В Дубровно за 1 тонну металлолома платят 200 долларов

Дубровно, Дубровенский район, мусор, контейнер, дети, вторичное сырье, отходы, деньги, металлолом, макулатура, стекло, бутылка, переработка, экология, охрана природы

Закон Рэспублікі Беларусь “Аб абыходжанні з адходамі” прадугледжвае комплекс мер па прадухіленні забруджвання навакольнага асяроддзя. Вельмі важнае месца ў гэтым законе адводзіцца арганізацыі збору і ўцягненню ў гаспадарчы абарот другасных рэсурсаў. У нашым раёне зборам другаснай сыравіны займаюцца дзве арганізацыі — УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” і раённае спажывецкае таварыства.

Начальнік вытворча-эканамічнага аддзела райпа Святлана Аляксееўна КАТКОЎСКАЯ расказала, што ў горадзе Дуброўна па вуліцы Нікандравай ёсць спецыялізаваны прыёмны пункт па закупу другаснай сыравіны. Тут прымаюць макулатуру, палімерныя адходы, шклобой, другасныя тэкстыльныя матэрыялы. Такі ж прыёмны пункт дзейнічае ў аграгарадку Асінторф. У сельскіх населеных пунктах закупам другаснай сыравіны займаюцца гандлёвыя кропкі райпа.

Па словах С.А.Каткоўскай, у кожным магазіне ёсць адпаведны стэнд, дзе вывешана неабходная інфармацыя па правілах прыёму і цэнах другаснай сыравіны.

Закупкай металалому займаецца штатны нарыхтоўшчык, які па заяўцы грамадзян выязджае на месца і прымае лом металаў.

Як паведаміла С.А.Каткоўская, у мінулым годзе гандлёвымі кропкамі і прыёмнымі пунктамі райпа было закуплена 1354 тоны лому чорных металаў і 3,1 тоны каляровых металаў. Гадавы план выкананы адпаведна на 142 і 100 працэнтаў. Акрамя таго, нарыхтавана 114 тон макулатуры, 5,4 тоны палімерных матэрыялаў і 2,4 тоны шклобоя. Гадавы план па нарыхтоўцы гэтых відаў другасных матэрыялаў выкананы адпаведна на 76, 135 і 80 працэнтаў.

Начальнік аддзела цэн райпа Алена Мікалаеўна Земляная паведаміла, што з 1 сакавіка гэтага года за кілаграм стальнога лому райпа плаціць 1730 рублёў, бытавога нерассартыраванага лому — 1560 рублёў, лому чугуна — 1970 рублёў. Атрымліваецца, калі грамадзянін здасць 1 тону металалому, то будзе мець выручку, эквівалентную прыкладна 200 доларам.

За кілаграм макулатуры і другасных тэкстыльных матэрыялаў (рызманы) у гандлёвых кропках і прыёмных пунктах райпа плацяць па 300 рублёў. Палімерныя адходы тут нарыхтоўваюць па цане 400 рублёў, а ПЭТ-бутылкі светлага колеру — па 200 рублёў, шклобой — 80 рублёў за кілаграм.

Варта заўважыць, што цэны на другасную сыравіну перыядычна мяняюцца. Напрыклад, цана на металалом за апошнія дзесяць месяцаў вырасла амаль у тры разы, макулатуру і другасныя тэкстыльныя матэрыялы — у два разы, на палімерныя матэрыялы — у 1,5 раза.

Ва ўнітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Дуброўна-Камунальнік” арганізацыяй і ўлікам збору другаснай сыравіны займаецца тэхнік Наталля Аляксандраўна Корж. Яна расказала, што ў мінулым годзе прадпрыемства сабрала 43 тоны металалому, 26 тон макулатуры і 2,5 тоны палімерных матэрыялаў.

Сартыроўкай другаснай сыравіны займаецца брыгада рабочых на гарадскім палігоне адходаў. А вось шклобой ва ўнітарным прадпрыемстве ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік”, па словах Н.А.Корж, не нарыхтоўваюць па той прычыне, што пакуль для гэтага арганізацыя не набыла спецыяльныя кантэйнеры.

Варта адзначыць, што план нарыхтоўкі другаснай сыравіны ў 2011 го-дзе УП ЖКГ “Дуброўна-Камунальнік” выканала на 100 працэнтаў толькі па збору макулатуры. А вось план нарыхтоўкі металалому і палімерных матэрыялаў выкананы ўсяго на 61 працэнт.

Збор другасных матэрыялаў мае важнае значэнне для эканомікі краіны. Яны служаць сыравінай для перапрацоўкі на спецыяльных прадпрыемствах. Без металалому, напрыклад, не можа абыйсціся Жлобінскі металургічны завод. Металалому, які нарыхтоўваецца на тэрыторыі рэспублікі, не дастаткова для работы металургічнага завода і яго даводзіцца закупляць па высокай цане за мяжой. Палімерныя матэрыялы перапрацоўвае Магілёўскае прадпрыемства “РэмПЛАСТ”, а макулатуру — Чашнікская папяровая фабрыка. Так што, той грамадзянін, які здае другасныя матэрыялы на прыёмныя пункты, прымае ўдзел у забеспячэнні прадпрыемстваў неабходнай сыравінай.

Андрэй КВІР

В Дубровно за 1 тонну металлолома платят 200 долларов: 1 комментарий

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *