Сельхозпредприятия Дубровенщины реализовали государству 5 690 тонн зерна

Дубровно,Дубровенский,жатва,передовики,зерно,хлебозаготовки, урожайность

Хлеб — дзяржаве

Сёлета хлебаробы раёна павінны паставіць на хлебаперапрацоўчыя прадпрыемствы згодна дзяржзаказа 16330 тон харчавога збожжа, у тым ліку 7000 тон пшаніцы, 4500 тон жыта, 2400 тон піваварнага ячменю,300 тон харчовага ячменю і 100 тон аўса. Акрамя таго 2000 тон збожжа неабходна рэалізаваць прадпрыемствам вобласці для вырабу харчавога спірту.

Як паведаміла галоўны спецыяліст райсельгасупраўлення Людміла Савельеўна Барадзіна, па стану на 7 жніўня гаспадаркі раёна паставілі на Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў 2855 тон пшаніцы, што складае 41 працэнт ад запланаванай колькасці, 1858 тон жыта (38 працэнтаў да плана) Аршанскаму камбінату хлебапрадуктаў і 584 тоны (42 працэнты) — Віцебскаму лікёра-гарэлачнаму заводу.

Усяго ў лік дзяржзаказа рэалізавана 5690 тон харчавога збожжа або 35 працэнтаў да запланаванай колькасці.
Самыя высокія тэмпы выканання дзяржзаказа ў ААТ “Праўда-С”. Гаспадарка практычна выканала план паставак жыта і на 73 працэнты выканала план рэалізацыі пшаніцы. Усяго ў лік дзяржзаказа хлебаробы гэтага сельгаспрадпрыемства паставілі 531 тону збожжа або 65 працэнтаў да запланаванага.
На 54 працэнты выканалі дзяржзаказ па пастаўках харчовага збожжа хлебаробы ААТ “Гігант-Агра”, на 42-47 працэнтаў — “Усход-Чырына”, “Герой”, “Якубава-Агра”, “Каманіна”.
ААТ “Гігант-Агра”, “Усход-Чырына”, “Праўда-С” і “Прыдубровенскае”
ўжо выканалі даведзенае заданне па рэалізацыі харчовага жыта, а “Герой” — пшаніцы. На 73-90 працэнтаў выканалі план рэалізацыі пшаніцы ААТ “Якубава-Агра”, “Баброва-Агра”, “Праўда-С”, КУСГП “Прыдубровенскае”.
У той жа час усяго на 18-21 працэнт пакуль выканалі дзяржзаказ па пастаўках харчовага збожжа КУСГП імя Чарняхоўскага, “Зарубы” і ААТ “Рэдзькі”.
Самы нізкі працэнт выканання дзяржзаказа ў КУСГП “Першамайскае”: з запланаваных 1000 тон збожжа гаспадарка рэалізавала ўсяго 62 тоны жыта, або 6 працэнтаў да запланаванага.
А.КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *