынік таго, што ў апошнія гады нам удалося вырашыць многія праблемы вырошчвання свіней, якія раней існавалі на ферме і стрымлівалі рост вытворчасці свініны, — гаворыць А.М.Кажэўнікаў. — Перш за ўсё цалкам вырашана праблема забеспячэння ўсіх полаўзроставых груп свіней высакаякаснымі камбікармамі, якія вырабляе па заяўках спецыялістаў комплексу Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў. Другі фактар, які спрыяе росту вытворчасці свініны — мадэрнізацыя вытворчых памяшканняў і ўкараненне сучасных тэхналогій вырошчвання свіней. І трэці фактар, які дазволіў не толькі павысіць прадуктыўнасць свіней, але і павысіць эканамічную эфектыўнасць вырошчвання свініны — гэта паляпшэнне селекцыйнай работы і пераход на вырошчванне мясной свініны, попыт і цэны на якую на ўнутраным і знешнім рынках намнога вышэй, чым на сальную.

Па дацкай тэхналогіі

Мадэрнізацыяй памяшканняў на свінагадоўчым комплексе ў Шабанах займаюцца не першы год. Раней на ўзбраенне бралі вопыт вырошчвання свіней перадавых свінагадоўчых гаспадарак вобласці і краіны. У студзені мінулага года дырэктар ААТ “Аршанскі КХП” Віктар Віктаравіч Антонаў і начальнік свінагадоўчага комплексу Аляксандр Мікалаевіч Кажэўнікаў пабывалі ў Даніі, дзе вывучалі вопыт вырошчвання свіней мясцовых фермераў.

Данія — самы буйны вытворца свініны ў Еўропе, — апавядае А.М.Кажэўнікаў. — У Даніі, насельніцтва якой складае 5 мільёнаў чалавек, вырошчваецца 21 мільён свіней.

Вярнуўшыся з-за мяжы мы неадкладна прыступілі да рэканструкцыі па дацкай тэхналогіі памяшкання. Неабходнае абсталяванне заказалі ў Даніі. Работы па мадэрнізацыі памяшкання былі завершаны ў мінулым годзе і цяпер тут утрымліваюцца свінаматкі з парасятамі.

Але на нашым свінакомп-лексе ўтрымліваецца больш 1200 асноўных свінаматак і ў перспектыве плануем пераабсталяваць усе свінарнікі-матачнікі для ўтрымання падсосных парасят па дацкай тэхналогіі. Праўда, у далейшым стаўку будзем рабіць на закупку не імпартнага, а айчыннага абсталявання, вырабам якога зараз займаюцца вучоныя Навукова-практычнага цэнтра па механізацыі сельгасвытворчасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Доступ да корму — круглыя суткі

Важнейшым фактарам, які садзейнічае ў апошнія гады павелічэнню вытворчасці і рэалізацыі свініны — гэта павышэнне захаванасці маладняку.

Аляксандр Мікалаевіч Кажэўнікаў расказаў, што ў цэхах па дарошчванні і адкорму свіней зманціравана аўтаматызаваная сістэма падачы кармоў у станкі, дзе ўтрымліваюцца свінні. У кожным з іх зманціравана адна самакармушка, у якую аўтаматычна круглыя суткі па меры паядання паступае камбікорм. За якасцю камбікармоў сочаць спецыялісты комплекса і Аршанскага камбіната хлебапрадуктаў.

Аптымальны мікраклімат — залог здароўя

Паралельна з укараненнем аўтаматызаванай сістэмы кармлення на комплексе праводзіцца работа і па паляпшэнні мікраклімата ў памяшканнях. У двух свінарніках, дзе ўтрымліваецца каля 2000 парасят, у мінулым годзе былі зманціраваны газавыя генератары, якія ў аўтаматычным рэжыме падтрымліваюць неабходную тэмпературу. Такая аўтаматызаваная сістэма ацяплення дазваляе эканоміць прыродны газ. Па словах А.М.Кажэўнікава, у перспектыве ўсе памяшканні для ўтрымання парасят-аддымнікаў будуць абсталяваны газавымі генератарамі, а свінарнікі-матачнікі — аўтаматызаванай сістэмай “мікраклімат-кантролю”.

Стаўка на мясную свініну

Вырошчваннем мясных свіней на свінакомплексе ля вёскі Шабаны займаюцца даўно. Для гэтага ў розныя гады тут выкарыстоўвалі скрыжаванне свінаматак буйной белай, беларускай чорна-пярэснай і беларускай мясной парод з кнырамі мясных парод — дзюркамі, эстонскай беконнай, пятрэнамі, ландрасамі і іаркшырамі. У апошнія гады робяць стаўку на скрыжаванне свінаматак беларускай мясной і буйной белай парод з кнырамі мясных парод ландрас і іаркшыры. Помесі, атрыманыя ад такога скрыжавання, як паказвае практыка, найбольш устойлівыя да кармлення і ўтрымання ў нашых умовах, забяспечваюць даволі высокі прырост жывой масы і пры забоі з іх атрымліваецца свініна І і ІІ катэгорый.

У мінулым годзе 46 працэнтаў свініны, дастаўленай на мясакамбінат, была прынята І катэгорыяй і 44 працэнты — ІІ катэгорыяй. Пры гэтым варта заўважыць, што сярэдняя жывая вага дастаўленых падсвінкаў на мясакамбінат склала 147 кілаграмаў — на 23 кілаграмы больш, чым у папярэднім годзе.

Па словах А.М.Кажэўнікава, перыяд вырошчвання свіней для рэалізацыі значна скараціўся і ў мінулым годзе склаў 218 дзён.

Усё гэта, плюс павышэнне закупачных цэн на свініну, спрыялі таму, што ў 2011 годзе ад рэалізацыі свініны свінакомплекс атрымаў 3 мільярды рублёў чыстага прыбытку, а рэнтабельнасць склала 13,6 працэнта.

Дубровно, Беларусь, Дания, Шабаны, свиноводческий комплекс, свинина, свинья, деньги, сельское хозяйство, доход, рекорд

Курс на павелічэнне пагалояў

У мінулым годзе акрамя рэканструкцыі свінарніка-матачніка па дацкай тэхналогіі і ўстаноўкі газавых генератараў ў двух памяшканнях для парасят-аддымнікаў, тут правялі пераабсталяванне былога складскога памяшкання пад свінарнік для адкорму свіней на 500 пастановачных месцаў. Яно аснашчана сутачнай аўтаматызаванай сістэмай падачы кармоў па дацкай тэхналогіі. Работы па стварэнні новых пастановачных месцаў для свіней працягваюцца і сёлета. У недалёкім часе ў гэтым памяшканні будзе зманціравана сучасная аўтаматызаваная сістэма раздачы кармоў з устаноўкай самакармушак і ў ліпені-жніўні памяшканне будзе запоўнена свіннямі. Абслугоўваць іх у гэтым памяшканні будзе адзін аператар.

Аляксандр Мікалаевіч Кажэўнікаў расказаў, што сёлета таксама плануецца будаўніцтва новага памяшкання на 1200 галоў для парасят-аддымнікаў. Цяпер рыхтуецца праектная дакументацыя.

Увядзенне ў эксплуатацыю гэтых двух памяшканняў дазволіць па словах А.М.Кажэўнікава давесці пагалоўе свіней на комплексе да 25 тысяч.

—Хто і за якія сродкі праводзіць будаўніцтва і мадэрнізацыю памяшканняў на комплексе? — запытаў я ў А.М.Кажэўнікава.

—Усе работы па перабудове памяшканняў і мантажу новага тэхналагічнага абсталявання вядзём уласнымі сіламі і за ўласныя сродкі. На комплексе ёсць будаўнічая брыгада, работай якой кіруе прараб Анатоль Мікалаевіч Малашэнка. Мантаж абсталявання праводзіць інжынерна-тэхнічны персанал комплекса. Сродкі на мадэрнізацыю нашага комплекса, у тым ліку і на закупку абсталявання, выдзяляе ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў”, вытворчым падраздзяленнем якога наша ферма з’яўляецца. Галоўным ініцыятарам мадэрнізацыі комплексу з’яўляецца дырэктар ААТ “Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў” Віктар Віктаравіч Антонаў. У гэтай вельмі важнай справе актыўную дапамогу аказваюць старшыня райвыканкама Анатоль Іванавіч Лукашоў і начальнік райсельгасупраўлення Алег Міхайлавіч Лындзін: яны садзейнічаюць вырабу праектнай дакументацыі для перабудовы памяшканняў.

Кадры — ключавое звяно

У час гутаркі Аляксандр Мікалаевіч Кажэўнікаў выказаў шмат цёплых слоў у адрас работнікаў комплексу, якія ўносяць найбольшы ўклад у павелічэнне вытворчасці свініны.

Усе работы па абслугоўванні дзеючага і мантажу новага абсталявання ў цэхах комплексу вядуцца пад кіраўніцтвам вядучага інжынера Аляксандра Іванавіча Калько. У гэтай справе ключавую роль таксама іграюць інжынер тэхналагічнага абсталявання Віктар Уладзіміравіч Новікаў і вядучы энергетык Уладзімір Міхайлавіч Капцераў.

Належным чынам выконваюць свае абавязкі па абслугоўванні тэхналагічных сістэм, а калі трэба і мантажу новага абсталявання, слесары Уладзімір Уладзіміравіч Гузаў і Фёдар Пятровіч Мензурэнка, электрык Уладзімір Іванавіч Маханаў.

Задаволены А.М.Кажэўнікаў работай заатэхніка-селекцыянера Іны Вітальеўны Раманавай, старшага майстра цэха апароса Людмілы Мікалаеўны Ермаловіч, старшага майстра цэха дарошчвання Валянціна Віктаравіча Маталыгіна, старшага майстра цэха адкорму Раісы Сямёнаўны Мухінай, старшага майстара цэха ўзнаўлення статка Вікторыі Віктараўны Ціцянковай, галоўнага ветурача Рыгора Анатольевіча Гарбаценкава, ветурача Алега Валерьевіча Барысенкі, маладога спецыяліста Марыны Аляксандраўны Лучко.

Асаблівай стараннасцю ў працы вызначаюцца аператар па абслугоўванні падсосных свінаматак Алёна Іванаўна Пракапенка, якая працуе ў цэху, дзе ў мінулым годзе была праведзена рэканструкцыя па дацкай тэхналогіі.

Дубровно, Беларусь, Дания, Шабаны, свиноводческий комплекс, свинина, свинья, деньги, сельское хозяйство, доход, рекорд

Шмат гадоў старанна працуе ў цэху па дарошчванні парасят Марыя Архіпаўна Вашчылава, а ў цэху адкорму свіней — Галіна Андрэеўна Жукава.

Ды і большасць іншых працаўнікоў комплексу выконваюць сваю справу належным чынам, гэта і іх заслуга, што вытворчасць свініны на комплексе павялічваецца.

Да сказанага Аляксандрам Мікалаевічам Кажэўнікавым варта дадаць, што прадукцыйнасць працы на комплексе, дзякуючы мадэрнізацыі вытворчых працэсаў, з кожным годам павышаецца.

Сёння на комплексе працуе каля 160 чалавек або на 100 чалавек менш, чым 10 гадоў назад. Пры гэтым пагалоўе свіней за гэты час павялічылася на 2000 галоў, а рэалізацыя свініны — на 600 тон.

Сёння свінагадоўчы комплекс у Шабанах напамінае прамысловае прадпрыемства закрытага тыпу, дзе існуе строгая прапускная сістэма. Чужы чалавек без папярэдняй дамоўленасці з начальнікам комплексу і наяўнасцю ў кішэні дакумента, які засведчвае яго асобу, нават у адміністрацыйны корпус не трапіць, не гаворачы ўжо пра тэрыторыю, дзе размешчаны жывёлагадоўчыя памяшканні. У чым аўтар гэтага матэрыялу пераканаўся ўласна.

І такая строгая прапускная сістэма апраўдана. У суседняй з нашай краінай — Расійскай Федэрацыі — зарэгістравана вельмі небяспечнае інфекцыйнае захворванне — афрыканская чума свіней. Нельга дапусціць, каб гэтая заразная хвароба нанесла ўрон свінаводам нашага раёна.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *