130-летие Янки Купалы отметили под Минском праздником поэзии, песни и народных ремесел

Дубровно, Беларусь, Вязынка, Янка Купала, белорусский песняр, поэт, писатель, Латушко, Ананич, праздник, юбилей, люди, белорусы, радость, 130 лет

З зямлёй і небам звязывае мяне ніць –
Неразарваная векавечна павуціна:
Зямля мяне галубіць, як вернага сына,
А сонца мне душу не кідае туліць,
Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць
Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:
Што роднай нівы я мільённая часьціна,
Што зоркі роднай у сэрцы мне іскрынка тліць…

Гэтыя вершаваныя радкі — споведзь у любові да мілай сэрцу Бацькаўшчыне належаць класіку сусветнай і беларускай літаратуры, паэту, драматургу, публіцысту, а таксама перакладчыку і грамадскаму дзеячу XX стагоддзя Янку Купалу.

Як вядома, нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч (сапраўднае імя паэта) 7 ліпеня 1882 года (па новым стылі) у фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер вёска Вязынка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці). А таму на працягу вось ужо 40 гадоў менавіта тут, на малой радзіме паэта, кожны ліпень збіраюцца ўсе тыя, хто з павагай і любоўю ставіцца да асобы і творчасці класіка.

Багатым на разнастайныя цікавыя мерапрыемствы выдалалася 7 ліпеня і сёлета. Так, у гэты дзень для гасцей свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі» у Купалаўскім мемарыяльным запаведніке «Вязынка» прагучала канцэртная праграма «Малюся я небу, зямлі і прастору…», у якой удзельнічалі Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І. Цітовіча, артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, а таксама фольк-медыя группа «Неруш» (УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт»), фальклорныя ансамблі «Грамніцы» і «Талака» (УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў») і Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята».

На другой канцэртнай пляцоўцы паклоннікаў творчасці беларускага паэта ў гэты дзень чакала літаратурна-музычная праграма «Адгукніся, душа!..». Акрамя таго, тут праходзілі грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам» і выступленне фіналістаў конкурса аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі». Многа яскравых уражанняў гасцям свята падарылі і аматарскія фальклорныя калектывы Мінска і Маладзечанскага раёна.

Разам з тым, усе прысутныя ў гэты дзень маглі наведаць экспазіцыі мемарыяльнага запаведніка «Вязынка» і паўдзельнічаць ў майстар-класах па ткацтву, вышыванню, бісерапляценню, кавальскай справе, вырабу лялек-ахоўніц і рэчаў з шэрсці на кірмашы народных рамёстваў.

А напярэднанні святкавання 130-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Я. Купалы, на якой прагучалі творы беларускага класіка «Песня мая» і «Спадчына» ў выкананні Дзяржаўнага камернага хора Беларусі. Таксама вядомыя творы паэта ў гэты дзень дэкламіравалі пераможцы конкурса чытальнікаў «З Купалам у сэрцы».

Дубровно, Беларусь, Вязынка, Янка Купала, белорусский песняр, поэт, писатель, Латушко, Ананич, праздник, юбилей, люди, белорусы, радость, 130 лет

Вось такімі святочнымі для многіх жыхароў нашай краіны выдаліся першыя выхадныя дні ліпеня. Акрамя таго, дзень нараджэння беларускага песняра традыцыйна адзначаюць у Чэхіі, Польшчы, Прыбалтыцы і іншых краінах свету, дзе таксама шануюць і паважаюць нашага земляка.

Падрыхтавала Вікторыя АЛЯКСАНДРАВА
Крыніца фота: www.belta.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *