Как убрать лён на Дубровенщине без потерь?

Дубровно, Дубровенский, механизаторы, уборка,лён

Убраць лён будзе няпроста

Аб гэтым на раённай нарадзе кіраўнікоў гаспадарак паведаміў дырэктар ААТ “Дубровенскі льнозавод” Анатоль Дзмітрыевіч БАСЯНКОЎ.

Дубровно,Дубровенский, уборка,лён, август —На палях раёна сёлета выраc добры лён. На асобных палетках ураджайнасць трасты можа      дасягаць 4-5 тон або ў пераводзе ў валакно да 15 цэнтнераў з гектара, — гаварыў на      нарадзе  А.Д.Басянкоў. — Але ўбраць ураджай даўгунцу будзе вельмі няпроста. Па-першае,    з-за запозненага паспявання лёну мы прыкладна на 10 дзён пазней, чым у папярэднія гады        пачалі яго церабленне. Па-другое, на двух трэцях пасеваў лён палеглы, пакручаны, што рэзка зніжае прадукцыйнасць уборачных машын. Напрыклад, калі ў мінулыя гады з дапамогай самаходнай двухпаточнай церабілкі за дзень лён церабілі на 10-11 гектарах, то сёлета — на 5-6.

У склаўшайся сітуацыі, каб паскорыць паспяванне даўгунцу А.Д.Басянкоў прапанаваў кіраўнікам гаспадарак на пэўных плошчах правесці дэсікацыю пасеваў (апрацоўку гліфасатамі), што значна паскорыць паспяванне даўгунцу і дазволіць раней пачаць церабленне, павялічыць прадукцыйнасць уборачных машын і атрымаць паўнацэннае насенне.
На думку А.Д.Басянкова, неабходна прыняць усе меры, каб закончыць церабленне лёну не пазней 20 жніўня.

Ільнозавод вырошчвае сёлета лён на 1900 гектарах. Церабленне лёну на раздельных палосах тут пачалі 11 ліпеня, а масавае церабленне — 23 ліпеня. На выкананні гэтай тэхналагічнай аперацыі задзейнічана шэсць самаходных двухпаточных ільноцерабілак. Усе шэсць церабілак працуюць на пасевах, дзе лён моцна палеглы, пакручаны. Менавіта такія ўчасткі імкнуцца церабіць у першую чаргу.

Церабілкі часта забіваюцца путанінай, злятаюць тэхналагічныя рамяні, што рэзка зніжае прадукцыйнасць машын. У сувязі з гэтым у кожнага механізатара ёсць памочнік, які дапамагае вырваць застаўшуюся паміж вальцамі путаніну, ці надзець рамень. Менавіта за такой работай і заспеў я начальніка мехатрада льнозавода Валерыя Васільевіча Вашчыннікава: ён разам з памочнікам і вадзіцелем аўтазапраўшчыка затрацілі значны адрэзак часу, каб надзець адзін з рамянёў церабілкі.

А.Д.Басянкоў паведаміў, што ў пачатку жніўня тут пачнуць уборку трасты на раздзяляльных палосах, якія былі выцераблены ў другой дэкадзе ліпеня. Цяпер у работу ўключана некалькі самаходных абарочвальнікаў, якія абарочваюць стужкі трасты і паскараюць яе вылежку на сцелішчах.
Як толькі траста будзе ўбрана з раздзяляльных палос, на церабленне лёну задзейнічаюць яшчэ 12 прычапных ільнокамбайнаў.

Як і ў мінулыя гады, з 1 жніўня на льнозавод прыбудзе студэнцкі атрад з мехфака Беларускай сельгасакадэміі ў колькасці 23 чалавек. Будучыя інжынеры сельгасвытворчасці будуць працаваць на самаходных абарочвальніках трасты, прэс-падборшчыках, памочнікамі механізатараў, якія працуюць на трактарах з прычапнымі льнокамбайнамі.

Студэнты будуць працаваць на палетках ільнозавода да 10 верасня. Гэта самы напружаны час на ўборцы лёну, калі востра не хапае механізатараў, каб задзейнічаць у рабоце ўсю ўборачную тэхніку. А тут акрамя льноцерабілак, льнокамбайнаў і абарочвальнікаў трасты маецца 10 самаходных і 20 прычапных прэс-падборшчыкаў. У апошнія тры гады студатрад Беларускай сельгасакадэміі з’яўляецца своеасаблівай палачкай-выручалачкай для льнаводаў завода.

А.Квір

На здымку: начальнік мехатрада льнозавода Валерый Васільевіч Вашчыннікаў і механізатар Віталь Анатольевіч Бацічкін, якія ў гэтыя дні працуюць на самаходных ільноцерабілках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *