На Дубровенском льнозаводе появился собственный вид твердого топлива

Дубровно, Дубровенский район, Дубровенский льнозавод, костробрикет, твердое топливо, энергия, экономия, костра, технология, лен, отходы, безотходное производство

25 красавіка ААТ “Дубровенскі льнозавод” пачало вырабляць новы ў нашым раёне від паліва — кастрабрыкеты.

—Пераход на безадходную тэхналогію — адна з галоўных задач любога прамысловага прадпрыемства, — гаворыць дырэктар завода Анатоль Дзмітрыевіч Басянкоў. — Да мінулага года на нашым заводзе існавала праблема выкарыстання адходаў асноўнай вытворчасці — кастрыцы, яна засмечвала тэрыторыю. У пачатку 2011 года, згодна з праграмай па энергазберажэнні ў заводскай кацельні быў устаноўлены паравы турбагенератар магутнасцю 150 кВт для выпрацоўкі ўласнай электраэнергіі. У якасці паліва для прываду ў дзейнасць паратурбагенератара выкарыстоўваем кастрыцу.

Але кацельня працуе толькі ў ацяпляльны перыяд. Каб вырашыць праблему выкарыстання адходаў вытворчасці ў летні час, вырашана было наладзіць выраб з кастрыцы брыкетаў для выкарыстання іх у якасці паліва. Скажу, што наш завод не з’яўляецца піянерам у гэтай справе. Выраб кастрабрыкетаў з кастрыцы стаў ужо наладжаны на дзесяці льнозаводах краіны.

Разам з начальнікам вытворчасці завода Наталляй Анатольеўнай Зайцавай я пабываў у цэху па вырабу новага віда паліва.

Дубровно, Дубровенский район, Дубровенский льнозавод, костробрикет, твердое топливо, энергия, экономия, костра, технология, лен, отходы, безотходное производство

Невялікая ўстаноўка, у якой кастрыца прасуецца ў брыкеты, плюс два двухмятровыя металічныя жалабкі, па якіх гатовыя кастрабрыкеты паступаюць на стол, дзе аператар устаноўкі Ніна Фёдараўна Лефцерава пакуе іх па 12 штук у поліэтыленавыя пакеты, узважвае на настольных вагах і акуратна складвае ў штабель. Вось і ўвесь тэхналагічны працэс па вырабу кастрабрыкетаў. Устаноўку абслугоўвае слесар-наладчык Аляксандр Васільевіч Гаўрыленка.

Па размерах кастрабрыкеты аналагічны торфабрыкетам і кожны з іх важыць каля 1 кілаграма.

? — Колькі ж за змену вырабляеце брыкетаў? — цікаўлюся ў Н.Ф.Лефцеравай, якая вядзе ўлік нарыхтаванай прадукцыі.

—Сёння трэці дзень, як пачала працаваць устаноўка. Учора мы вырабілі 1,5 тоны кастрабрыкетаў, — гаворыць аператар.

—Тэхналагічная магчымасць устаноўкі вырабляць 2 тоны брыкетаў за змену, — гаворыць А.Д.Басянкоў. — У бліжэйшай перспектыве плануем арганізаваць работу ў дзве змены, а, магчыма, і ў тры. Усё будзе залежыць ад попыту на новы від паліва.

? — Каму вы плануеце прадаваць кастрабрыкеты?

—Усім спажыўцам, хто мае патрэбу ў цвёрдым відзе паліва. Кастрабрыкеты маюць значна ніжэйшую, чым тарфабрыкеты, зольнасць і больш высокую цеплааддачу.

? — Якая цана новага віду паліва?

—Пакуль 650 тысяч рублёў за тону. Па такой цане згодна дагавору мы рэалізуем брыкеты аднаму прадпрымальніку. Хаця ў перспектыве будзем шукаць іншых пакупнікоў, каб рэалізаваць паліва па больш высокай цане. Можам прадаваць кастрабрыкеты па заяўках прадпрыемствам, арганізацыям і насельніцтву раёна.

Дубровно, Дубровенский район, Дубровенский льнозавод, костробрикет, твердое топливо, энергия, экономия, костра, технология, лен, отходы, безотходное производство

? — Які аб’ём брыкетаў вы плануеце вырабляць паміж ацяпляльнымі перыядамі?

—За гэты час адходаў асноўнай вытворчасці — кастрыцы ў нас набіраецца каля 1000 тон. Будзем імкнуцца ўсю яе перапрацоўваць у брыкеты.

? — Якая эканамічная выгада ад перапрацоўкі адходаў?

—Прамая. За кожную тону кастрыцы, якая да нядаўняга часу, вобразна кажучы, валялася пад нагамі, мы цяпер будзем выручаць 650 тысяч рублёў. Вядома, на вырабе брыкетаў мы нясём пэўныя вытворчыя затраты, але, безумоўна, будзем мець і чысты прыбытак. Ды і ў практычным і экалагічным плане перапрацоўка адходаў у паліва — гэта вельмі неабходная для нашай краіны справа.

? — Атрымліваецца, што пасля ўключэння ў работу ўстаноўкі па вырабу брыкетаў, ваш завод пераходзіць на перапрацоўку трасты па безадходнай тэхналогіі?

—Так, сапраўды, пасля таго, як на поўную магутнасць запусцім у работу ўстаноўку па вырабу брыкетаў, наша прадпрыемства будзе працаваць па безадходнай тэхналогіі.

Андрэй КВІР
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *