ОАО «Дубровенский льнозавод» продолжает уборку льна

Дубровно,дубровенский, уборка, лён, "Дубровенский льнозавод", Босенков, ОАО"Якубово-Агро"

Другое нараджэнне лёну


Сітуацыю, якая сёлета склалася на ўборцы трасты, дырэктар ААТ “Дубровенскі льнозавод” характарызуе як “вельмі напружаную”. Адставанне на ўборцы льносыравіны ад узроўню папярэдніх гадоў значнае. Па стану на 12 верасня, калі адбылася размова з дырэктарам, лён са сцелішчаў у цэлым па раёне быў убраны толькі на адной трэці ўборачнай плошчы, у той час, як у мінулым годзе на гэты дзень — на 60 працэнтаў плошчаў.

—Такое значнае адставанне па тэмпах уборкі трасты выклікана тым, што з-за частых дажджоў вясной і ў чэрвені значна расцягнуліся тэрміны вегетацыі лёну, — гаворыць А.Д.Басянкоў.
Тым не менш, па словах дырэктара, ураджай лёну сёлета вышэй, чым у мінулым годзе. Вышэй, чым летась утрыманне валакна і нумар трасты: сярэдні нумар ільносыравіны, якая паступае ў гэтыя дні з ільняных палеткаў ільнозавода складае 1.25. І гэта не можа не радаваць ільнаводаў. На ўборку трасты мабілізаваны ўсе тэхнічныя і людскія рэсурсы мехатрада льнозавода.

Па словах А.Д.Басянкова, у спрыяльныя для ўборкі трасты дні на сцелішчах працуе 25 прэс-падборшчыкаў, у тым ліку 7-8 самаходных. За дзень яны закручваюць у рулоны каля 350 і больш тон трасты.

Дубровно,дубровенский, уборка, лён, "Дубровенский льнозавод", Босенков, ОАО"Якубово-Агро"

На дастаўцы трасты са сцелішчаў задзейнічана восем аўтамабіляў з прычэпамі. На пагрузцы трасты выкарыстоўваецца тры трактарныя пагрузчыкі. Штодзённа аўтамабільны атрад дастаўляе пад шохі завода 175-250 тон трасты. Тэмпы нарыхтоўкі трасты значна апярэджваюць яе дастаўку на завод. Так, па стану на 12 верасня розніца паміж нарыхтаванай і дастаўленай трастой пад шохі складала 600 тон. Гэта на тры дні работы аўтапарка завода.
Дубровно,дубровенский, уборка, лён, "Дубровенский льнозавод", Босенков, ОАО"Якубово-Агро"

Самыя высокія тэмпы ўборкі трасты сярод ільносеючых гаспадарак раёна ў ААТ “Якубава-Агра”. Па стану на 12 верасня траста была закручана ў рулоны на 42 працэнтах уборачнай плошчы, нарыхтавана 174 тоны льносыравіны. Гэта амаль столькі, як нарыхтавалі іншыя чатыры гаспадаркі разам узятыя. Не менш важна і тое, што тут паралельна з уборкай наладжана і дастаўка трасты на льнозавод.

—Так, як у ААТ “Якубава-Агра”, неабходна арганізаваць уборку трасты ва ўсіх гаспадарках, — гаворыць А.Д.Басянкоў.
Як сведчыць аператыўная інфармацыя, у перыяд з 10 па 13 верасня, калі стала сонечнае надвор’е, мехатрад ільнозавода нарыхтаваў 1300 тон трасты, 800 тон яе было дастаўлена на завод.

Дубровно,дубровенский, уборка, лён, "Дубровенский льнозавод", Босенков, ОАО"Якубово-Агро"

У цэлым па раёне за гэты перыяд нарыхтавана 1550 тон трасты, 1025 тон дастаўлена на завод. Лідэрам па тэмпах уборкі трасты па ранейшаму з’яўляецца ААТ “Якубава-Агра”, дзе траста ўжо ўбрана на 60 працэнтах плошчы, дастаўлена на завод 171 тона трасты.

Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *