Дубровенцы ведут посевную, строго соблюдая технологию

Дубровно, Дубровенский, Правда-С,озимые, сев, технология,зерно, механизаторы, водители, агроном

Падмурак ураджаю закладваецца восенню

Самы высокі ўраджай збожжавых у раёне ў апошнія гады збіраюць хлебаробы ААТ “Праўда-С”. Сёлетні год не выключэнне: тут у сярэднім з гектара намалацілі амаль па 42 цэнтнеры зерня — значна больш, чым у іншых гаспадарках раёна.

І па тэмпах сяўбы азімых гаспадарка ў ліку лідараў у раёне. Па стану на 14 верасня азімыя збожжавыя былі пасеяны на 77 працэнтах запланаваных плошчаў. Для параўнання, у сярэднім па раёне азімы клін быў засеяны толькі на 42 працэнтах плошчаў.

У той дзень, калі я пабываў у гаспадарцы, сяўбу азімага жыта вялі на 92-гектарным полі, што раскінулася за вёскай Цілівічы. Тут жа на полі была галоўны аграном гаспадаркі Анастасія Шабанава. У мінулым годзе яна закончыла Беларускую сельгасакадэмію і ў працоўнай біяграфіі маладога спецыяліста гэта ўжо трэцяя пасяўная кампанія (дзве восеньскія і адна веснавая). Па таму, як упэўнена А.Шабанава адказвала на пытанні журналіста, адчувалася, што яна добра валодае сітуацыяй у гаспадарцы.

Дубровно, Дубровенский, Правда-С,озимые, сев, технология,зерно, механизаторы, водители, агроном

—Мы да 10 верасня на 394 гектарах пасеялі азімую пшаніцу і не пазней, як да 20 верасня завяршым сяўбу азімага жыта. Участкі азімай пшаніцы мы засеялі элітным насеннем сорту “Капылянка”, астатняя плошча засеяна насеннем гэтага сорту першай рэпрадукцыі. Элітным і першай рэпрадукцыі насеннем засяваем і палеткі, адведзеныя пад жыта, — расказвае А.Шабанава.

У гаспадарцы, па словах агранома, восенню закладваецца падмурак пад азімыя збожжавыя з разліку, каб у будучым годзе атрымаць у сярэднім з кожнага гектара па 50 цэнтнераў зерня. У той дзень малады механізатар Віктар Каткоўскі на трактары МТЗ-3022 у счэпцы з пасяўным агрэгатам АПП-6А сеяў азімае жыта, дастаўку якога на поле ў апошнія дні забяспечвае на МАЗе, абсталяваным зернезагрузчыкам, малады вадзіцель Валянцін Раскоша.

Дубровно, Дубровенский, Правда-С,озимые, сев, технология,зерно, механизаторы, водители, агроном

Паралельна з сяўбой тут ужо вядуць догляд пасеваў азімай пшаніцы.
—На палавіне плошчаў хімпраполку азімай пшаніцы пад ураджай гэтага года мы правялі мінулай восенню, — гаворыць А.Шабанава.— Пераканаліся ў эфектыўнасці восеньскай хімпраполкі. Таму сёлета, калі дазволіць надвор’е, такі аграпрыём правядзём на ўсёй плошчы.

Як бачна з расказа агранома, у ААТ “Праўда-С” сёлетняй восенню закладваюць трывалы падмурак пад ураджай збожжавых 2013 года.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *