Какие преимущества дает дистанционное банковское обслуживание?

Дубровно, Беларусь, Беларусбанк, банк, дистанционное банковское обслуживание, деньги, подарки, покупки, платежи, бонусы, акция, кредитка, карточка

Наш час — гэта грошы. Сёння гэта актуальна як ніколі. Тым больш, часу ўсім не хапае.

Вырашыць такую праблему дапамагаюць сучасныя высокія тэхналогіі.

Напрыклад, дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне (ДБА), дзякуючы якому не трэба рэгулярна наведваць банк для аплаты мабільнай сувязі, камунальных паслуг, электрычнасці, інтэрнэту і інш. Простая камбінацыя клавішаў — на вашым мабільніку або клавіятуры камп’ютара — і вы выйграеце каштоўны час.

Акрамя таго, банк часта робіць сваім кліентам шчодрыя падарункі.

Каб ацаніць, якімі магчымасцямі валодае картка, прадстаўляем вашай увазе інтэрв’ю з загадчыкам аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ № 210 г.Дуброўна філіяла № 215 ААТ “АСБ Беларусбанк” у г.Орша Наталляй Міхайлаўнай РАДКЕВІЧ.

—Наталля Міхайлаўна, скажыце, калі ласка, чаму “Беларусбанк” так актыўна заахвочвае кліентаў, якія карыстаюцца дыстанцыйным банкаўскім абслугоўваннем?

—Таму што гэта выгадна ўсім — і кліенту, і банку. ДБА дазваляе абодвум бакам эканоміць час і рэсурсы. Розыгрышы прызоў банк праводзіць штогод, а то і па некалькі разоў у год. Кліенты банка неаднаразова атрымлівалі буйныя грашовыя прызы. Так што раю ўсім актыўней карыстацца магчымасцямі сваёй карткі, таму што гэта не толькі дае шанц на выйгрыш, але і значна спрашчае жыццё.

—Як часта кліенты ЦБУ № 210 г.Дуброўна філіяла № 215 ААТ “АСБ Беларусбанк” у г.Орша карыстаюцца карткавымі прадуктамі?

—Атрыманне паслуг на адлегласці вельмі запатрабавана. І гэта запатрабаванасць, вядома, будзе расці, як расце тэмп сучаснага жыцця. Людзі хочуць, каб бытавыя дробязі патрабавалі як мага менш часу…

Беларусь хутка даганяе развітыя краіны па ўзроўню ўкаранення дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Там яно прадстаўлена паўсюдна, у нас паслуга з’явілася значна пазней. Першыя разліковыя карткі, інфакіёскі запусцілі ў работу толькі ў 2002 годзе, а ў 2003 — з’явіўся SMS-банкінг.

—Што ж такое дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне, Наталля Міхайлаўна?

—Гэта тэхналогія прадастаўлення банкаўскіх паслуг кліентам без наведвання імі устаноў з дапамогай розных устройстваў самаабслугоўвання, а таксама тэлефонных або камп’ютарных сетак.

—Якія віды дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання прапануе ААТ “АСБ Беларусбанк”?

—Нашы кліенты маюць свабоду выбару і могуць мець кантакты з банкам калі хочуць, з дапамогай розных сэрвісаў: SMS-банкінг (сэрвіс, які дазваляе ўпраўляць сваім картрахункам з дапамогай SMS-паведамленняў, адпраўленых на нумар 611).

М-банкінг або Мабільны банкінг (сэрвіс, які дазваляе карыстальнікам упраўляць сваім карт-рахункам праз сетку інтэрнет.

Вельмі актыўна нашы кліенты выкарыстоўваюць таксама банкаматы і інфакіёскі, з дапамогай якіх можна самастойна выконваць многія банкаўскія аперацыі.

Дубровно, Беларусь, Беларусбанк, банк, дистанционное банковское обслуживание, деньги, подарки, покупки, платежи, бонусы, акция, кредитка, карточка

—Зразумела жаданне людзей сэканоміць час. А якія яшчэ перавагі мае ДБА перад класічным абслугоўваннем?

—Гэта ў першую чаргу мабільнасць: можна ў любы час сутак з дапамогай інтэрнэту або мабільнай сувязі ажыццявіць плацяжы або атрымаць інфармацыю ад ААТ “АСБ Беларусбанк”.

—Дарэчы, аб надзейнасці. Нельга адмаўляць той факт, што ў многіх з нас існуе псіхалагічны бар’ер: безнаяўныя аперацыі здаюцца недастаткова бяспечнымі.

—Сістэма абаронена! У першую чаргу — паролямі кліента. У Інтэрнет-банкінгу, напрыклад, выкарыстоўваецца методыка трайной аутэнтыфікацыі кліента пры дапамозе імені карыстальніка, пароля, карты кодаў. У межах паслуг SMS-банкінг і М-банкінг прыходзіць пацвярджаючае паведамленне аб выкананай аперацыі. У сістэме “Інтэрнэт-банкінг” кліент можа раздрукаваць тэкст, праглядзець астатак па карт-рахунку, гісторыю плацяжоў і атрымаць міні-выпіску з інфармацыяй аб аперацыях.

Які від ДБА лепш выбраць, падкажыце, калі ласка, Наталля Міхайлаўна?

—Людзі старэйшага ўзросту больш кансерватыўныя, яны аддаюць перавагу SMS-банкінгу. Для іх немалаважнае значэнне мае і той факт, што падключэнне да яго бясплатнае. Хаця, вядома, нашы маладыя сервісы М-банкінг і інтэрнэт-банкінг больш перспектыўныя і зручныя. Кошт карыстання М-банкінгам у залежнасці ад пакета — 5000-8500 рублёў у месяц.

—Якімі відамі паслуг можна карыстацца з дапамогай ДБА?

—Аплачваць камунальныя плацяжы, рабіць аплату за газ, электраэнергію, ваду, паслугі аператараў мабільнай сувязі, паслугі Дэпартамента аховы МУС. Можна яшчэ і даведацца аб сваіх запазычанасцях па плацяжах за камунальныя паслугі, тэлефонныя размовы і г.д.

Дзейнічае сэрвіс “Аўтааплата”, які аўтаматызуе працэс аплаты мабільнай сувязі МТС, а таксама — апавяшчэнне аб паступленні грашовых сродкаў на карт-рахунак. Папулярны і ўнутрыбанкаўскія аперацыі, напрыклад, магчымасць пагашэння крэдытаў, выдадзеных не толькі “Беларусбанкам”, але і банкамі-партнерамі — “Белросбанкам”, “Дэльтабанкам”. Нашы кліенты не плацяць ніякіх камісійных за паслугі ДБА. Адзінае выключэнне — перавод сродкаў з адной карткі на другую. Аперацыя праводзіцца ва ўмовах рэальнага часу: як толькі вы націскаеце кнопку “Адправіць” — атрымальнік ужо можа імі карыстацца. Асабліва папулярны гэты сэрвіс у бацькоў, чые дзеці вучацца ў іншым горадзе. Трымальнікам нашых картак можна даведвацца вынікаў розыгрышаў латарэі “Ваша лато” і “Суперлато”, атрымліваць даведачную інфармацыю (аб курсах валют, кошту каштоўных металаў і г.д.). З дапамогай карткі “Беларусбанк” можна таксама набываць тавары у інтэрнэт-магазінах. Так што, будзьце разам з намі!

Падрыхтавала Лідзія ЧАПЯЛОВА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *