Дубровенцы начали жатву

Дубровно, Дубровенский район, жатва, зажинки, каравай, хлеб

23 ліпеня хлебаробы ААТ “Якубава-Агра”, “Праўда-С” і КУСГП “Першамайскае” пачалі ўборку збожжавых. А на наступны дзень у ААТ “Праўда-С” адбыліся раённыя “Зажынкі”, на якіх былі вызначаны стратэгія і тактыка сёлетняга жніва.
Дубровно, Дубровенский район, жатва, первый сноп, зажинки, хлеб
Дубровно, Дубровенский район, первый сноп, зажинки. хлеб
Абрад зажынак адбыўся на пшанічным полі, што раскінулася непадалёку ад вёскі Кобызева. Сюды прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Іванавіч Лукашоў, яго першы намеснік, начальнік райсельгасупраўлення Алег Міхайлавіч Лындзін, кіраўнікі гаспадарак, спецыялісты райсельгасупраўлення. Іх тут з нецярпеннем чакалі экіпажы збожжаўборачных камбайнаў і ва-дзіцелі аўтамабіляў і трактароў, якія задзейнічаны на адвозцы збожжа, удзельнікі народнага гурта “Кудзеліца” і настаяцель Свята-Нікольскага праваслаўнага храма айцец Анатолій.

Дубровно, Дубровенский, зажинки, жатва, хлеб, обряд

Абрад зажынак выконвалі ўдзельніцы народнага гурта “Кудзеліца”. Яны сардэчна віншавалі прысутных з пачаткам самага важнага ў хлебаробскай справе этапа барацьбы за ўраджай — жнівом. Па традыцыі ўручылі караваі старшыні райвыканкама Анатолю Іванавічу Лукашову, начальніку райсельгасупраўлення Алегу Міхайлавічу Лындзіну і дырэктару ААТ “Праўда-С” Сяргею Міхайлавічу Дранеўскаму. Потым сярпамі зжалі першыя снапы новага ўраджаю і ўручылі іх кіраўнікам раёна і гаспадаркі, дзе праводзіліся зажынкі, а таксама камбайнерам. Тут жа на полі самадзейныя артысты далі невялічкі канцэрт, у якім гучалі песні, якія праслаўляюць хлебаробскую справу. Сімвалічна, што ў час канцэрта над нівай, дзе праходзілі зажынкі, кружыла стая буслоў, павольна махаючы крыламі, яны нібы віталі хлебаробаў з пачаткам жніва. Буслы — сімвал дабра, шчасця і дастатку хлебароба.

Дубровно, Дубровенский район, жатва,хлеб, зажинки

З прывітальным словам і кароткімі наказамі да ўдзельнікаў зажынак звярнуліся А.І.Лукашоў і С.М.Дранеўскі. А ў канцы абрада зажынак па традыцыі благаславенне на паспяховае правядзенне ўборкі ўраджаю даў айцец Анатолій.

Дубровно, Дубровенский район, жатва, первый сноп, обряд, хлеб

На гэтым свята першага снапа закончылася і яго ўдзельнікі раз’ехаліся па гаспадарках, каб там неадкладна арганізаваць уборку. На наступны дзень у аператыўнай зводцы значылася, што да ўборкі збожжавых прыступілі шэсць гаспадарак. У дзень раённых зажынак, напрыклад, камбайнеры ААТ “Каманіна” абмалацілі збожжавыя на 80 гектарах, у ААТ “Праўда-С”, “Якубава-Агра” і КУСГП імя Чарняхоў-скага — на 40 гектарах. Жніво-2012 на Дубровеншчыне стартавала.

Правядзенне раённых зажынак у ААТ “Праўда-С” было арганізавана не выпадкова. Па-першае, тут вырашчаны багаты ўраджай збожжавых. А, па-другое, хлебаробы гаспадаркі своечасова і якасна падрыхтаваліся да жніва. Абмалот збажыны на 1120 гектарах сёлета тут правядуць шэсць збожжа-ўборачных камбайнаў, экіпажы якіх укамплектаваны вопытнымі і стараннымі камбайнерамі. Ёсць дастаткова транспарту і для адвозкі намалочанага зерня на мехток. Гатовы прыняць зерне новага ўраджаю дзве збожжасушылкі, праз якія сёлета ўжо прапушчана 288 тон насення рапсу новага ўраджаю.

Належным чынам, па заключэнню спецыялістаў райсельгасупраўлення, тут арганізаваны ўборачны канвеер, наладжаны строгі кантроль за якасцю ўборачных работ, добра прадумана аплата працы ўдзельнікаў жніва, якая напрамую залежыць ад якасці выкананай работы. Словам, хлебаробы ААТ “Праўда-С” ва ўсеўзбраенні сустрэлі жніво, як і належыць калектыву, які сёлета занесены на раённую Дошку гонару.

Сёлета хлебаробам раёна неабходна абмалаціць збожжавыя на 26793 гектарах. На большасці плошчаў даспявае добры ўраджай. Для таго, каб не дапусціць яго страт на корані, збажыну неабходна абмалаціць не пазней 15-20 жніўня. А гэта вельмі няпростая задача. У сярэднім па раёне нагрузка на ўборачны агрэгат складае 266 гектараў, а ў ААТ “Каманіна”, КУСГП “Зарубы”, СГФ імя Ю.Смірнова дасягае 330-360 гектараў. Радуе толькі тое, што пераважная большасць камбайнавага парка раёна — гэта ў асноўным магутныя камбайны КЗС-1218, якія адслужылі па некалькі сезонаў. Так, са 104 наяўных збожжаўборачных камбайнаў, 65 — гэта КЗС-1218, 45 з іх адслужылі па 1-2 сезоны, а чатыры — атрыманы сёлета.

Напярэдадні сёлетняга жніва па аднаму новаму КЗС-1218 набылі ААТ “Праўда-С”, “Баброва-Агра”, “Каманіна” і КУСГП “Першамай-скае”. Словам, на камбайнавы парк хлебаробам раёна грэх скардзіцца. У гэтай справе дзяржава ў апошнія гады, як ніколі, аказала вельмі адчувальную дапамогу.

Намнога горш абстаяць справы з забяспечанасцю комплексамі па дапрацоўцы збожжа. Менавіта гэта, вобразна кажучы, як і ў папярэднія гады, з’яўляецца “ахілесавай пятой” жніва. У большасці гаспадарак збожжатакі не здольны своечасова дапрацоўваць паступаючае збожжа з поля. Уся надзея на добрае надвор’е ў час уборкі. Хаця ў апошнія два гады і ў гэтай справе намеціліся зрухі да лепшага. Мінулай восенню здадзены ў эксплуатацыю новыя збожжасушыльныя комплексы з КУСГП “Прыдняпроўскі” і ААТ “Баброва-Агра”. У бліжэйшы час будзе завершана будаўніцтва новых збожжасушылак у ААТ “Прыдубровенскае”, КУСГП імя Чарняхоўскага і “Першамайскае”, якія будуць дапрацоўваць збожжа новага ўраджаю. У стадыі будаўніцтва новыя комплексы па дапрацоўцы збожжа ў КУСГП “Зарубы”, ААТ “Якубава-Агра” і “Каманіна”. Плануецца, што да 1 лістапада гэтага года яны таксама будуць здадзены ў эксплуатацыю.

Варта адзначыць, што аплата працы камбайнераў самая высокая сярод іншых работнікаў сельскай гаспадаркі. Як адзначыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі А.М.Лындзін, камбайнер за дзень можа зарабіць да 500 тысяч рублёў, а за ўвесь перыяд уборкі — да 10-12 мільёнаў рублёў. Але такая высокая аплата працы магчыма толькі пры выдатнай якасці работы, надзейнай работы камбайна, што ў многім залежыць ад камбайнера і добрай аддачы нівы. Камбайнеры, па віне якіх будуць дапускацца страты ўраджаю могуць быць пазбаўлены палавіны магчымай зарплаты.

Для таго, каб належным чынам наладзіць кантроль за якасцю ўборкі, у кожнай гаспадарцы павінен быць назначаны спецыяліст, адказны за гэтую справу. Убраць ураджай без страт — галоўны лозунг на жніве.

Сёлета хлебаробам раёна ў лік дзяржзаказа неабходна паставіць 16300 тон харчовага зерня. Першыя 500 тон яго ўжо адпраўлены на Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў.
З кожным днём жніво набірае абароты. Гэтаму спрыяе і гарачае надвор’е, якое ўстанавілася ў апошнія дні. Па стану на 27 ліпеня ў цэлым па раёне збожжавыя былі абмалочаны на 1287 гектарах або на 5 працэнтах уборачнай плошчы. Намалочана 3860 тон збожжа. Сярэдні збор з гектара складае 30 цэнтнераў зерня.

Лідэрамі жніва з’яўляюцца ААТ “Праўда-С”, “Якубава-Агра”, “Каманіна”, дзе збажына ўжо абмалочана на 9-14 працэнтах плошчаў. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых у ААТ “Праўда-С” — 35,6 цэнтнера з гектара.
Андрэй КВІР.
Фота аўтара.

One thought on “Дубровенцы начали жатву

  • 11.08.2012 в 8:36 пп
    Permalink

    Жаль, что почти 200 просмотров, а комментариев нет. Просмотрел и ….. А ведь действительно эти люди- ПАХАРИ. Но у них лица грустные, в отличии от тех, кто организовал им праздник…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *