На областном семинаре в Дубровенские районе опробовали новые технологии в сельском хозяйстве

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, сельское хозяйство, областной семинар, технологии, корма, ферма, специалист, опыт

Галоўнае – якасць і аператыўнасць

29 мая ў нашым раёне адбыўся абласны семінар-нарада, на якім былі комплексна абмеркаваны тэхналагічныя, тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні правядзення нарыхтоўкі кармоў, закладкі шматгадовых культурных пашаў, будаўніцтва і рэканструкцыі ферм, пашавага ўтрымання жывёлы і падрыхтоўкі да жніва.

На семінар былі запрошаны начальнікі райсельгасупраўленняў з усіх раёнаў вобласці, іх намеснікі па жывёлагадоўлі і раслінаводству, галоўныя ветурачы райветстанцый, адказныя работнікі апарата абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню і абласных службаў АПК. Кіраваў семінар-нарадай старшыня аблсельгасхарчу Сяргей Аляксандравіч Догель. У рабоце семінара прыняў удзел старшыня райвыканкама Анатоль Іванавіч Лукашоў.

Адкрываючы нараду С.А.Догель падкрэсліў, што галоўная мэта семінара — завастрыць увагу кіраўнікоў і спецыялістаў раённых службаў аграпрама на неабходнасці неадкладна прыступіць да ўборкі траў першым укосам. Аб гэтым гаварылі на пленарным пасяджэнні, а потым непасрэдна на аб’ектах семінара першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу Уладзімір Аляксандравіч Машэра, дырэктар РУП “Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі” Сяргей Рыгоравіч Якоўчык, начальнік аддзела ветэрынарыі і дзяржаўнай ветэрынарнай інспекцыі аблсельгасхарчу Аляксандр Міхайлавіч Козак.

—Высокая якасць нарыхтаваных кармоў — гэта самы галоўны фактар атрымання запланаваных аб’ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі. А якасць кармоў перш за ўсё залежыць ад тэрмінаў ўборкі траў, — падкрэсліў у сваім выступленні першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу У.А.Машэра. — Аптымальная фаза ўборкі злакавых траў — канец трубкавання-пачатак калашэння, бабовых — пачатак бутанізацыі.

У.А.Машэра на пленарным пасяджэнні, а дырэктар Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі НАН Беларусі С.Р.Якоўчык, непасрэдна на сенажаці КУСГП “Першамайскае” на канкрэтных лічбах і фактах паказалі ўдзельнікам семінара да чаго прыводзіць спазненне з уборкай траў.

Мінулая зімоўка ў гэтым плане павінна стаць урокам на будучае. Аб гэтым гаварыў начальнік ветаддзела аблсельгасхарчу А.М.Козак. У Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў нашым раёне, у мінулым годзе была назапашана рэкордная колькасць сенажу і кукурузнага сіласу. Але замест чакаемай істотнай прыбаўкі прадукцыі ў многіх гаспадарках атрымалі “мінус” па надоях.

Не можа не турбаваць і той факт, што няма чакаемай прыбаўкі надояў і пасля выгану статкаў на пашу.

—Надоі ў пачатку гэтага пашавага перыяду прырастаюць намнога ніжэйшымі тэмпамі, чым калісьці пасля галодных зімовак, — падкрэсліў А.М.Козак.

Таму сёння, па словах дырэктара Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі С.Р.Якоўчыка, выйсце с сітуацыі адно: неабходна вырошчваць травы з розным перыядам іх паспявання, тады праблем з уборкай у аптымальныя тэрміны будзе менш.

Каля палавіны пажыўнай якасці кармоў губляецца ў час іх нарыхтоўкі і захоўвання. Як пазбегнуць гэтага ішла канкрэтная, дзелавая размова на семінары.

Адзін з перспектыўных шляхоў вырашэння гэтай праблемы — укараненне ў вытворчасць тэхналогіі нарыхтоўкі травяністай масы ў рулоны з абмоткай стрэйч-плёнкай. Такі метад нарыхтоўкі корму быў прадэманстраваны на сенажаці КУСГП “Першамайскае”.

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, сельское хозяйство, областной семинар, технологии, корма, ферма, специалист, опыт

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, сельское хозяйство, областной семинар, технологии, корма, ферма, специалист, опыт

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, сельское хозяйство, областной семинар, технологии, корма, ферма, специалист, опыт

А наогул, у гэтым годзе, па словах першага намесніка старшыні аблсельгасхарчу У.А.Машэра, у Віцебскай вобласці неабходна нарыхтаваць 58 тысяч тон такога корму.

Таксама на базе КУСГП “Першамайскае” удзельнікі семінара пазнаёміліся з тэхналогіяй закладкі шматгадовых культурных пашаў.

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, сельское хозяйство, областной семинар, технологии, корма, ферма, специалист, опыт

Мадэрнізацыя ферм

Другая важнейшая праблема, якая абмяркоўвалася на семінары — рэканструкцыя старых ферм. Як ва ўмовах Дубровеншчыны праводзіцца мадэрнізацыя ферм, на семінары было прадэманстравана на прыкладзе ААТ “Прыдубровенскае”.

На ферме аддзялення “Ніва” КУСГП “Першамайскае” удзельнікі семінара пазнаёміліся з ходам будаўніцтва лёгкага тэнтавага памяшкання для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы.

На базе ААТ “Праўда-С” і “Герой” удзельнікі семінара пазнаёміліся з арганізацыяй пашавага ўтрымання жывёлы і ўзнаўлення статка.

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, сельское хозяйство, областной семинар, технологии, корма, ферма, специалист, опыт

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, сельское хозяйство, областной семинар, технологии, корма, ферма, специалист, опыт

Рыхтуемся да жніва

На семінары абмяркоўваліся праблемы падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю.

Адным з самых вузкіх месцаў на жніве з’яўляецца дапрацоўка збожжа. Такая праблема характэрна для ўсіх раёнаў вобласці, у тым ліку і нашага.

Дубровно, Дубровенский район, Витебская область, сельское хозяйство, областной семинар, технологии, корма, ферма, специалист, опыт

Сёлета на Дубровеншчыне ўзводзіцца шэсць новых збожжасушыльных комплексаў. У трох гаспадарках — ААТ «Прыдубровенскае», КУСГП «Першамайскае» і імя Чарняхоўскага прыступілі ўжо да мантажу абсталявання. Як ідуць работы па ўзвядзенню новай сушылкі ўдзельнікі семінара мелі магчымасць пазнаёміцца ў ААТ «Прыдубровенскае». Чакаецца, што будаўніцтва збожжасушылак будзе завершана да пачатку жніва.

Андрэй КВІР
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *