Дубровенские волонтеры Красного Креста поделились опытом с болгарскими коллегами

Дубровно, Дубровенский район, Красный Крест, БОКК, Болгария, Беларусь, волонтер, дом без одиночества, опыт, гости, гостеприимность

У чэрвені прайшоў чарговы збор актывістаў міні-праекта “Дом без адзіноты”. На гэты раз у тэрытарыяльным цэнтры сацабароны насельніцтва валанцёры Дуброўна гасцінна прымалі прадстаўніцу Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца з сонечнай Балгарыі, каардынатара некалькіх праектаў Цэнтральнага аддзялення Чырвонага Крыжа Балгарыі Дэцыславу ІЛЬЯНАВУ.

Госцю з Балгарыі сардэчна віталі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Рыжанская, старшыня раённага савета ветэранаў Раіса Стальчанка і кіраўнік міні-праекта, старшыня жансавета раёна Клаўдзія Гарэлікава. Было што сказаць прадстаўніцы з Балгарыі і старшыні Чырвонага Крыжа Дубровенскага раёна Галіне Макаранка і дырэктару ТЦСАН Таццяне Кір’янавай.

Спачатку балгарскую госцю дубровенцы зацікавілі змястоўным расказам пра дзейнасць валанцёраў нашага раёну. А пасля абмену вопытам пачаставалі прысмакамі і фірменнымі блінамі з макам ад Галіны Лаўранюк ды парадавалі добрымі песнямі.

У імправізаваным канцэрце, запяваламі былі ўдзельніцы народнага хору “Надзея”: Раіса Стальчанка, Жана Цубікава, Ганна Лаўранюк, Клаўдзія Гарэлікава і іншыя. Спецыяльна для госці з Балгарыі нашы валанцёры выканалі знакамітую ў былым СССР і Балгарыі песню “Алёша”, прысвечаную гераізму воінаў Чырвонай Арміі, прымаўшых удзел у вызваленні шматпакутнай Балгарыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дубровно, Дубровенский район, Красный Крест, БОКК, Болгария, Беларусь, волонтер, дом без одиночества, опыт, гости, гостеприимность

Дэцыслава Ільянава шчыра падзякавала дубровенскім валанцёрам за іх шматгадовую работу, за няўрымслівасць, шчырасць і таварысцкасць.

— Людзі нашы — рускія, балгары, беларусы — вельмі падобныя, — сказала пані Д.Ільянава. — Валанцёры Балгарыі, як і беларусы, ведаюць, як няпроста старым, адзінокім і нямоглым людзям. І мы, таксама як і вы, стараемся гэтым грамадзянам дапамагаць. Сёння, на гэтай сустрэчы, я пачула шмат цікавага і карыснага. Дома з сябрамі і паплечнікамі абмяркуем, тое-сёе, узятае з вашага вопыту, спраў іншых згуртаванняў валанцёраў Віцебскай вобласці і Беларусі возьмем на ўзбраенне. У іншы раз, калі запросіце, то прыедзем да вас у госці большай дэлегацыяй.

У гэты ж дзень госця ў суправаджэнні гаспадароў наведала Дом рамёстваў, дзе азнаёмілася са справамі дубровенскіх майстроў. Дэцыслава Ільянава шчыра падзякавала дубровенцаў за гасціннасць і пажадала далейшых поспехаў.

Леанід ДУДАРАЎ,
удзельнік міні-праекта «Дом без адзіноты»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *