На Дубровенской земле помнят жертв геноцида

Дубровно,Дубровенский, евреи, геноцид, память, война, родственники,ДГПЛ,льнозавод

Памяць павінна жыць

Напярэдадні Міжнароднага дня міру ў раёне пабывала група замежных грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці, яны прыехалі, каб аддаць даніну памяці сваім родзічам.
Сярод іх Юрый Аркадзьевіч Нірман, ураджэнец Дуброўна, былы ваеннаслужачы, які зараз жыве ў Санкт-Пецярбургу.

—Я нарадзіўся ў 1938 годзе, — гаворыць ён. — Сям’я наша жыла на вуліцы Крылова ў доме № 5. Я быў на тым месцы. Зараз там жывуць іншыя людзі, якія мне гаварылі, што іх дом стаіць на даваенным фундаменце, які заклаў мой дзед і бацька. З успамінаў маці я ведаю, што мой дзед Арон Івелевіч Нірман паспеў нас, дзяцей з маці эвакуіраваць на ўсход перад самым прыходам немцаў. А нашага бацьку доўга хавала ў сваёй хаце жанчына Аўгіння з вуліцы Крылова. Потым, каб не падвяргаць яе смяротнай рызыцы, бацька пайшоў ад яе і трапіў у гета…

Дубровно,Дубровенский, евреи, геноцид, память, война, родственники,ДГПЛ,льнозавод

Алена Коган прыехала з Балгарыі, каб пакланіцца святой памяці бабулі Зінаіды Аронаўны Лапатухінай, якая выратавала жыццё дачкі, адправіўшы яе ў апошнім эшалоне з Оршы, а сама вярнулася ў Дуброўна і потым трапіла ў гета….
Маладая дзяўчына Яўгенія Сяргееўна Зімава прыехала з Ізраіля, яе радаслоўная таксама пачыналася ў Дуброўна.

Дубровно,Дубровенский, евреи, геноцид, память, война, родственники,ДГПЛ,льнозавод

Гэтыя людзі з хваляваннем наведалі ўсе месцы пахавання ахвяр вайны і мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, былі вельмі ўдзячны дырэктару Дубровенскага прафліцэя, кандыдату сельскагаспадарчых навук М.Д.Еўтушэнку, які праяўляе клопат аб грамадзянскім пахаванні яўрэяў, якое размешчана на тэрыторыі ліцэя; дырэктару ААТ “Дубровенскі льнозавод” А.Д.Басянкову за захаванне памяці аб ахвярах генацыду, якія былі расстраляны ў кар’еры льнозавода, пабывалі на тэрыторыі Краснінскага раёна, дзе ў супрацьтанкавым рове былі расстраляны і закатаваны тысячы яўрэеў.

Юрый Аркадзьевіч Нірман гаварыў, што для яго памяць — гэта самае святое. Памяць не толькі аб родных, але і аб усіх тых, хто не прыйшоў з вайны. Ён лічыць сваім абавязкам унесці асабісты ўклад у захаванне памяці аб усіх загінуўшых сваіх земляках, якія прызываліся з Дуброўна і Дубровенскага раёна на вайну.

У спісе зараз больш за 5000 чалавек. Каб ушанаваць іх памяць,ёсць ідэя аб устанаўленні ў гарадскім скверы ля стэлы ў гонар воінскіх часцей, якія вызвалялі наш горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мемарыяльных пліт з указаннем іх прозвішчаў. Пры раённым савеце ветэранаў адкрыты добрачынны рахунак, на які кожны з нас можа пералічыць пэўную суму грошай на гэтую святую справу. Юрый Аркадзьевіч Нірман днямі пералічыў на гэты рахунак 1000000 рублёў, па яго словах, гэты яго ўзнос першы, але не апошні.

Памятаючы аб тых, каму мы абавязаны мірнымі днямі, мы створым добрую памяць аб сабе ў будучых пакаленняў.
Лідзія ЧАПЯЛОВА

One thought on “На Дубровенской земле помнят жертв геноцида

  • 20.09.2012 в 7:51 пп
    Permalink

    Они не забывают своих. В отличие от нас

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *