Дубровенский водитель стабильно побеждает в районных соревнованиях

Дубровно,Дубровенский, рекорды, хлеб, труд, уборка, водитель, передовик,победитель,Доска почёта

Хлебныя рэкорды Аляксандра Бацяна

Сёлета на раённай Дошцы гонару красуецца партрэт вадзіцеля ААТ “Якубава-Агра” Аляксандра Аляксандравіча БАЦЯНА. Прозвішча гэтага сельскага працаўніка добра вядома ў раёне. Працоўная слава прыйшла да яго тады, калі ён двойчы ў 2003 і 2004 гадах прымаў удзел у рэспубліканскіх “Дажынках” у Пружанах і Ваўкавыску ў якасці прызёра рэспубліканскага спаборніцтва сярод вадзіцеляў сельгаспрадпрыемстваў на перавозцы збожжа ад камбайнаў на мехток.
Узыходжанне на рэспубліканскі “алімп” Аляксандра Бацяна было не выпадковай, а заканамернай з’явай. Гэтаму папярэднічалі высокія дасягненні ў працы на раённым узроўні. Перш, чым двойчы стаць другім прызёрам рэспубліканскага спаборніцтва, Аляксандр Аляксандравіч тройчы прызнаваўся прызёрам раённага спаборніцтва: у 2000 годзе яму было прысуджана трэцяе месца ў раённым спаборніцтве вадзіцеляў на перавозцы збожжа ад камбайнаў на мехток на аўтамабілі грузападымальнасцю да 3,5 тоны, у 2001 годзе — другое, а ў 2002 годзе — першае. Так, паступова падымаючыся па прыступках раённага спаборніцтва, А.А.Бацян дакрочыў і да п’едэстала рэспубліканскага спаборніцтва.
У 2010 годзе А.А.Бацян быў прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва вадзіцеляў на перавозцы збожжа і прымаў удзел у абласных “Дажынках” у Расонах.
Трынаццаць гадоў запар ён у ліку прызёраў раённага спаборніцтва. Ніхто з сельскіх вадзіцеляў столькі разоў за гэты час не ўдастойваўся такога гонару. Гэта першы рэкорд Аляксандра Бацяна.
Пагартаўшы падшыўкі “Дняпроўскай праўды”, якая рэгулярна публікуе вынікі спаборніцтва сельскіх працаўнікоў, я падлічыў, што з 2000 года і сёлетні, А.А.Бацян на сваіх аўтамабілях перавёз ад камбайнаў на мехток каля 25 тысяч тон збожжа або 416 чыгуначных вагонаў. Гэта другі рэкорд Аляксандра Бацяна.

Трэці рэкорд на перавозцы збожжа Аляксандр Аляксандравіч устанавіў у мінулым годзе, калі перавёз на аўтамабілі МАЗ-5551 з прычэпам 4246 тон збожжа або 71 чыгуначны вагон. Такую колькасць збожжа за адзін сезон уборкі ўраджаю ніхто ў раёне не перавозіў.
Плённа працуе А.Бацян і сёлета. З першых дзён жніва ён з’яўляецца нязменным лідарам сярод вадзіцеляў па перавозцы збожжа: з поля на мехток ён даставіў 3645 тон.
Вось за такія працоўныя дасягненні і занесены партрэт Аляксандра Аляксандравіча Бацяна на раённую Дошку гонару.

Андрэй КВІР.

Дубровенский водитель стабильно побеждает в районных соревнованиях: 1 комментарий

  • 19.09.2012 в 9:01 пп
    Permalink

    С новой победой Вас, Александр Александрович!!!Уважаю, преклоняюсь,ценю Ваш нелегкий труд!!! СПАСИБО ВАМ И НИЗКИЙ ПОКЛОН за хлеб у нас на столе! Будьте здоровы, будьте счастливы и улыбайтесь, как на этой фотографии, Вам очень идет!!!Приятно увидеть Вас, заслуженного труженика сельского хозяйства, на Районной доске почета. Ваши показатели на уборке-просто супер! МОЛОДЕЦ!!! ТАК ДЕРЖАТЬ!!!Горжусь своим земляком!Видела Вас, Александр Александрович, по телевизору на «Дожинках». НАШ ЧЕЛОВЕК, НАШ ТРУЖЕНИК, ДУБРОВЕНСКИЙ! Он прославляет ДУБРОВЕНЩИНУ!!! И это здорово!!! Андрею Николаевичу Квиру — спасибо за информацию.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *