Дубровенский льнозавод отходы превратил в доходы

Дубровно,Дубровенский,льнозавод,прибыль, доход, экспорт

Кастрабрыкеты на экспарт

У канцы красавіка Дубровенскі льнозавод пачаў вырабляць з адходаў вытворчасці кастрыцы — кастрабрыкеты, якія можна выкарыстоўваць у якасці паліва. Днямі, будучы на льнозаводзе, я стаў сведкам загрузкі кастрабрыкетаў у аўтамабільную фуру. Хто з’яўляецца спажыўцом новага віда паліва?

Бухгалтар завода Таццяна Іванаўна Парфененка паведаміла, што за няпоўных пяць месяцаў на заводзе выраблена 280 тон кастрабрыкетаў. 148 тон з гэтай колькасці рэалізавана ў Польшчу. 124 тоны кастрабрыкетаў адгружана аднаму з прыватных прадпрыемстваў г.Віцебска. 8 тон гэтага паліва рэалізавана спажыўцам нашага раёна. Цана рэалізацыі брыкетаў на экспарт 65 еўра за тону, беларускім спажыўцам — 680 тысяч рублёў.
Выручка ад рэалізацыі кастрабрыкетаў, без уліку адгрузкі ў жніўні і верасні, склала 138 мільёнаў рублёў.
Як бачым, адходы асноўнай вытворчасці льнозавода, якія раней, вобразна кажучы, валяліся пад нагамі, цяпер прыносяць прадпрыемству даход. Кастрыцу тут таксама выкарыстоўваюць у якасці паліва ў завадской кацельні для выпрацоўкі ўласнай электраэнергіі.
Такім чынам, ААТ “Дубровенскі льнозавод” сёння працуе па безадходнай тэхналогіі.
А.КВІР

One thought on “Дубровенский льнозавод отходы превратил в доходы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *