В Дубровенском районе продолжается соревнование молодых механизаторов

Дубровно,Дубровенский, жатва, передовики, урожай.

Першая ўборачная — першая перамога

Родам пераможца з вёскі Быстрыеўка. Пасля заканчэння базавай школы вучыўся ў Дубровенскім прафесіянальна-тэхнічным ліцэі. Потым служба ў арміі і праца ў Александрыі. Нядаўна вярнуўся дамоў і адразу ўладкаваўся вадзіцелем ў ААТ “Усход-Чырына”. І вось у гарачую ўборачную пару хлопец заўзята ўзяўся за работу. Вынік не прымусіў доўга чакаць. Ён першым на аўтамабілі МАЗ-5551 перавез 500 тон зерня.

10 жніўня пасля начной змены, яго чакалі узнагароды. Прыехалі віншаваць Васілія Пучкова начальнік аддзела па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама Марыя Валер’еўна Мендзелева і галоўны спецыяліст ГА “БРСМ” Наталля Зубава. Яны ўручылі маладому вадзіцелю каштоўны падарунак і падзяку ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і раённага прафсаюза работнікаў АПК.

Валянціна ШАВЯКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *