Первый молодой водитель Дубровенского района перешагнул тысячный рубеж

Дубровно,Дубровенский, ОАО"Восток-Чирино",молодёжь, БРСМ, жатва, уборочная

Новая перамога маладога вадзіцеля з ААТ “Усход-Чырына”


Па-сапраўднаму спякотнымі выдаліся апошнія дні жніўня для 10 маладых вадзіцеляў, якія сёлета прымалі ўдзел у раённым спаборніцтве “Жатва – 2012”. Хто першым выканаў умовы спаборніцтва падчас уборачнай кампаніі і перавёз 1000 тон зерня? Аб гэтым мы даведаліся 25 жніўня, калі адправіліся на поле для таго, каб павіншаваць з перамогай Васіля Пучкова. Менавіта ён стаў першым маладым вадзіцелем-тысячнікам у Дубровенскім раёне.
У гэты дзень Васіль прымаў віншаванні ад першага сакратара ГА “БРСМ” Таццяны Марачовай, якая і ўручыла герою жатвы падзяку і каштоўны падарунак ад аддзела па справах моладзі райвыканкама і раённага прафсаюза работнікаў АПК.
Гэта ўжо другая ў гэтым годзе перамога маладога вадзіцеля, які ў пачатку жніўня на аўтамабілі МАЗ-5551 першым у раёне перавёз 500 тон зерня.

Вікторыя АЛЯКСАНДРАВА.
Фота аўтара.

One thought on “Первый молодой водитель Дубровенского района перешагнул тысячный рубеж

  • 30.08.2012 в 10:42 пп
    Permalink

    Спасибо Вам, Василий, за Ваш труд и за хлеб на нашем столе!!! Уважаю, просто ПРЕКЛОНЯЮСЬ перед тружениками села! С победой!!! МОЛОДЕЦ!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *