Дубровенские хлеборобы сделали ставку на элитное зерно

Дубровно, Дубровенский район, урожай 2012, зерно, элитное зерно, колосья, девушка, гринберг, хлебороб
Сёлета сельгаспрадпрыемствы раёна каля 10 працэнтаў плошчаў, адведзеных пад збожжавыя, плануюць засеяць элітным насеннем, што будзе спрыяць павышэнню аддачы збожжавых палеткаў. У гэтыя веснавыя дні пераважная большасць гаспадарак завозіць высакаякаснае насенне з элітгасаў Віцебскай і іншых абласцей краіны.

Як расказала галоўны спецыяліст райсельгасупраўлення па насенневодству Ларыса Віктараўна Зайцава, згодна з разнарадкай абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню сельгаспрадпрыемствам нашага раёна з элітгасаў вобласці выдзелена 151 тона элітнага насення яравых збожжавых, пераважная большасць якога ўжо завезена ў гаспадаркі.

Але яго недастаткова, каб засеяць запланаваныя плошчы. Таму сельгаспрадпрыемствы заключылі дадатковыя дагаворы з элітгасамі іншых абласцей краіны на пастаўку элітнага насеннага матэрыялу.

Напрыклад, ААТ “Усход-Чырына” плануе завезці каля 20 тон эліты яравой пшаніцы і ячменю з Нясвіжскага раёна. 35 тон элітнага насення яравой пшаніцы, ячменю і збожжабабовых СГФ імя Ю.Смірнова і ААТ “Прыдубровенскае” купілі ў фермерскай гаспадаркі “Канстанцін” Магілёўскай вобласці, а ААТ “Каманіна” і “Баброва-Агра” 15 тон яравой пшаніцы завезлі з фермерскай гаспадаркі “Дзіяна” Магілёўскай вобласці.

Работа па завозу элітнага насення яравых збожжавых працягваецца.

Чакаецца, што ў цэлым па раёне пад ураджай 2012 года яго будзе завезена каля 220 тон.

Андрей КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *