Дубровенские мелиораторы строят объекты республиканского значения

Дубровно, мелиаратор, ПМС, болото, осушения, дорога, Горки, Россия, Лиозно, Осинторф, леса, работник, мелиоративные системы, Дубровенский район

Праца ад ранку да ночы

3 чэрвеня працаўнікі Дубровенскага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм адзначаюць сваё прафесійнае свята. З такой нагоды мы сустрэліся з дырэктарам прадпрыемства Уладзімірам Еўдакімавічам Малчанавым, які ўзначальвае калектыў меліяратараў з дня ўтварэння арганізацыі – з 1974 года.

—Сёлета на выкананне работы па новаму асушэнню зямель, рэканструкцыі, рамонце і тэхнічным доглядзе існуючых меліярацыйных сістэм, а таксама іншых відаў работ, нашаму калектыву неабходна асвоіць 9,5 мільярда рублёў або на адну трэць больш, чым у мінулым годзе, — гаворыць Уладзімір Малчанаў. — Пераважная большасць работнікаў заняты на аб’ектах нашага раёна. Толькі адна брыгада працуе ў Горацкім раёне, дзе на 113 гектарах вядуць новае будаўніцтва меліярацыйных сістэм. У гэтым раёне ў верасні адбудуцца рэспубліканскія “Дажынкі” і наш калектыў прымае ўдзел у падрыхтоўцы да гэтага ўсенароднага свята, бо ўчастак зямель, дзе наша прадпрыемства праводзіць меліярацыю, размешчаны ўздоўж дарогі Орша-Горкі, па якой будуць ехаць госці і ўдзельнікі “Дажынак”.

Уладзімір Еўдакімавіч расказаў, што ў гэтым годзе работнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм новае асушэнне па поўнай праграме неабходна правесці на 87 гектарах у СГФ імя Ю.Смірнова. Аб’ект размешчаны ўздоўж аўтамагістралі Брэст-Мінск-мяжа Расійскай Федэрацыі і па гэтай прычыне мае важнае значэнне.

Вялікі аб’ём работ работнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм трэба выканаць па рэканструкцыі існуючых меліярацыйных сетак.

У цэлым па раёне на гэты год запланавана капітальна адрамантаваць 320 гектараў зямель. Самы вялікі аб’ём работ па аднаўленню меліярацыйных сістэм сёлета неабходна правесці ў КУСГП “Арловічы” — больш як на 150 гектарах.

Ужо каторы год меліяратары працуюць у асінторфскіх лясах і на тарфяных балотах.

Сёлета брыгада прараба Анатоля Мажылоўскага працягвае пракладку дарогі праз лясны масіў Асінторфскага лясніцтва ад расійскай мяжы да 10 пасёлка, агульная працягласць якой 29 кіламетраў. 16-кіламетровы ўчастак гэтай дарогі ўжо здадзены ў эксплуатацыю і лесанарыхтоўшчыкі самым актыўным чынам выкарыстоўваюць яе для вывазу лесу.

7 кіламетраў дарогі меліяратары згодна плана павінны здаць у эксплуатацыю да 15 лістапада гэтага года. На яе будаўніцтва Міністэрства лясной гаспадаркі, якое фінансуе работы, выдзяляе 4 мільярды рублёў, 1,5 з якіх ужо асвоены. Плануецца, што ў будучым годзе будаўніцтва гэтай вельмі важнай для лясной гаспадаркі дарогі будзе завершана.

Дубровенскія меліяратары разам з калегамі з Лёзненшчыны завяршаюць работы ў асінторфскіх балотах па падрыхтоўцы 170-гектарнага ўчастка для здабычы торфа.

У абавязкі меліяратараў уваходзіць і абкошванне існуючых меліярацыйных канаў. На гэтай рабоце занята механізаванае звяно ў складзе чатырох механізатараў пад началам звеннявога Міхаіла Жыткевіча, на ўзбраенні якіх чатыры трактары МТЗ-82 з навяснымі спецыяльнымі касілкамі.

Дубровно, мелиаратор, ПМС, болото, осушения, дорога, Горки, Россия, Лиозно, Осинторф, леса, работник, мелиоративные системы, Дубровенский район

Выдатныя вынікі – гэта выбітныя людзі

У ходзе гутаркі Уладзімір Еўдакімавіч Малчанаў шмат гаварыў аб работніках калектыву меліярацыі, некаторыя з іх, як і дырэктар, працуюць з дня заснавання арганізацыі і робяць усё ад іх залежачае па выкананні задач, пастаўленых перад калектывам. Сярод іх прараб Мікалай Барычэўскі. Сёлета напярэдадні Дня меліяратара яму прысвоена званне “Ганаровы меліяратар Рэспублікі Беларусь”.

Такога ж звання сёлета ўдастоены і брыгадзір дрэнажнай брыгады, старшыня прафкама арганізацыі Валерый Пасканны, а таксама былы галоўны механік, а цяпер пенсіянер, Анатоль Анікееў, якія таксама аддалі справе меліярацыі зямель многія гады свайго жыцця.

Задаволены дырэктар прадпрыемства работай начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Святланы Уладзіміраўны Бяркозавай, якая арганізуе і забяспечвае кантроль за ўлікам выкананых аб’ёмаў работ членамі калектыву.

Дубровно, мелиаратор, ПМС, болото, осушения, дорога, Горки, Россия, Лиозно, Осинторф, леса, работник, мелиоративные системы, Дубровенский район

Шмат добрых слоў Уладзімір Малчанаў сказаў падчас сустрэчы аб рабоце радавых працаўнікоў. Добрасумленна на працягу многіх гадоў працуе машыніст шматкаўшовага экскаватара Леанід Кляпіцкі, а таксама машыністы аднакаўшовых экскаватараў Дзмітрый Хмарскі, Сяргей Капытоўскі, Аляксандр Кляпіцкі, Мікалай Баркоўскі, Генадзь Старавойтаў і іншыя.

Добрымі працаўнікамі зарэкамендавалі сябе бульдазерысты Васіль Рубанаў, Міхаіл Лындзін, Мікалай Русанаў, Леанід Гузаў, Віктар Якуцёнак, якія шмат гадоў працуюць у арганізацыі і малады бульдазерыст Аляксей Шашкін.

За шматгадовую старанную працу партрэт машыніста аўтакрана Генадзя Палікарпава сёлета занесены на раённую Дошку гонару.

Добра працуюць вадзіцелі аўтасамазвалаў Аляксандр Сліпанаў, Леанід Кураедаў, Аляксандр Гарэлік і Аляксандр Кручкоў.

З дня заснавання арганізацыі (38 гадоў) працуе вадзіцелем аўтамабіля Леанід Сіманькоў, галоўны абавязак якога на працягу амаль чатырох дзесяткаў гадоў працы дастаўка ў арганізацыю запасных частак. 31 год ён гэтую важную работу выконваў за рулём бартавога УАЗіка, а ў апошнія сем гадоў возіць запчасткі на ГАЗэлі.

Добрасумленных працаўнікоў па словах Уладзіміра Малчанава, у арганізацыі большасць. Дзякуючы іх намаганням ніва ў сельгаспрадпрыемствах раёна становіцца больш ураджайнай. Меліяратары — партнёры хлебаробаў.

Андрэй КВІР
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *